МЫТЫ. Ні мыты і ні брыты. Асудж. Вельмі брудны, запэцканы. Ні магу я сядзець зь ім за адным сталом і есьці, ён як сьвіня – ні мыты і ні брыты. Дарагляны Маст. МЫЧЫЦЬ. Ні мычыць і ні целіцца. Няўхв. 1. Нерашучы, няздольны прыняць і ажыццявіць сваё рашэнне. Хлопец прыглядаецца ды толькі ні мычыць і ні целіцца. Місявічы Воран. Той яе жаніх ні мычыць ні целіцца. Сакольнікі Свісл. 2. Нічога пэўнага не можа сказаць. Здатны хлопец, але як станеш што пытаць, то ні мычыць ні целіцца, нічога не зразумееш. Баброўнікі Свісл. Я запыталася пра васэля, але яна ні мычыць ні целіцца. Станулянцы Воран. Ну і што ты ні мычыш ні целішся. Дубна Маст. МЫШ. Мыш павесілася дзе. Гумар. Нічога няма з ежы дзе-н. Трэба зайсьці ў магазін чаго купіць паесьці, а то дома мыш павесілася, усе каструлі пустыя. Не было часу згатаваць чаго. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 63). Як мыш. 1. мокры і пад. Вельмі (мокры, спацелы). Натто росно, а трава ў па´хі. Так уброхаліса, мокрыя як мышы. Бабіна Гродз. Мокры як мыш, столькі дроў перапілавоў. Бершты Шчуч. 2. змокнуць і пад. Вельмі моцна (змокнуць, спацець). Хай яго халера! Пакуль давалок гэту вяску на плячах, та спацеў як мыш. Бабіна Гродз. Як мыш касцельная жыць. Бедна, у нястачы. Мы жывем як мыш касьцельная – нічого ні маям, пусты халадзільнік. Лунна Маст. Як мыш на крупы (на крупу). 1. надуцца, насупіцца і пад. Вельмі моцна. Доўга ты будзяш дуцца як мыш на крупу? Зэльва Зэльв. Я ш праўду сказала, і няма чаго надувацца як мыш на крупу. Масушыны Свісл. Чаго надуўся як мыш на крупу. Рахавец Навагр. Чаго ты сядзіш надуўшыся як мыш на крупы, нічога не гаворыш? Бабонеўка Карэл. (СГВ, 616). Надулася як мыш на крупы і гаварыць ні хочаш. Верашкі Івац. (ДСК, 141). 2. глядзець і пад. Уважліва, з прагнасцю. Цяшка было ў вайну, есьці ні было чаго. Раніцай дзеткі пастануць кругом печы і глядзяць як мышы на крупы. А што я магла ім даць? Бульбы памерзлай. Кармлю іх і плачу сама. Дварэц Дзятл. Чаго пазіраеш як мыш на крупу. Чураі Дзятл. Чаго глядзіш як мыш на крупу? Першы раз бачыш? Жупраны Ашм. Наставіўся як мыш на крупэ. Скідзель Гродз. (СНМ, 187). Як мыш на пшаніцу глядзець. Вельмі ўважліва, не зводзячы вачэй. Глядзела п лепш за печкаю, а то загледзялася на нешта нівядома што як мыш на пшаніцу. Вензавец Дзятл. Як мыш пад венікам сядзець. Вельмі ціха, спакойна. Ды й сяджу як мыш пад венікам. Скідзель Гродз. Вар. як мыш пад венікам (у веніку). Як мыш пад мятлой сядзець. 1. Вельмі ціха, спакойна. Сядзіць як мыш пад мятлой. Малі Астр. (СПЗБ-3, 94). Прытаіўся недзе там і сядзіць як мыш пад мятлой. Каменка Бераст. Маці налупіла, дык цяпер сядзіць як мыш пад мятлою. Яскалды Бераст. 2. У поўным падпарадкаванні ў каго-н. Дык яна ў яго сядзіць як мыш пад мятлою. Вераскава Навагр. Як мыш пад памялом сядзець. Вельмі ціха, бясшумна ці спалохана. Прыціснулі вас сёньня на сабрані добра, сядзелі як мыш пат памялом. Пескаўцы Лід. (ЗНФ, 89). Пацішэў, як бацьку ўбачыў! Сядзіш ціпер як мыш пат памялом. Місявічы Воран. (ЗНФ, 89). Палучыў, то будзяш зарас сядзець як мыш пат памялом, а то спакою на цібе німа, вяселя прас край прэ. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 89). Як мыш у веніку сядзець. Вельмі ціха, бясшумна ці спалохана. Дзеці сядзелі на печы як мышы ў веніку. Лылойці Смарг. Вар. як мыш пад венікам (у веніку). Як мыш у гару´дзе сядзець. Вельмі ціха, спакойна. Сядзеў як мыш у гарудзя. Граўжышкі Ашм. ● Гаруд – засек. Як мыш у нары сядзець. Ціха, бясшумна, непрыкметна. І я бедненькая, што адна засталася, бес мужыка, сяджу як мыш у нарэ. Ужэ трынаццаць гадоў як адна. Жытомля Гродз. (ДМГ, 155). Як мыш у нору цягнуць. Старанліва, рупліва. Старалася, цягнула як тая мыш у нору, прышла нявестка, усё пагойшыла. Старажоўшчына Івац. (ДСК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁