МОГЛІЦАХ. На могліцах з ліхтарамі шукаюць каго. Хто-н. скора памрэ, загіне;
каму-н. пара паміраць. – Старая наша ўжэ доўго ні працягня. – Так, яе ўжэ на могліцах
зь ліхтарамі шукаюць. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 48). І як яго зямля носіць, нягодніка? Яго ўжэ
даўно на могліцах зь ліхтарамі шукаюць. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 48).
МОДУ. Мець моду. Быць схільным рабіць што-н. Мама вельмі перажывала, кап нас
немцы за якую шкоду ні пазабівалі, бо ім што ні так зробіць, то ўсё мелі моду
растрэльваць. Сямёнаўка Бераст. (ДМГ, 24). Ні мей моды рукамі паказваць. Калядзічы
Ваўк. (ГВР, 91).
Узяць (паняць) моду. Займець звычку рабіць што-н. Панялі моду лазіць да цямна.
Свіслач Гродз. Ты што ўзяў моду на старэйшых зікаць, яны што табе, раўня? Каленікі
Гродз. (СНМ, 60). Пасядзі ты хоць рас у хаці. Узяў моду – адно са школы прышоў і ўжэ с
хлопцамі павіхрыўся. Стокі Свісл. Ты мне глядзі, бач, узяў моду на маці крычаць, ні дарос
яшчэ! Зэльва Зэльв. Віця кожны ранак узяў моду аблівацца, і ціпер ніколі ні хварэя. Зэльва
Зэльв. Што-та ты ўзяў моду кажды вечар сядзець на дварэ, кажуць, зьвёзды не паявяцца.
Пеляса Воран.
МОЗГІ. Мозгі добра ходзяць у каго. Ухв. Хто-н. разумны, кемлівы. У гэтай дзяўчыны
мозгі добра ходзяць, на пяць вучыцца. Азярніца Сл.
МОКРАЕ. Як (быдта) мокрае гарыць (паліцца). Вельмі марудна, павольна, не
спяшаючыся (рабіць што-н.). Косіш ты сёньня нешта як мокра гарыць. Буцілы Лід.
Нешта ты робіш як мокра гарыць. Танявічы Шчуч. Ледзь рукамі варушыць, працуе як
мокрае гарыць. Задварані Свісл. Ты робіш як мокрае гарыць. Малі Астр. (СПЗБ-3, 76).
Ходзіць як мокрае гарыць. Алешкаўцы Шчуч. (ППФВ, 66). І бульбу капае як мокрае
гарыць. Шынкаўцы Шчуч. Ну трохі хучэй! Здаецца, нешта й робіш, а ўсё на месьці, ну як
мокрае гарыць. Хамічы Зэльв. Трохі шавяліся, а то робіш як мокро гарыць. Дарагляны
Маст. Цяляпайло нейкі, робіць як мокро гарыць. Рудавіцы Гродз. (СНМ, 158). А сын яго
такі ўжэ недалэнга. Як робіць што, то як мокра гарыць. Руда Яварская Дзятл. Рухайся
хутчэй, а то робіш бытта мокрае гарыць. Лушчыкі Воран. Работа ў нас ідзе як мокрае
паліцца, да нічога рукі не клеяцца. Бастуны Воран.
МОЛІ. Як молі шмат. Вельмі (шмат). Шмат як молі. Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-3, 76).
МОМАНТ. У момант. Адразу ж, імгненна, вельмі хутка. Ужэ дахаты ідучы
надыбала на апенькі, у момант кош нарэзала. Заполле Івац. (ДСК, 142).
МОНЬКАЎЦАЎ. Ці з Монькаўцаў ці з Баяр. Зневаж. Дурнаваты, неразумны. У цібе
на лобі напісано, што ты чы з Монькаўцаў чы з Баяр, прыдурак ты чортаў! Навумавічы
Гродз. ● Монькаўцы, Баяры – назвы вёсак, дзе знаходзяцца псіхіятрычныя клінікі.
МОРДА. А морда не трэсне. Выкл. Груб. Вунь чаго захацеў. Адмоўная рэакцыя на
чыё-н. занадта вялікае жаданне чаго-н. – Я хачу паехаць на мора. – А морда не трэсьне?
Пеляса Воран.
Морда плечы абганяе. Груб. Хто-н. вельмі тоўсты, мардаты. Бач ты, як разьеўся на
казённых харчах – морда плечы абганяе. Пячоўшчына Валож. Ён харошы то харошы, але
зь віду як паршук – морда плечы абганяя. Каменка Шчуч. Міхася ні ўпазнаць, морда плечы
абганяе, так ад'еўсё. Ананічы Дзятл.
Морда цэглы просіць у каго. Груб. Хто-н. заслугоўвае пакарання. У це што, морда
цэглы просіць? Та зара я табе дам, што ні панясеш. Бабіна Гродз. У яго, мусі, морда цэглы
просіць, залішня выступаць пачоў. Новая Руда Гродз.
Сабачая морда. Лаянк. Кепскі чалавек. Ах ты, сабача морда! Усю заплату да капейкі
прапіў!.. Кап ты заліўса гэтай воткай! Бабіна Гродз. Гэта сабача морда пазычыла ў мяне
грошы, ды ніяк ні можа аддаць. Чаплічы Бераст.
МОРДАЙ. За мордай вушэй не відно ў каго. Груб. Хто-н. вельмі тоўсты, мардаты.
Бач ты, разьеўся... За мордай вушэй не відно! Паўлаўшчына Валож. Вар. за мордай вушэй
не відно; з-за морды вушэй не відаць
Дадатковыя словы
адеўсё
18 👁