МЫЗА. Арыштанская мыза. Асудж. Нягоднік, хуліган. Гэты Сонін хлопяц – арыштанска мыза – ізноў мне плот паламаў. Кавалі Сл. МЫЗУ. Заліць мызу. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Паглядзі, ужэ заліў сваю мызу. Роскаш Навагр. МЫЛА. Без мыла ў душу лезці каму. Асудж. Лісліва дагаджаць, падлізвацца, падхалімнічаць перад кім-н. Ён табе без мыла ў душу лезя. Пацавічы Дзятл. Без мыла ў сраку лезці каму. Груб. Асудж. Лісліва дагаджаць, падлізвацца, падхалімнічаць. Ты яму зарас патрэбны, дык ён без мыла ў сраку лесьці будзе. Ашмяны Ашм. Чаго ты ёй [нявесце] без мыла ў сраку лезяш? Як ні дагаджай, сяраўно кепскай будзяш. Бабіна Гродз. Покуль Маруся рабіла ў магазіні, кума яе без мыла ў сраку лезла, а як тая перайшла, то яна з Марусяю і знацца ні хоча. Ананічы Дзятл. Зязюліна мыла. Бат. Травяністая расліна. Як малыя былі, та назбіраям гэтаго зязюлінаго мыла і мыямсо ў рэчцы. Парэчча Гродз. (СНМ-2, 93). Сабача мыла. Бат. Расліна з сакавітым сцяблом, якая выкарыстоўваецца як дызінфекцыйны сродак. Помню, каля рэчкі нарвем сабачага мыла і мыям сабе твар, рукі, кап чыстыя былі. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 124). На гэтум кургане нічого ні хоча расьці, только сабачо мыло. Бабіна Гродз. Толькі мыла звазіць. Няўхв. Безвынікова, дарэмна, упустую схадзіць, з'ездзіць куды-н. – Ну як, ці дабіўса чаго? – Ат, ні пытай... Только мыло звазіў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 69). – Кап трошкі раней паехаў, то, можа п, і пасьпеў. – Я ш табе казала, што толька мыла звозіш. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 69). Нічого ні дастала ў магазіні, только мыло звазіла. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 69). Як дурны мыла набрацца. Асудж. Напіцца, быць п'яным. Набраўся як дурны мыла і цяпер ляжыць як сабака. Апіта Іўеў. Як мыла. Нясмачны. Нешто твае хвалёныя грыбы абы-што, як мыло, у рот ні лезуць. Бабіна Гродз. Вар. як мыла (мыдла). Як мыла з'еўшы (наеўшыся). 1. ісці, стаяць, сядзець і пад. У дрэнным настроі, адчуваючы сябе няёмка, з незадаволеным выглядам. Калі с табой захочаш пагаварыць ці спытаць што, ты сядзіш як мыла зьеўшы. Крэва Смарг. Хлопчык стаяў як мыла зьеўшы, так яму было няёмка. Лойкі Гродз. У гэтым натоўпе людзей ён стаяў як мыла з'еўшы. Рахавец Навагр. Сядзіць як мыла зьеўшы. Канвелішкі Воран. Апсьмяялі чалавека, ён пашоў як мыла наеўшыся. Правыя Масты Маст. Ён пайшоў як мыла зьеўшы. Парэчча Гродз. (СПЗБ-3, 92). 2. маўчаць. Зусім (маўчаць). Ведая, што вінаваты, то ні аказваяца. Маўчыць як мыла зьеўшы. Лунна Маст. Чаго маўчыш як мыла зьеўшы. Німа нават нічога ў апраўданьне сказаць. Крупіцы Маст. Учора ён быў спакойненькі, маўчаў як мыла зьеўшы. Шынкаўцы Шчуч. Ну чаго ш ты маўчыш як мыла наеўшыся? Асіпаўцы Воран. Вар. як мыла (мыдла) з'еўшы (аб'еўшыся, наеўшыся). МЫЛАМ. З мылам пайсці. Іран. Не дамогшыся свайго, ні з чым. Па яго нічого ні выйшло, пайшоў з мылам. Краскоўскія Горы Навагр. Гэта ш да міне ўчора Якімаў прывалокса, думаў, напаю й накармлю. Аля ні на тую напоў, з мылам пайшоў. Бабіна Гродз. МЫМРА. Мымра балотная. Няўхв. Кепскі чалавек. У гэтай мымры балотнай і вады зімой ні выпрасіш. Уселюб Навагр. МЫРСУ. Мы´рсу наставіць (надуць). Груб. Зазлаваць, надзьмуцца, зрабіць незадаволены выраз твару. І слова ёй ні скажы, такі мырсу наставіць. Старына Маст. Чаго ты мырсу наставіла? Усё табе ні так. Міхалкі Свісл. Мырсу надуня і сядзіць, ні да кого ні аказваяцца. Старына Маст. ● Мырса – мыза. МЫСЛЮ. На мыслю прыйшло (прыйдзе). Успомнілася, прыгадалася. Доўга я хадзіла, пакуль на мысьлю прыйшло. Апонаўцы Воран. Раскажу можа, калі на мысьлю прыйдзе. Дзеткі Воран. Мне на мысьлю прыйшло, як мы раней вячоркі рабілі. Талочкі Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўшыся, зездзіць, зеўшы, пяным
18 👁