МІНУТЫ. Ад мінуты. Вельмі часта. Чаго ты на гадзіннік ад мінуты глядзіш, каго чакаеш? Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57). З мінуты на мінуту. Хутка, у найоліжэйшы час. Сяджу вось чакаю, з мінуты на мінуту павінны прыехаць дзеці. Дарагляны Маст. Прасветнай (прасветлай) мінуты няма, не было і пад. (Зусім няма) вольнага часу. Куды ш мне хадзіць, калі ў міне прасьветнай мінуты німа. Стокі Свісл. Два тыдні бульбу капалі, прасьветлай мінуты не мелі, у хаці падлогу ні было калі памыць. Бабіна Гродз. Цяжко даўней жылі: прасветнае мінуты ні было. Хадоркі Івац. (ДСК, 186). МІНУЦІ. У мінуці. Вельмі хутка, умомант. Пасыпала курам гаўсу, дык у мінуці расхваталі. Петрымаўшчына Іўеў. МІРАМ. Адным мірам мазаны. Вельмі падобныя адзін на аднаго, адзін не лепшы за другога. А іх не перагаворыш, адным мірам мазаны. Малахавічы Гродз. МІСАЧКІ. Як місачкі пабіўшы. Прыгнечана, разгублена, спалохана (сядзець, стаяць, хадзіць, адчуваць сябе). Панімаюць, што кепска зрабілі, сядзелі як місачкі пабіўшы, калі я на іх накрычала. Косцевічы Астр. Вар. як місачку (місачкі) пабіўшы. МІСАЧКУ. Як місачку пабіўшы. 1. Прыгнечана, разгублена, спалохана (сядзець, стаяць, хадзіць, адчуваць сябе). Нешта яна пасьля вяселя ходзя як місачку пабіўшы. Падольцы Астр. Ні сядзі як місачку пабіўшы, усё раўно нічым тут ні паможыш. Лылойці Смарг. Лётаў, лётаў – далётаўся, а ціпер сядзіць як місачку пабіўшы. Заборцы Астр. Што не праходзіш, стаіш як місачку пабіўшы? Палушы Астр. 2. Прыгнечаны, разгублены, спалоханы. Чаго ты сёньня нейкі як місачку пабіўшы. Хутар Праважа Воран. Вар. як місачку (місачкі) пабіўшы. МІСКУ. Не ў сваю міску трапіць і пад. У няпростае, у невыгоднае становішча. Пайшоўшы на гэту работу і папаўшы ні ў сваю міску. Кямелішкі Астр. МІСЦЫ. І ў місцы і ў лыжцы (ложцы) успамінаць. Пры кожным выпадку, пастаянна. І ты думаяш, што яна забудзя гэта? Яна ш табе будзя ўспамінаць гэта і ў місцы і ў лышцы. Драчаны Свісл. Табе жыць ні дасьць. Будзя ўспамінаць тваю правіну і ў місцы і ў лошцы. Стокі Свісл. ● Ложка – лыжка. Не ў сваёй місцы адчуваць сябе. Няёмка, нязручна. У гэтай кампаніі я атчуваю сібе ні ў сваёй місцы. Пеляса Воран. МІХАЛ. Як свенты Мі´хал д'ябла баяцца. Вельмі моцна. Браток ты мой! Мне кажуць, прыдзі да яе, бу яна цібе ўпадабала. А каль ды я баюся яе як сьвенты Міхал д'ябла. Асіпаўцы Воран. МІЦЬКАМ. Міцькам звалі. Хто-н. хутка знік, збег, схаваўся. Чую, клічуць мяне. Думаю, німа чаго мне з вамі рабіць, сеў у машыну – і Міцькам звалі. Косцевічы Астр. МІЦЯ. Як Міця асоўская разгаварыцца. Няўхв. Без толку, без патрэбы. Ну й разгаварылася ты як Міця асоўская. Пагародна Воран. ● Асоўская – ад назвы вёскі Асава Воранаўскага раёна. МЛЫНА. Каля млына хадзіўшы. Няўхв. Неразумны, дурнаваты. Каля млына хадзіўшы. Баяры, Бурлакі Астр. (СНМы, 9). МОВУ. Мову адабрала (адняло) каму. Хто-н. страціў здольнасць гаварыць. Я дзісь была ў Амэлькі, бедная, спараліжавана, і мову адабрала, мусіць, зь яе нічога ні будзя. Навасяды Ашм. Гэнюсь зусім слабы. Гаварылі, што і мову адняло ўжо. Заборцы Астр. Што, ціпер мову адняло, а так-та цэлы ўрок гаварыў і ні слухаў нічога. Пагранічны Бераст. Хрысціні зусім адняло мову, ні слова ні сказала, так і скончыласа. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 11). МОВЫ. Ні мовы ні гловы ў каго. Няўхв. Хто-н. няўдалы, някемлівы, нерашучы, негаваркі. Ты што, у яе ні мовы ні гловы, ёй толькі цялят карміць, а ні на трыбуні выступаць. Ваўкавыск Ваўк. Вар. ні гловы ні мовы; ні мовы ні гловы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла, найбліжэйшы
18 👁