Паставіць на месца каго. Рэзкай заўвагай ці іншымі дзеяннямі прымусіць каго-н. паводзіць сябе інакш, даючы яму зразумець, чаго ён варты сапраўды. Наш новы аграном усіх паставіў на месца, новае сітко на калочку вісіць. Свіслач Гродз. (СГВ, 652). МЕСЯЦ. Месяц лізун. Час сталення, кахання. Нічога, калі так трохі і брудны. Дзе ты штодзень яму намыеся. Праз веля гадоў ні будзе такі. Прыдзе месяц лізун, то ішчэ як будзе глядзець, кап зашанаваць адзене. Бастуны Воран. Мядовы месяц. Пачатак сямейнага жыцця адразу пасля шлюбу. Цяперака дак адно з маладых не разлучацца, трэба, каб мядовы месяц. Восава Навагр. (ХБД, 204). Рускі месяц. Вельмі доўга, працяглы час. Памажы ты яму, а то будзя рабіць рускі месяц. Варняны Астр. Гэта ш трэбо! Цэлы рускі месяц тырчаў там без работы. Старая Дубавая Гродз. Дай ёй падшыць штаны, а яна рускі месяц будзе іх рабіць. Паляцкішкі Воран. ● Фразеалагізм узнік на тэрыторыі Беларусі ў мінулыя стагоддзі ў сувязі з розніцай адлюстравання датаў у календарах старога і новага стыляў. Да ХVI ст. у Еўропе дзейнічаў юліянскі каляндар, уведзены з 45 г. да н. э. Юліем Цэзарам. Праз паўтара тысячагоддзя 4 кастрычніка 1582 г. папам рымскім Грыгорыем ХІІІ быў уведзены грыгарыянскі каляндар спачатку ў такіх краінах, як Іспанія, Італія, Партугалія, Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польшча. Іншыя еўрапейскія краіны пераходзілі на новы стыль пазней. У Расіі грыгарыянскі каляндар быў уведзены дэкрэтам Саўнаркама і падпісаны У. Леніным толькі 26 студзеня 1918 г. У каталіцкай і праваслаўнай рэлігіях розніца ў календары захавалася. Адно і тое свята ў праваслаўных (рускіх) святкуецца на 14 дзён пазней. Складваецца уражанне, што яго трэба чакаць намнога даўжэй, чым каталіцкае свята. Такія ўяўленні і спарадзілі фразеалагізм рускі месяц. Ён занатаваны М. Федароўскім у ХІХ ст. (Fed.) і ў наш час у гаворках Гродзенскага, Астравецкага, Воранаўскага, Міёрскага і інш. раёнаў. МЕСЯЦЫ. Хадзіць (ісці) па месяцы. Хварэць на лунацізм. Месячнік ходзіць па месяцу. Жылі Іўеў. (СПЗБ-3, 60). Як месяц засвеціць, ён схопіцца і ідзець па месяцы: есць такія людзі. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 279). Хто па месяцы ходзя, ён пройдзя па вадзе, пярэйдзе рэку – і не ўтопіцца, толька маўчы. Малі Астр. (СПЗБ-5, 279). МЕТАР. Метар з валасамі. Іран. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. А сам усяго метар з валасамі, недаростак нейкі, а гонару колькі. Багданішкі Ашм. Метар з кепкай. Іран. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. Пятро то гарны хлопец. Адно што ростам ні вышаў – метар с кепкай. Дзеравянчыцы Сл. Метар з шапкай і на каньках. Іран. Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. Тожа мне жаніх – метар ш шапкай. Малахавічы Гродз. Што хочаця кажэця, а ён мне ні панаравіўса, метар с шапкай будзя, нават я вышайша. Старына Маст. Такі малы – метар з шапкаю. Мядзвінавічы Дзятл. І любілася, і хадзіў ён да мяне, але замуш ні вышла, бо быў ён метар ш шапкай. Аздобічы Шчуч. Але й вырас – метар с шапкай, здалёк і ні відно. Уселюб Навагр. Ну і кавалер, метар з шапкаю. Альба Івац. (ДСК, 133). Ідзі ты зь ім танцаваць. Ён жа мне да пляча ні дастае – метар ш шапкай і на каньках. Стокі Свісл. Вар. метар (мэтар) з шапкай і на каньках. МЕТРАЎ. Пяць метраў ды ўсё ногі. Гумар. Вельмі высокі і звычайна даўганогі. Пра чалавека. Што там харошага ў Сьцёпы? Пяць метраў ды ўсё ногі. Прудзяны Шчуч. Вар. два (тры) метры (мэтры) і (ды) усё ногі; пяць метраў ды ўсё ногі. МЕТРЫ. Два метры і ўсё ногі. Гумар. Вельмі высокі і звычайна даўганогі. Пра чалавека. Ужо дабрала сабе мужыка – два метры і ўсё ногі. Зенявічы Навагр. Вар. два (тры) метры (мэтры) і (ды) усё ногі; пяць метраў ды ўсё ногі. Два метры сухастою. Іран. Вельмі высокі і худы. Пра чалавека. Але ш і хлопец вымахаў! Дальбох, два метры сухастою! Пячоўшчына Валож. Што на ёй красівага – два метры сухастою, ды не больш. Граўжышкі Ашм. А кавалер у нашай Гэлі дык смешна паглядзець – два метры сухастою. Варняны Астр. Ну й вымахаў! Усё ў рост пашло – два
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁