МЕЛЬНІЦА. Як мельніца меле. Хутка і часта неразборліва гаворыць. Ты цішэй гавары, а то як мельніца меляш, нічога ні разьбярэш. Зэльва Зэльв. МЕРАЧКІ. І мерачкі пабраў. Вельмі падобны да каго-н. з бацькоў ці родзічаў. Такі сын, як татулька, і мерачкі пабраў. Вугляны Смарг. (СГВ, 594). МЕРУ. На меру стаць. У патрэбнае становішча, так, як трэба. Костка шалт-шалт, то стала на меру. Малі Астр. (СПЗБ-4, 583). На меру вочы паставіць. Няўхв. Глядзець злосна, выяўляючы варожасць. Ну, чаго на меру вочы паставіў, даўно ні бачыў?! Скоржыкі Шчуч. Вар. паставіць вочы на меру; на меру вочы паставіць. Праз меру. Звыш нормы. До табе ўжо сюды сыпаць, праз меру і сьвіньні не ядуць. Макрэц Навагр. У меру. Дастаткова. Я яе вучыла лазуркаваць бялізну, каб у меру было. Раготна Дзятл. (СГВ, 231). МЕРЦВЯКА. Як у мерцвяка за пазухай дзе. Вельмі холадна дзе-н. У хаці ні паляно, як у мярцьвяка за пазуай. Як будзя перабыць ноч? Ялоўшчына Гродз. МЕРЫ. Без меры. Празмерна. Ужарыла Фэля свайму хлопцу, што расьцёгаўся бязь меры. Гальшаны Ашм. (СГВ, 500). Як хазяйство было, мы бяз меры працавалі. Солы Смарг. (СПЗБ-3, 58). На меры. Без зменаў, без зруху. Хоць лето сухоё, аля ў нашум калодзісі вада на меры стаіць, менш ні стало. Бабіна Гродз. МЕСТА. Места мець. Выкл. Выказванне незадавальнення, асуджэння, дакору. Гэта ш места мець!.. Цэлы кумбяк згнаіла! Не, кап пасаліць упору! А то яшчэ ў кладоўцы на слонцы палажыла... А ціпер яго толькі сабаццы выкінуць. Бабіна Гродз. МЕСЦА. Ані з месца. Не рухацца, стаяць нерухома. У бацькі наравісты конь быў, дэраж; як станя, ані з месца, хоць ты яго забі. Рацічы Гродз. (СНМ-2, 144). Да аднаго месца каму што. Скеп. Усё роўна, не хвалюе, не кранае што-н. каго-н. Гэтаму Сямёну сям'я да аднаго месца, яму абы напіцца. Зэльва Зэльв. З месца не скрануцца. Не праявіць нават элементарнага памкнення зрабіць што-н. Каб ты ўкамлені дайшоў, нават з месца ні скранулася б. Чамяры Сл. (НЛ, 58). Каб я з гэтага месца не сышоў. Выкл. Клятвеннае запэўненне ў чым-н. Ну праўду ш кажу, кап я з гэтага месца не сышоў. Лаздуны Іўеў. Каб я з гэтага месца не сышоў, калі я цябе амманваю. Васілевічы Гродз. Каб я з гэтага месца не сышоў. Дарагляны Маст. Месца не вылежыць. Ніколькі не зашкодзіць, не будзе лішнім. Хай паляжыць мой чамадан у вас, пакуль я прыеду, думаю, што ён месца ні выляжыць. Дарагляны Маст. Месца сабе не знаходзіць (не находзіць). 1. Моцна перажываць, хвалявацца. Нуд на яе нейкі напаў, месца ні знаходзіць дзеўка. Чамяры Сл. (НС-ць, 36). Чысто здурнеў чалавек, месца сабе не знаходзіць. Чамяры Сл. (ЖС, 161). Каторы рок ужэ як мужык памёр, а яна сабе ўсё мейсца ні находзіць. Пугачы Шчуч. 2. Моцна пакутаваць ад болю. У міне ў самого была валасяніца, месца ні знаходзіў, пакуль баба Гануся ні выліла на жытнія каласэ. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 25). Пунтамі як схопіць жвот, месца сабе ні знаходзіш, так баліць. Гінавічы Гродз. (СНМ, 116). Ён як разлютаваўсо, та ледво ўгаварылі, месца сабе ні знаходзіў. Баранавічы Гродз. (СНМ-2, 196). Шчоку разносіць, зубы замэнчылі, усю ноч месца сабе ні знаходзіў. Аленічы Гродз. (СНМ-2, 196). Мокрага месца не застанецца ад каго, ад чаго. Хто-н. ці што-н. будзе знішчана. Прыедзя бацька, ён табе ўжо дасьць, мокрага месца ад цібе ні застанецца. Раклевічы Дзятл. Мокрае месца застанецца (засталося) ад каго, ад чаго. Хто-н. ці што-н. будзе знішчана. Каб я з гэтым слюняком спаткаўса п, та ад яго мокра месца засталоса п. Сіўкава Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
13 👁