МУНДЗЯРАХ. У мундзяра´х бульба. Неачышчаная, у лупінах. Пра вараную ці печаную бульбу. Алі на кожны дзень была свая страва: у панядзелак елі кашу з бульбы і які там суп звараць, у аўторак елі бліны (хто ш чым) і па блінах – крупы, у сераду была бульба ў муньдзярах. Вялікія Яцыны Астр. (ДМГ, 147). Вар. з мундзірамі; з мундурамі; у мундзярах. МУНДУРАМІ. З мундура´мі бульба. Неачышчаная, у лупінах. Пра вараную ці печаную бульбу. Варылі бульбу з мундурамі, тады ставілі саладуху, ну такую рабілі мы і елі с халадніком. Лаздуны Іўеў. Есьці не мелі чаго, варылі бульбу з мундурамі. Лаздуны Іўеў. Параная [бульба] з мундурамі. Быстрыца Астр. (СПЗБ-3, 83). Вар. з мундзірамі; з мундурамі; у мундзярах. МУР. Ні мур-мур. Маўчаць, нічога не гаварыць, не расказваць. Усе нешто гавораць, а я сяджу, ляджу на ўсіх і ні мур-мур. Дарагляны Маст. Як мур. Ухв. Моцны, здаровы, дужы хто-н. Быў жа ш мушчына як мур. Ці калі ён хварэў, ці калі скардзіўса на што, – не, а так па-дурному голаў злажыў. Бабіна Гродз. Ён сільны, як мур. Малі Астр. (СПЗБ-3, 83). МУРАШАК. Мурашак па´сціць. Асудж. 1. Гультаяваць, займацца пустымі справамі. Ізноў пацягнуўся да друшкоў, пайшоў мурашак пасьціць. Лылойці Смарг. 2. Не працаваць, лайдачыць. Ды гэты доўбяла [дурань] ужо з паўгода мурашак пасьціць, як выгналі з работы. Лылойці Смарг. МУРАШАЧКА. Як мурашачка. Вельмі працавіты, руплівы. А ўсе людцэ як мурашачке, адзін ты як адзівот. Залацеева Зэльв. Працавіта, як мурашачка. Кульбакі Лід. Вар. як мурашка (мурашачка). МУРАШКА. Мурашка-пумпашка. Божая кароўка. Мурашка-пумпашка, калі пагода – то пушчу, а калі дошч – то павешу. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-3, 85). Як мурашка. 1. працаваць і пад. Вельмі старанна. Працуе як мурашка. Савічы Зэльв. (ППФВ, 52). Ужэ зяць такі памысны, адусюль у сваё гняздо цягне, як мурашка. Вішнева Смарг. 2. Вельмі працавіты, руплівы. Нявеста Марысіна такая добра баба, а як мурашка, кап яна гэта села пасядзела на месцы, не, усё робіць нешта, робіць. Амбілеўцы Шчуч. Працавіта была дзеўка, як мурашка. Арцюшы Шчуч. Вар. як мурашка (мурашачка). МУРАШКІ. Мурашкі па скуры пабеглі ў каго. Хто-н. адчуў моцны страх, спалох. Убачыўшы перад сабою дзікіх сьвіняў, у мяне ат страху ажно мурашкі па скуры пабеглі. Аляксандраўшчына Зэльв. Мурашкі па целе лётаюць у каго. Хто-н. адчувае моцны страх, спалох. У міне посьле гэтага пажару і ціпер мурашкі па целе лётаюць. Заборцы Астр. Мурашкі пападскурыччу бегаюць у каго. Хто-н. адчувае моцны страх, хваляванне. Стаю я, углядаюса, што ўжэ тут будзя. А ў самой мурашкі папатскурычу бегаюць. Старына Маст. МУРАШЦЫ. Мурашцы па калена. Іран. Невялікага росту хто-н. Мурашцы па калено, а героям ставіцца. Талькаўцы Ваўк. Надзя свайму татку мурашцы па калена. Жукоўшчына Дзятл. МУРЗА. Мурза папова. Брудны, неахайны чалавек. Каця, на каго ты пахожа, Мурза папова! Цябе трэба ў балеі адмочваць. Рахавічы Сл. Як Мурза блох набрацца. Асудж. Вельмі многа, праз меру (набрацца, назапасіць чаго-н.). Пабыў прасядацялям, то набраўся як Мурза блох і яшчэ ўсё горня, яшчэ мало. Бракава Сл. Як Мурза да маслянкі прыстаць. Назойліва, неадчэпна. Ты да міне прыстала як Мурза да масьлянкі, атчапіса, я нічого ні ведаю і нічого табе ні скажу. Празнікі Свісл. Як Мурза заціркі (маслянкі, жому, кішак, костак) набрацца і пад. Асудж. Вельмі моцна (набрацца, напіцца і пад.). Пра п'янага. Ну ты, Сымон, і напіўся, як Мурза заціркі. Казловічы Зэльв. Учоры замачыў палучку, напіўсё як Мурза масьлянкі. Залацеева Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
14 👁