МАЦІ. Каціная маці. Тая, хто вельмі любіць жывёл, пераважна катоў, даглядае іх.
Звычайна пра дзяўчынку. Здэцца, цэлы дзень ад гэтых катоў ні атходзіла п – каціна маці.
Старына Маст. Каціна маці – так называюць таго, хто любіць катоў. Ражанка Шчуч. Ідзі
ўжо ката пакармі, каціная маці. Кальчуны Ашм. Вар. каціная (кацячая) маці (матка).
Маці-і-мачаха. Бат. Лекавая расліна сямейства складанакветкавых; падбел. Маці-і-
мачаха – жоўценькі цвяток: адзін бок (ліста) у яго цёплы – маці, а другі – халодны –
мачаха. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-3, 49).
МАЦЬ. Як маць радзіла голы. Вельмі (бедны). Мой прышоў у прымы голы як маць
радзіла. Седліска Воран.
МАЧА. Мача ў галаву стукнула (ударыла) каму. Груб. Хто-н., як правіла, раптоўна,
безразважна ўздумаў рабіць што-н. неадэкватнае, паводзіць сябе неспакойна,
ненармальна. Чаго енчыш, мача ў галаву стукнула?! Ананічы Дзятл. От, мача ў галаву
ўдарыла, і паляцеў сварыцца за тыя соткі, а яны яму патрэбныя як зайцу стоп-сігнал.
Новая Руда Гродз.
МАЧАНКА. Як мачанка па патэльні ісці, хадзіць. Няўхв. Вельмі павольна,
марудна, прыгнечана. Даганяй, бо ходзіш як мачанка па патэльні. Гудзевічы Маст. Ты,
сыночак, сёньня нейкі ні такі, ходзіш як мачанка па патэльні. Адзверна Маст. Міша
сёньня некі як ніжывы, ходзіць як мачанка. Пілкі Маст.
МАЧАЎ. Мачаў-мачаў і по´піўкам (набгом) пачаў. Няўхв. Ад малога ці ўмеранага
раптоўна перайшоў да непараўнальна большага. Перат чужымі людзьмі дык патроху еў,
а як людзі с хаты, дык поўніцай горніш. Мачаў-мачаў і попіўкам пачаў. Косцевічы Астр.
А што ты думала... У школе вучыцца не хацела. А цяпер вунь дзе, універсіцеце. Як кажуць,
мачаў-мачаў і набгом пачаў. Закальное Любан.
МАШКА. Цёнгні Машка то собе. Цярпі, іншага выйсця няма. Адказ таму, хто
скардзіцца на сваё цяжкое становішча. – Цяшко жыць бяз мужыка ў хаці, усё самой трэбо
рабіць... – Цёнгні Машка то собе... Хрустава Свісл.
МАШЫНКУ. Купіць лупазакатную машынку. Іран. Хацець усяго адразу. І мужыка
багатага ёй падавай, і хату, і машыну, а купіць лупазакатную машынку ты ні хочаш?
Хадзілоні Шчуч.
МАЯ. Мая ты мілая, міленька, харошая. Пабочн. Выказванне добразычлівых,
даверлівых адносін да каго-н. (у размове з жанчынай, дзяўчынай). Мы ш паршука закалолі
тэш. Мая ты мілая, не еў саўсім, нешта ён усё рох-рох, а толку ніякуткага. Буняны Ашм.
(ДМГ, 114). А мая ты мілая, якое там здароўе. Крэва Смарг. А што табе расказаць, мая
ты харошая? Пра моладасьць. А колькі яе было, той моладасьці? Гнезна Ваўк. (ДМГ, 18).
Мая ты, што тыя грошы. На адно лякарства колькі трэба аддаць, карвалолу ці
лявар'янкі купіць бутэлячку, то ўжэ й дзесяць тысяч. Буняны Ашм. (ДМГ, 115). Што
раней было, гэта не тое, што цяперака вырабляюць. Посьля вайны, сіроткі, мая ты,
засталіся, і матка пакалечылася. Гродзі Ашм. (ДМГ, 119). І тады, мая ты міленька,
трудно ш было, ужо быў калхоз. Восава Навагр. (ХБД, 205). – Ці залатвіла ш ты свае
дзялы? – А мая ты! Надаела ўжо язьдзіць. Перш паперы с сальсавету трэбавалі, а
ціперака німа начальніка гэтага – у вотпуску. Косцевічы Астр. Вой, мая ты, цяпер то,
дзякуй Богу, а некалі то што за жыцьцё было. Лаздуны Іўеў.
МЕДАЛІКАМ. Вісець медалікам на шыі ў каго. Асудж. Знаходзіцца на чыім-н.
забеспячэнні, утрыманні. Ужо каторы гот гэты бэйбус вісіць у іх медалікам на шыі, нідзе
ні робіць. Пячоўшчына Валож.
МЕДДЗЮ. Ляпаць меддзю (медзяй). Асудж. Гаварыць непрыстойна, груба. Каб у
цібе ўжэ язык адваліўсё, як ты ляпаяш медзю пры дзецях. Дарагляны Маст. Во як прыдзе,
як ляпня медзяй, аш слухаць брытко. Ваўкавічы Навагр.
МЕДЗЯКА. Медзяка не варты. Няўхв. Зусім кепскі, нявартасны. Сам і мідзяка ні
варты, затое дзеці важныя. Зачэпічы Дзятл
Дадатковыя словы
ляварянкі
14 👁