МОРДЗЕ. Хоча есць хоча па мордзе мажа. Робіць, што сам захоча, нікому не падпарадкоўваецца. Жыў пры цёццы, то паччыняўся, а цяперака сам сабе хазяін, хоча есьць хоча па мордзі мажа. Катчыно Маст. МОРДУ. Адвярнуць (завярнуць) морду. Груб. Не хацець бачыць, заўважаць каго-н., лічыцца з кім-н. Што ты!... Яго ні ўгаворыш. Адверня морду і слухаць ні хоча, як і ні чуя і ні бачыць. Бабіна Гродз. Раней, бывало, зойдзе, пагаворыць, а цяпер заверне морду і – упярот па вуліцы. Жытомля Гродз. Аж морду кры´віць каму. Груб., смяш. Каму-н. вельмі моцна хочацца чаго-н. выпіць ці з'есці. Слухай, мо дзе маяш сто грам? Так выпіць хочацца, аж морду крывіць. Бабіна Гродз. Так хочацца з'есці чаго смачнага, аж морду крывіць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57). Заліць морду. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Хоць анно добра: калі залье морду, дык адразу спаць ідзе. Любча Навагр. Морду заліць усьпеў, а дроў – ні палена. Старына Маст. Заліў морду і нікога не прызнае, лаяцца на чым сьвет стаіць. Гольні Бераст. (СГВ, 590). Хай толькі сёньня ты зноў зал'еш морду, ляпей ні прыхоць дахаты! Зэльва Зэльв. Ну што, пасьпеў ужэ морду заліць?! Завадзічы Гродз. Зноў мой дурань морду сваю заліў, памагаў куму сьвіню калоць. Крапіўніца Свісл. Морду заліць. Гл. заліць морду. Морду клінам нос трамплінам. Груб. Заганарыцца, зафанабэрыцца, зазлаваць. Я ёй сказала, што так нельга рабіць, а яна морду клінам нос трамплінам і пайшла. Гродзі Ашм. Морду крывіць. Груб. Быць незадаволеным. Маёй жонцы ні дагодзіш аніяк, як ні зрабі, яна ўсё морду крывіць. Зэльва Зэльв. Морду наліць. Груб. Напіцца, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Ужэ с самаго раня морду наліў, сьпіць ціпер цэлы дзень. Малая Бераставіца Бераст. Морду сунуць куды. Груб. Лезці туды, куды не трэба. Ты дзе сваю морду суняш, ні бачыш, што натварыў. Іванаўцы Гродз. (СНМ-2, 136). Намыліць морду каму. Груб. Пабіць каго-н., сурова расправіцца з кім-н. Міхал сёньня намыліў морду Антаку за тое, што ён над ім сьмяяўся. Зачэпічы Шчуч. Відаць, добра табе ўчоры намылілі морду, у сіняках ходзіш. Баброўнікі Свісл. Хоць у морду дай (лясні) дзе. Гумар. Зусім нічога не відаць з-за цемры. На дварэ сёньня цемрач, хоць у морду дай. Некрашы Гродз. Зайшоў я, а там хоць у морду лясьні, на метар нічога ні ўбачыш. Ятвезь Ваўк. Куды ты пойдзяш? На дварэ цёмно, хоць у морду лясьні. Стокі Свісл. МОРДЫ. З-за морды вушэй не відаць у каго. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты, мардаты. Дзе ш ён хуценька зробіць, калі з-за морды вушэй ні відаць. Алекшыцы Бераст. Вар. за мордай вушэй не відно; з-за морды вушэй не відаць. МОСТ. Хоць мост масці чаго. Вельмі многа чаго-н. Пойдзям с табой па грыбы, іх там хоць мост масьці. Чарняўка Шчуч. МОСЦЕ. Як у мосце дзірка (дзюра) патрэбны. Зусім не, аніяк не (патрэбны). Патрэбен ты як у мосце дзірка. Подзегуці Воран. Патрэбна гэта табе як у мосце дзірка. Чамяры Сл. (ППФВ, 50). Ні бегай ты за ёй. Патрэбна яна табе як у мосьці дзірка. Каменка Бераст. Гэты зяграч ізноў паўзе да нас, патрэбны ён нам як у мосці дзірка. Адэльск Гродз. (СНМ, 63). Ты куды суняш сваю храпу, патрэбны ты тут як у мосці дзірка. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 250). Ты тут патрэбны як у масце дзюра. Малі Астр. (СПЗБ-3, 78). МОХ. Мох парос. 1. на кім. Хто-н. худы, недагледжаны. Звычайна пра старога чалавека. Без жонкі як астаўся, то зусім бядак сыйшоў на нет, мох на ім парос. Заборцы Астр. 2. дзе. Дзе-н. запушчана, неўпарадкавана. У Любачкі ў гародзі мох парос ды ні толькі ў гародзі. У яе ўсюды грась. Што за гаспадыня такая, трэба ш такой бабе быць. Зенявічы Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, залеш, зесці, пяным
19 👁