сьвентыя Мігды або і нігды. Бастуны Воран. Папрасіла ў яе трохі бульбы, але ш яна, мусі, прынясе на сьвятыя Мігды а можа нігды. Граўжышкі Ашм. – Паедзеш ты ў мяне! Калі? – На сьвятыя Мігды а можа й нігды. Асіпаўцы Воран. – Грышан казаў лясьніку, жэ адвязе галэньдзі. – Знайшоў каго слухаць! Адвязе, адвязе на сьвятыя Мігды а можа й нігды. Асіпаўцы Воран. Прыедзіш ты да нас, мусі, на сьвятыя Мігды а можа і нігды. Трокенікі Астр. Калі вернесься? На святыя Мігды а можа і нігды. Суботнікі Іўеў. Вар. на святыя (свентыя) Мігды альбо (або, або і, а можа, а можа і) зусім нігды; на святыя (свентыя, святое) Нігды а можа і нігды; на святыя Нігды (Мігды) што не бываюць нігды. ● Параўн. польск. na święty nikdy 'тс'. Мігды – псеўдаўласнае імя, назва нерэальнага свята. На святыя Мігды што не бываюць нігды. Іран. Невядома калі, ніколі. Усім гаворыць, што замуш будзя йсьці на сьвятыя Мігды што не бываюць нігды. Шынкаўцы Шчуч. Вар. на святыя (свентыя) Мігды альбо (або, або і, а можа, а можа і) зусім нігды; на святыя (свентыя, святое) Нігды а можа і нігды; на святыя Нігды (Мігды) што не бываюць нігды. МІГУЛІНКІ. Да мігулінкі. Поўнасцю, цалкам. Алёна гэдакі чалавек, кап выпытаць усё да мігулінкі, а тады ходзіць па сяле і ўсім расказвая. Вольна Бар. МІЗІНЦА. Мізінца не варт чыйго. Вельмі дрэнны ў параўнанні з кім-н. Ты майго мізінца не варт. Азярцо Івац. (ДСК, 134). МІКІТУ. Па Мікіту родны Хведар. Жарт. Вельмі далёкі сваяк ці зусім не сваяк. Які ён там для нас сваяк – па Мікіту родны Хведар: можа, мая прабаба і яго прадзет былі ў якой трэцяй стрэчы. Азёры Гродз. МІКОЛЫ. На святыя Міколы альбо (а можа) ніколі. Іран. Невядома калі, ніколі. Ты ўжо прыедзяш на сьвятыя Міколы альбо ніколі. Міхайлаўшчына Ашм. (СГВ, 599). На святыя Міколы а можа ніколі. Касілаўцы Лід. (ППФВ, 42). МІЛАЯ. Мілая мая. Пабочн. Выказванне добразычлівых, даверлівых адносін да каго-н. (у размове з жанчынай, дзяўчынай). Перастрэлка была, страх успомніць, мілая мая. Дзеравянчыцы Сл. (ДМГ, 214). Немцаў было тут не пашчытаць. Мілая мая, і гэтак было. Дзеравянчыцы Сл. (ДМГ, 214). Я нядаўна пайшла ў лес, тут нідалёка, кап сухую галешыну на дрова ў групку, ды, мая мілая, ногу стронціла. Засецце Дзятл. (ДМГ, 76). МІЛЕНЬКІ. Як міленькі. 1. Без пярэчанняў, абавязкова (зрабіць што-н.). Як міленькі, паляцеў да кароў, а хто за яго будзя пасвіць. Чамяры Сл. (ЖНСл., 184). Яго просто німа каму ўціхамірыць, а так сеў бы як міленькі і ні пікнуў бы. Баброўнікі Гродз. (СНМ-2, 243). Сцепяні яго за каўнер, то як міленькі прызнаяцца. Верашкі Івац. (ДСК, 222). Падкінуў пад хвост, то як мілянькі пабег памагаць мацяры палоць буракі. Верашкі Івац. (ДСК, 159). 2. Вельмі пакорлівы, безабаронны. Як добра прытыжыць гэтых дурняў, то будуць як міленькія. Некрашы Іўеў. (СГВ, 385). МІЛЬЁН. Мільён і трошкі чаго. Вельмі многа чаго-н. Наша Маруся тых прыказак мільён і трошкі ведае. Ананічы Дзятл. У таго Міхася дабра было мільён і трошкі, а беднаму скарынку хлеба ніколі ні ўздзяліў. Ананічы Дзятл. МІЛЯЎЦЫ. Як у Міляўцы па тапачкі. Безвынікова (схадзіць куды-н.). Схадзіла як у Міляўцы па тапачкі. Клявіца Ашм. МІНУТУ. За адну мінуту. Вельмі хутка, зараз жа, за кароткі час (зрабіць што-н.). Пасядзі ў нас трохі, а я ўнучку пашлю, яна за адну мінуту зьлятая і ўзная, ці аткрылі магазін. Цырын Карэл. (ЗНФ, 30). Такі лёхкі вершык, што я яго за мінуту вывучыла. Пагранічны Бераст. У адну мінуту. Вельмі хутка, умомант. Як калупнула тоё вужово гняздо, то яны як далі на ўсе бокі, у мінуту распаўзліса. Бабіна Гродз. У мінуту зрабіў. Галубы Маст. (СПЗБ-3, 68). Такі дождж хлібнуў і ў адну мінуту сціх. Заполле Івац. (ДСК, 240). Ба, як есці захацеў: у мінюту міску капусты ўмянціў. Квасевічы Івац. (ДСК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁