Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 89). Німа Гены, паехаў да бапці [бабулі], яму там як мёдам памазана. Ласосна Гродз. (ЗНФ, 89). Што ты ўсё бегаеш туды, там табе мёдам памазана ці што? Голдзішкі Іўеў. Колькі раз казала: ні йдзі ты да іх. А табе там як мёдам намазано. Аля запомні: на добру дарогу яны цібе ні навядуць. Бабіна Гродз. Ні вылазіць аттуль, яму там як мёдам намазано. Монькавічы Маст. МЁДУ. Дайце мёду атравіцца кілбасу (каўбасой) павесіцца. Выкл. Іран. Выражэнне скептычных, недаверлівых, насмешлівых адносін да чыіх-н. слоў, выказванняў. Ой, ну ты й сказаў!.. Ой, дайця мёду атравіцца! Правыя Масты Маст. Я ўжо не магу са сьмеху, дайце мёду атравіцца!.. Кямелішкі Астр. Ой, дайця мёду атравіцца кілбасу павесіцца! Ён купіць машыну!.. Та ты хоць ровар купі з сваёй зарплатай! Бабіна Гродз. Дайця мёду атравіцца каўбасой павесіцца! Ён гэдыку дзеўку возьмя!.. Нізашто ні паверу. Старына Маст. Даць мёду. Гумар.-іран. Уджаліць. Пра пчалу. Ну што, наскакаўся, надзыгаўся, дала пчала мёду? Ідзі ў хату, ні раві. Свіслач Свісл. Дала пчала мёду, але ж на пасецы пабыў. Стары Двор Шчуч. Ні мёду ні смуроду. Іран. Анічога. Ні трэба мне яго ні мёду ні смуроду, пражыву безь яго. Лаўрынавічы Свісл. МЁ РТВАГА. Мёртвага з магілы падыме. Які гучна гаворыць, крычыць, грукоча і пад. Ты так грамышаш, што мёртвага з магілы падымеш. Масаляны Бераст. Як мёртваму клізма патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Патрэбны ты мне як мёртваму клізма. Солы Смарг. Як мёртваму прыпарка каму што. Што-н. для каго-н. зусім нявартаснае, нязначнае. Яму гэтыя твае яйка як мёртваму прыпарка, яму даляры трэба. Руда Яварская Дзятл. Як мёртваму яда патрэбны. Іран. Зуім не (патрэбны). Бабы кажуць, што я яшчэ выду замуш, але мне той замуш як мёртваму яда. Вольна Бар. Як у мёртвага ногі. Вельмі халодны. Печ у цябе, мама, як у мёртвага ногі, ні сагрэяшся на ёй. Малыя Пугачы Шчуч. (СГВ, 616). МІГ. У адзі міг. Умомант, вельмі хутка. У адзін міг ён можа апынуцца на другом канцы сяла. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 287). Нам сякач каваль зрабіў; буракоў каровам у адзін міг насячэш, ні трэбо рукамі рэзаць. Канявічы Гродз. (СНМ-2, 228). МІГДАЛЫ. Думаць пра нябесныя мігдалы. Іран. Марыць пра нешта нерэальнае, недасягальнае. Сьмяяліся, што ўжо вырас, а да гэтага часу думае пра нябесныя мігдалы. Лылойці Смарг. ● Параўн. польск. mus´leć (snić, marzuć) o niebieskich migdałach 'тс'. Migdał – міндаль. Нябесныя (нябескія) мігдалы. Што-н. неверагодна смачнае. Напякла яек с скваркамі, яшчэ сяго-таго паставіла – ні ядзяць, нябесныя мігдалы ім падавай. Распусьцілі вы там іх у горадзе. Косцевічы Астр. Ні меў нябескіх мігдалаў, але нешта падаў на стол і пачаставаў. Вялікая Бераставіца Бераст. ● Параўн. польск. niebieskie migdały 'штосьці нерэальнае, несапраўднае'. МІГДЫ. На святыя (свентыя) Мігды альбо (або, або і, а можа, а можа і) зусім нігды. Іран. Невядома калі, ніколі. Ажэніся то хіба ты на сьвятыя Мігды. Беняконі Воран. Ты ўжо прыедзяш на святыя Мігды. Акмянеі Ашм. Чакай, то будзе некалі на сьвятыя Мігды. Руда Яварская Дзятл. І калі ш то ўжо нам зарплатку дадуць, хіба на сьвятыя Мігды. Іўе Іўеў. Ён прыедзя да нас на сьвятыя Мігды альбо нігды. Каменны Лог Ашм. Напішы пісьмо да маткі, а то ўсё «напішу» ды «напішу», а будзя гэта на сьвятыя Мігды альбо нігды. Лысая Гара Ашм. Зробіць Лявон табе слончык на сьвятыя Мігды альбо нігды. Семернікі Ашм. (СГВ, 599). Прывязе ён вам абяцанае на сьвятыя Мігды альбо зусім нігды. Салтанішкі Воран. – А калі яго чакаць? – На сьвятыя Мігды або нігды. Малі Астр. Пабачымся мы с табой ужо на сьвятыя Мігды або нігды. Ашмяны Ашм. На святыя Мігды або нігды. Кавалі Лід. (ППФВ, 42). Спагоніш ты ўжо гэтыя грошы на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁