Як муха на гаўне вырабляцца і пад. Груб. Вельмі, празмерна. Што ш ты
вырабляесься як муха на гаўне, усе ўжо ведаюць, хто ты такі. Бярозаўка Лід.
Як муха на матацыкле (на матоцыку) выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне,
празмерна (прыдурвацца, сваволіць і пад.). – І гэта ён проўду гаворыць? – От,
выдурваяцца як муха на матацыклі. Бабіна Гродз. Німа чаго выдурвацца як муха на
матоцыку, я тут с табой гулі гуляць ні зьбіраюса. Новая Руда Гродз.
Як муха на сцякле выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне, празмерна (прыдурвацца,
сваволіць і пад.). Заняцца няма чым, дык ты выдурваяся як муха на сьцякле. Любча Навагр.
Усё ёй бацька дазваляе, то і выдурняецца як муха на сьцякле. Алекшыцы Бераст. Чаго ты
выдурняяся як муха на сьцякле. Пеляса Воран. Ды ён нічога ні варты, а выдзелваецца як муха
на сьцякле. Геранёны Іўеў. Ну што ты перад хлопцамі выдзелваеся як муха на сьцякле, яны
цябе ўсё роўна ні заўважаюць. Зэльва Зэльв. Вар. як муха на шкле (на сцякле).
Як муха на сцяне выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне, празмерна (прыдурвацца,
сваволіць і пад.). От распуста, выдурняяцца як муха на сьцяне. Ражкі Свісл. Усё ёй бацька
дазволіў, то і выдурнялася як муха на сьцяне. Алекшыцы Бераст. Чаго вы так расьпесьцілі
малую, выдурваяцца як муха на сьцяне. Трабы Іўеў. (СГВ, 583).
Як муха на шкле выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне, празмерна (прыдурвацца,
сваволіць і пад.). Сорамна на цябе глядзець, вырабляешся як муха на шкле. Палушы Астр.
Выколваецца як муха на шкле. Гарадзішча Воран. Верын хлопяц цэлы вечар перад
дзяўчатамі вытанцоўваў як муха на шкле. Кавалі Сл. Вар. як муха на шкле (на сцякле).
Як муха па смале ісці і пад. Вельмі марудна. Варушыся мо троху, а то суняцца як
муха па смале, так і да ранку ні справімся. Мацвееўцы Ваўк.
Як муха пасля дусту. Знясілены, слабы, запаволены ў рухах. З аўтобусу яна выйшла
як муха пасля дусту. Чуркі Ашм.
Як муха перад здыханнем хадзіць і пад. Вельмі павольна, затарможана. Чаго ты
поўзаяш як муха перад здыханям, бярыса за якую-коляк работу. Дзявяткі Бераст.
Як муха траўленая (патраўленая). 1. Вельмі хворы, слабы. А я кажу: «Но ля, ціпер
усе ходзяць як мухі траўленыя». Усе слабыя. Пэўне, мой стары казаў, што перат канцом
сьвету гэто. Невашоўшчына Навагр. (ДМГ, 80). 2. Незадаволены чым-н. А цяпер ходзяць
панадуваўшыся як мухі патраўленыя, усе недавольныя нечым, усё дрэнна нешта. Гродзі
Ашм. (ДМГ, 120).
Як муха ў веніках выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне, празмерна (прыдурвацца,
сваволіць і пад.). Дурань ты ці што?.. Узбурыўся ні сьвет ні зара і выдурваіся як муха ў
веніках. Астравец Астр. Вар. як муха на веніку (у веніках).
Як муха ў павуціне біцца і пад. Прыкладваючы ўсе сілы, намаганні. Біцца як муха ў
павуціне. Баранавічы Гродз. (ППФВ, 9).
МУХАЕДАХ. Даць (залімоніць) па мухаедах каму. Паграж. Пабіць, пакараць
каго-н. Як дам па мухаедах, пятаму закажаш. Зялёны Бор Івац. (ДСК, 136). Ад'еў усю
душу, во зараз як залімоню па мухаедах, то хутко адстаняш. Даргужы Івац. (ДСК, 86).
Па мухаедах атрымаць і пад. (Атрымаць) наганяй, пакаранне. Адчапіся, бо палучыш
па мухаедах. Кушняры Івац. (ДСК, 136).
МУХАЙ. Пад мухай. Няўхв. У стане ап'янення. Зноў прыйшоў пад мухай, будзе шуму
на ўсю ноч. Пагародна Воран. Сабраліся і пайшлі. Калі твой сёньня пад мухай прыдзя, то
і мой тожа ні атстаня. Райца Карэл.
МУХАМІ. З мухамі1. 1. У пачатку зімы, снегападу. Выкапалі бураке рана, алі с
транспартам затрымка была, то вазілі ўжэ з мухамі. Монькавічы Маст. 2. Позна
вечарам. Сена вазілі дапазна, бу стаяла пагода. Хоць з мухамі, але ш сухое забралі.
Крупава Лід. (Хітр., 61).
З мухамі2. Вельмі многа, звыш меры. Аб працяглай, інтэнсіўнай, часта непрыемнай
працы. Сёньня вам тут з мухамі будзя, натто ш много рыбы чысьціць трэбо. Старына Маст
Дадатковыя словы
адеў, апянення
17 👁