метры сухастою! Стокі Свісл. Ну твой Валерка – два метры сухастою, рос на лес гледзячы. Зенявічы Навагр. Стамболь проста, два метры сухастою. Галавой неба падпірая, а сам аш сьвеціцца. Дзеравянчыцы Сл. Вар. два метры (мэтры) сухастою. Тры метры і (ды) усё ногі. Гумар. Вельмі высокі і звычайна даўганогі. Пра чалавека. Прыехаў пазаўчарых інжынер да нас, і гэтакі высокі – тры метры ды ўсё ногі. Пячоўшчына Валож. Ну й вымахала – тры метры і ўсё ногі. Сцяпанішкі Маст. Вар. два (тры) метры (мэтры) і (ды) усё ногі; пяць метраў ды ўсё ногі. МЕХ. Біцца за пусты мех. Настойліва даводзіць, даказваць відавочнае, вядомае, за што няма патрэбы спрачацца. Адзін – хоць трэсні – ехаць, гэты – хоць ты што – ісці. Б'яцеся за пусты мех, і толькі. Як гэта ехаць? Машыны ж няма, машыны не ідуць. Гродна Гродз. (БФ, 65). Што вы тут не падзялілі, чаго крычэця, чаго б'ецяся за пусты мех? Уселюб Навагр. І ў мех не ўлезе чаго. Вельмі многа чаго-н. Вы пайдзіця да Цімоха, ён вам нагаворыць і ў мех ні ўлезя, і так у яго файно выходзіць, ну як лістам сьцеля. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 41). У Віктара гэтых анігдотаў і ў мех ні ўлезя. І як ён усё помніць! Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 41). Мех і торбу нагаварыць. Іран. Вельмі многа і абы-чаго. О, ён табе нагаворыць мех і торбу. Ваўкавічы Навагр. Прышоў, нагаварыў мех і торбу і знік недзе. Аздобічы Шчуч. Ну, нагаварыла мех і торбу, а цяпер дай мне сказаць. Каменка Шчуч. Мая братова нагаворыць табе мех і торбу. Руда Яварская Дзятл. Поўны мех нагаварыць. Іран. Вельмі многа і абы-чаго. З гадзіну, можа, тут сьмяшыў нас, нагаварыў поўны мех і пайшоў. Кабызі Свісл. (ЗНФ, 59). Вас толькі слухай, вы тут поўны мех нагаворыця. Струбніца Маст. (ЗНФ, 59). Салявы мех. Няўхв. Нязграбны, нядужы чалавек. З паўвярсты ні прайшоў, а ўжо засопся, ня быў бы то салявы мех. Валеўка Навагр. (СГВ, 606). Як мех ісці і пад. Нязграбна, няўклюдна. Суняся як мех, нікога ні бачыш. Замасцяны Шчуч. Як мех кавальскі сапці. Вельмі моцна (сапці). Сапе як мех кавальскі. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-4, 366). Як салявы мех ісці, рухацца, рабіць і пад. Няўхв. Марудна, няспрытна, непаваротліва. Суняцца як салявы мех... Хуччэй трохі! Дайлідкі Астр. Вар. як салявы мяшок (мех). МЁД. Есці мёд велькай ложкай і без хлеба. Іран. Жыць багата, раскошна. Нічого дармо ні даецца. Кап дабіцца чаго, трэба много працаваць. А ты ні хварэючы ні балеючы захацеў есьці мёт велькай лошкай і бес хлеба. Жукевічы Бераст. Мёд з малаком. Ухв. Вельмі прыгожы. Часцей пра жанчыну. Дзіва, што ўсе хлопцы за Яськай ганяюцца. Файна дзеўка – мёд з малаком. Купры Шчуч. Красівая ў Ганны дзяўчынка, ну, мёд з малаком! Бакунова ІІ Іўеў. Цешчын (цёшчын) мёд. Жарт. Гарчыца. Сюды на стол кап яшчэ і цешчынаго мёду, дык і натто добро было п. Монькавічы Маст. Да гэтага мяса кап трохі цешчынага мёду. Юрацішкі Іўеў. (ЗНФ, 78). Падай сюды цешчын мёд, ты бліжэй каля яго сядзіш. Вараны Бераст. (ЗНФ, 78). Што, смашны цёшчын мёт? Рудаўка Сл. Пакаштуй цёшчынаго мёду. Моцны, халера. Мацвееўцы Ваўк. Хапнуў цёшчынага мёду, дык вочы на лоб палезьлі. Капці Дзятл. Падмануў меншаго. Кажа, ідзі пакаштуй мёду. Незвычайнаго, цёшчынаго мёду. Тоё дзіця й хапянуло цэлу лошку гарчыцы. Як забіло яму духі, мало ні задушыласо. Бабіна Гродз. МЁДАМ. Як мёдам мазаць гаварыць. Лісліва, дагодліва. О, ён умея наабяшчаць, гаворыць як мёдам мажа. Алекшыцы Бераст. Як мёдам намазана (памазана) каму дзе. Каго-н. вельмі цягне куды-н., прываблівае што-н. Усё ходзіш і ходзіш да Касьцюка. Там табе як мёдам намазана. Бердаўка Навагр. (ЗНФ, 89). У вашай хаці як мёдам намазана: калі ні зойдзяш, то вечна поўна людзей
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецяся, бяцеся
16 👁