МОХАМ. Мохам абрасці (парасці). Няўхв. 1. Апусціцца, перастаць надаваць увагу сабе, свайму знешняму выгляду. Нікога не слухае, робіць сваё, а сам ужо даўно мохам аброс. Кронькі Шчуч. Яго жонка як памерла, дык ён зусім мохам парос. Варона Астр. 2. Запусціць, прывесці ў непарадак. Пра памяшканне, звычайна ўласнае жытло. Вазьмі ты мяцёлку і ў хаце падмяці. Абрасла мохам, што ні пераступіць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57). МОЦ. Злая моц носіць (насіла) каго дзе. Незадав. Хто-н. недарэчы, не ў пару ходзіць, бадзяецца дзе-н. Чаго вас тут злая моц носіць? Ідзеця дахаты. Забалаць Воран. (ЗНФ, 36). Каторая пара, а яго недзі злая моц носіць. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 36). Сабако аш заходзіўса, бо некаго ш да першых пятухоў злая моц насіла недзі бліско. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 36). Злая моц нясе (прынесла) каго. Незадав. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыходзіць, з'яўляецца. Выказванне незадавальнення ў сувязі з прыходам нечаканага госця, наведвальніка. Бачу, што ўжэ зноў злая моц нясе гэтаго Стэпкаваго. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 36). Прынясла яго злая моц на нашу галаву. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 36). На моц. 1. З вялікімі цяжкасцямі, праз сілу. На моц дацягнулася дахаты, так ужо замарылася. Берагоўцы Шчуч. 2. Вельмі. Сястра на моц прасіла, каб я не паступала ў педінстытут, а я ні ў якую. Малі Астр. Шата´нская моц. Няўхв. Кепскі чалавек. Гэта шатанская моц поначы поўзая, яшчэ дахаты німа. Пескаўцы Воран. Што за злая моц. Выкл. Вокліч незадавальнення, здзіўлення, неразумення. Што гэта значыць, як гэта зразумець? – А дзе бацько? – Я й сама ні ведаю. Што за злая моц, што німа яго з лазьні так позно? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 80). І той ні браў, і гэты кажа, што не бачыў, і канцоў ніяк не найду. Што за злая моц! Нача Воран. (ЗНФ, 80). Як мае моц. Вельмі моцна. Бох веда, якая гарачыня стаіць. Слонца смаля як мая моц. Волькавічы Ашм. (ДМГ, 115). МОЦЫ. Да божай моцы напіцца. Вельмі моцна, празмерна. Ідзі, сустракай сваё шчасьце. Вуньдзека, ледзь ногі валачэ. Напіўся да божай моцы. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 59). Як мець моцы. З усіх сіл, як толькі можна (рабіць што-н.). Рыжы, рыжы, стоў на лыжы і паехаў як меў моцы. Бабіна Гродз. Як пачула, што плача дзіця, та ляцела як мела моцы. Новая Руда Гродз. МУДРАЎ. З велькіх мудраў. Добра не падумаўшы, па дурасці (рабіць што-н.). Навошта ты ўсё нешта выдумляеш з гэтай ядой: нажар бульбы – і паядуць з малаком. А то з велькіх мудраў прыдумляеш нешта, не ведаеш, чым карміць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 60). МУКУ. Як муку прадаўшы спаць. Вельмі моцна, беспрабудна. Ні дабудзісься, сьпіць як муку прадаўшы. Погіры Дзятл. МУЛЬКУ. Мульку давіць (травіць). Няўхв. Хлусіць, гаварыць несусвеціцу. Ён мульку давіць, а ты слухаяш вушы разьвесіўшы. Палушы Астр. Што ты тут мульку травіш?! Абманвай ды знай меру! Радунь Воран. Пірастань мульку травіць, лепей гавары праўду, я ж усё роўна дазнаюся. Зэльва Зэльв. Вар. мульку (цюльку) давіць (травіць). МУЛЬТА. Му´льта ведае. Невядома. Наша гамонка можа зьвесьці нас мульта ведая куды. Пасека Дварчаны Воран. МУЛЯКА. З свайго муляка жыць і пад. Здабываючы сродкі для жыцця выключна ўласнай працай. Як ніхто ні паможа, то с сваго муляка цяшко ражжывацца. Вараны Бераст. (ЗНФ, 38). Табе і сын, і дачка то тоя, то другоя прышлюць, а я ўвесь век жыву с свайго муляка. Белагурна Дзятл. (ЗНФ, 38). Мы ўвесь век пражылі с свайго муляка, ніхто нам ні памагаў. Мілявічы Маст. ● Муляк – мазоль. МУНДЗІРАМІ. З мундзірамі бульба. Неачышчаная, у лупінах. Пра вараную ці печаную бульбу. Як зайшоў я ў хату, папрасілі сесьці, паставілі бульбу з мундзірамі есці. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 28). Вар. з мундзірамі; з мундурамі; у мундзярах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
18 👁