Пабыў на вясельлі і набраўся як Мурза жому. Алекшыцы Бераст. Налізаўся як Мурза заціркі, языком ні варочае. Альхоўка Навагр. Каб ты рэчы не ўказаў, як ты языком не варочаеш! Набраўся як Мурза кішок! Гнесічы Навагр. Набраўся як Мурза костак, і яшчэ яму мала. Закальное Любан. Як Мурза папова. Вельмі брудны, запэцканы. Ідзі хоць твар памый, а то ходзіш як Мурза папова. Алекшыцы Бераст. Як Мурза ў зацірку ўляпацца. Вельмі моцна (закахацца ў каго-н.). Уляпаўся ў гэту фельшарку як Мурза ў зацірку: ні сьпіць, ні есьць, толькі пра яе думая. Лаздуны Іўеў. Як Мурза ў студні. Няўхв. Мітусліва, неспакойна (паводзіць сябе). Што ты ні пасядзіш мінуткі, скачаш як Мурза ў студні. Гарадзішча Воран. МУРКУ. Мурку тачыць. Асудж. Гаварыць абы-што, несусвеціцу. Што ты мне тут мурку точыш, слухаць ужэ ні магу! Райца Карэл. МУРЛО. Садзіць сваё мурло куды. Груб. Лезці куды-н., умешвацца ў якую-н. справу. Ты куды садзіш свае мурло? Лікоўка Гродз. (СНМ-2, 136). МУХ. Выкінуць мух з носу. Перастаць злавацца, капрызнічаць. Хваціць табе дуцца, пара ўжэ выкінуць мухі з носу. Дварчаны Шчуч. Ну, што, выкінула мухі з носу? А то маўчыць колькі тыдняў, ні слова ні скажа. Дварчаны Шчуч. Мець многа мух у носе. Быць упартым, наравістым. Дзяўчына тая мае многа мух у носе. Сакольнікі Свісл. Мух лавіць. Няўхв. Быць няўважлівым, рассеяным. Зноў зрабіў памылку, мух ловіш, Сцяпан. Малі Астр. Ён толькі і ведае, што мух лавіць. Верцялішкі Гродз. Пасвіць (па´сціць) мух. Няўхв. Быць няўважлівым, разявакам. Патцеплілі сьценку, дзьверы зачынілі, агонь па краях сьвеціцца, а дзіцяці ш цікава, як яно там гарыць, хапіла ручкай за жалеза і апяклася, а нянька тут жа сядзіць і ні відзіць нічога, мух пасьціць. Косцевічы Астр. Сюды глядзі, ні пасьві мухі, а то ізноў памылкаў наробіш. Крывічы Зэльв. Як мух аб'еўшыся сядзець і пад. Маўкліва, ціха, прыгнечана. Я яму і пра тое, і пра ета гутару, а ён сядзіць як мух аб'еўшыся. Копаніха Смарг. Усе сьмяюцца, а гэты сядзіць як мух аб'еўшыся. Кямелішкі Астр. МУХА. І муха не сядзела на чым. Жарт. Новае, чыстае. Пра адзенне. Касьцюм навюткі купіла. Прыгожы, нават і муха ні сядзела! Крупава Лід. (Хітр., 61). Кідацца як муха ў вару. Турбавацца, мітусіцца, паводзіць сябе неспакойна. Я тут адзін кідаюса як муха ў вару, і нікому ні ў галаве, кап памахчы беднаму чалавеку. Калбаскі Гродз. Муха не сяда. Жарт. Чыстае, выпрасаванае, дапасаванае. Пра адзенне. А сукенка яе, а прычоска! Муха не сяда. Сапоцкін Гродз. Чуваць як муха праляціць. Вельмі ціха. Зайшла ў хату – нідзе нікога, чуваць як муха праляціць. Крэва Смарг. Шалёная муха ўкусіла за вуха каго. Хто-н. злосны, паводзіць сябе раздражнёна. Шалёная муха ўкусіла за вуха. Шаўдзіні Лід. (МСГВ, 616). Як муха. Слабы, кволы, безабаронны. Чалавек як муха, учора жыў, а сёння няма. Канюхі Бераст. (СГВ, 616). Як муха да мёду ліпнуць і пад. Назойліва, неадчэпна (дакучаць каму-н.). Ліпнеш ты як муха да мёду, надаеў ужо. Марцулі Навагр. Прыліп як муха да мёду. Муравана Бераст. Як муха да смалы прыстаць. Няўхв. Назойліва, неадчэпна. Што ты да мяне прыстала як муха да смалы. Атчапіся. Аляксандравічы Дзятл. Як муха на варэнні выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне, празмерна (прыдурвацца, сваволіць і пад.). Чаго выдурваясься як муха на варэньні? Ганчары Дзятл. Як муха на веніку выдурвацца і пад. Іран.-гумар. Залішне, празмерна (прыдурвацца, сваволіць і пад.). Апсадзі ты яго трохі, бо выдурваяцца як муха на веніку. Жомайдзі Лід. А ўжо як прыдзе ў клуп, то выдурваяцца як муха на веніку. Грыцкі Ваўк. Вар. як муха на веніку (у веніках
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўшыся
13 👁