З мухамі3. Няўхв. Вельмі ўпарты, капрызны, наравісты. Мая баба, холера, з мухамі, с хаты выжаня, як убачыць, што з бутэлькай прышлі. Пайдзем ляпей да цібе. Бабіна Гродз. Ён нейкі з мухамі, сказала ні ў руку, то як пачаў крычаць. Волькавічы Ашм. Дзіця з раніцы было з мухамі – увесь час плакала. Лукі Карэл. З мухамі ў галаве. Няўхв. Неразумны, бесталковы. Хібо ён з мухамі ў галаве, што на ражон лезя? Старына Маст. З мухамі ў носе. Няўхв. Фанабэрысты, ганарлівы. О, ты зь ім не згаворышся! Ён жа з мухамі ў носе, на ўсіх звысоку глядзіць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 61). МУХІ. З мухі зрабіць слана. Беспадстаўна, занадта перабольшваць што-н. Ведаю я вашы жаночыя фантазіі. З мухі можаце зрабіці слана. Каменка Шчуч. Ну ты і сказаў, вечна з мухі слана зробіш. Малахавічы Гродз. І мухі не шэпчуць пра каго. Ніхто нічога не гаворыць пра каго-н., хто-н. не з'яўляецца аб'ектам размовы. – Дык я ш ні вінаваты ў гэтым! – Ды пра цябе і мухі ні шэпчуць, я ш зусім пра другога гавару. Зэльва Зэльв. – Такая цяжкая задача? – Ага, і я не рашыў. – Ну, а пра цябе дык нават тут і мухі ні шэпчуць. Падбалоцце Зэльв. Мухі не зачэпіць. Ухв. Вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы. От добры мужык папаўся Стасі, ён жа ш табе мухі ні зачэпіць. Купры Шчуч. Ні бойса яго, ён мухі ні зачэпіць. Гудзевічы Маст. Файны хлопяц, мухі ні зачэпіць. Ваўкавічы Навагр. Добры чалавек быў мой бацько. Ніколі нікому кепско нічого ні зрабіў. Такі быў, нават мухі ні зачэпіць. Лунна Маст. Мухі ў носе (у ноздрах) у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі ўпарты, наравісты. У нашае дочкі ўжэ мухі ў носе, ужэ занаравіласа. Малая Бераставіца Бераст. І нашто зь ім спорыць? Я ш казала табе, што ў яго мухі ў ноздрах. Баброўнікі Свісл. Як мухі на варэнне лезці і пад. З вялікай ахвотай, неадчэпна, назойліва. Дзе хто сьвіню заколя, ужо радня валачэцца як мухі на варэньня, абы што ўскураць. Зэльва Зэльв. Як мухі на мёд ісці і пад. З вялікай ахвотай, неадчэпна, назойліва. Панапрыяжджала гэтых грыбнікоў, ды ідуць, ідуць як мухі на мёд. Галынь Навагр. МУХУ. Гнэмбіць муху. Прыгнятаць, здзекавацца са слабейшага, малодшага. Ні гнэмбі гэту муху, бо ён і так ледва ногі валочыць. Баброўнікі Свісл. ● Гнэмбіць – параўн. польск. gnębić 'прыгнятаць, уціскаць, праследаваць'. МУЦЁХА. Муцёха-пуцёха. Няўхв. Неахайны чалавек. Алі ш ты і муцёха-пуцёха, увесь падол ун уюрзала. Хадзілоні Шчуч. МУЦЭ. У муцэ пакачаны. Ухв. Паддатлівы, уступлівы, памяркоўны. Шчэ залатога мужыка маяш, у муцэ пакачаны ў цібе ён. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 72). Нарвалася ты на такога чалавека, што ў муцэ пакачаны, а так бы табе столькі штрафу далі. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 72). Гэта магазіншчыца, далібох, у муцэ пакачана. Другая п яго даўно паперла атсюль. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 72). Зь іхнім Міколам можна мірыцца, ён у муцэ пакачаны. Мацёшыцы Навагр. (СГВ, 610). МЫ. Абысь мы жылі. Выкл. Тоставае пажаданне ўсяго добрага. Па гасьцяваньні вып'ем чапкавэго, абысь мы жылі, вутка пілі. Швейляны Астр. (МСГВ, 16). Абысь мы жылі і капялюшам вутку пілі. Гродна Гродз. МЫДЛА. На мыдла. Грашовы падарунак у абрадзе хрышчэння дзіцяці. Перад выяздам, як купаюць рабёнка, хросна ложыць «на мыдла» рублёў пяць, а потым кума пакрывая дзіця палатном. Швяйляны Астр. (МСГВ, 340). Як мыдла. Нясмачны. Наварыла супу, як мыдла. Ашмянцы Шчуч. Вар. як мыла (мыдла). Як мыдла з'еўшы (аб'еўшыся) хадзіць, стаяць і пад. У дрэнным настроі, з незадаволеным выглядам. Стаяў як мыдла аб'еўшыся, сорам было. Замасцяны Шчуч. Ён ходзя як мыдла зьеўшы, у яго неповоджэньне ў жызні. Малі Астр. (СПЗБ-3, 92). Вар. як мыла (мыдла) з'еўшы (аб'еўшыся, наеўшыся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектам, абеўшыся, выпем, зеўшы, зяўляецца
29 👁