Матка боска. Выкл. Выказванне здзіўлення, хвалявання і інш. Матка боска, хіба гэта ты?! Вішнева Смарг. Вот аднаго брата забілі. А мы дак уцякалі. Матка боска! Баяліся, што заб'юць. Парэчча Навагр. (ХБД, 213). Ах, Матка боска, што ж ты нарабіў! Саковічы Сл. МАТОК. Маток разолытваецца. Высвятляецца якая-н. складаная, заблытаная справа. Маці не знойдзе сабе месца, пакуль маток не разолытаецца. Місявічы Воран. МАТУЛЬКА. Матулька з-пад татулькі. Жарт. Жонка хроснага бацькі. Дарыць вам, дзеці, матулька с-пат татулька! Жывеця шчасьлівянько! Стокі Свісл. Вар. матуля з-пад татулі; матулька з-пад татулькі. МАТУЛЯ. Матуля з-пад татулі. Жарт. Жонка хроснага бацькі. Гэто мая матуля з-пад татулі. Азёркі Маст. Вар. матуля з-пад татулі; матулька з-пад татулькі. МАТУШКА. Як матушка. Тоўстая. Пра жанчыну. Дзеўкай была худая, а ціпер як матушка разрабіласа. Нацавічы Маст. ● Матушка – жонка святара (бацюшкі). МАТЫЛІ. Матылі ўваччу лятаюць. Хто-н. адчувае хваравітае зрокавае мільгаценне ад сполаху ці фізічнага напружання. Усе матылі ўвачу лятаюць. Валеўка Навагр. (СПЗБ-3, 45). Вар. у вачах матылі лятаюць; матылі ўваччу лятаюць. ● Матылі – мільгаценне. МАТЫЛІЦЫ. Матыліцы налавіць. Моцна стаміцца, змучыцца, знясілець. А за калхозам с першых гот от рабілі дак рабілі! Жыта жалі сярпамі. Снапэ вязалі. За дзень гэтулькі матыліцы наловіш, што й гаварыць цяшка. Буцілы Лід. ● Матыліцы – першапачаткова 'захворванне ў жывёл (авечак, козаў) унутраных органаў (лёгкіх, печані, мазгоў), выкліканае лічынкамі стужкавых глістоў'. Матыліцы ўваччу бегаюць у каго. Хто-н. вельмі стомлены, фізічна знямоглы. Ах Божа! Старая я, то ўжэ ў міне матыліцы ўвачу бегаюць. Ваўкавічы Навагр. От дзісяка наляталася, матка боска, аж матыліцы ўвачу. Дамейкі Лід. Увагнаць матыліцы каму. Няўхв. Давесці да хваробы, да нямогласці. Усе табе рабі й рабі – ніпоўно воко. Сколькі можно?.. Угоніш ты мне матыліцы гэтай работай. Бабіна Гродз. МАТЫЛЯМІ. Паляцець з матылямі. Знікнуць. Паляцеў з матылямі. Гумені Сл. (ППФВ, 49; МСГВ, 604). МАХАМ. Адным махам. 1. Вельмі хутка, адразу (рабіць што-н.). Я зараз адным махам скажу гэта, ды будзям есьці. Моўчадзь Бар. Ён такі, што адным махам можа збіць з ног любого, ні ўтрымаяцца. Баранава Гродз. (СНМ-2, 86). 2. бегчы і пад. Вельмі хутка, з усяе сілы. Я ш як спалохалася, то адным махам пёрла дахаты. Заборцы Астр. МАХНІДРАЛА. Даць махнідра´ла. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Ён спалохаўся і даў махнідрала. Хадзілоні Шчуч. Пакуль тыя агледзяліса, та ён даў ужэ махнідрала. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 62). МАХУ. Даць маху. 1. Выканаць вялікі аб'ём працы. Аля й вы далі маху сёньня, за дзень усё полё скасілі, малайцы! Зэльва Зэльв. Ну, дала баба маху, за дзень апалола цэлу дзялку. Мількаўшчына Гродз. 2. Дапусціць памылку. Даў маху я ўчора, не сабраў сена сухое, а сёньня дошч пайшоў. Хадзілоні Шчуч. 3. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Мы пакідалі ўсё і як далі маху. Абруб Шчуч. МАЦЕЙ. Як Мацей на яйках зарабіць. Іран. Зусім нічога ці амаль нічога не (зарабіць). Заробіш як Мацей на яйках. Дамейкі Лід. МАЦЕРЫ. Сядзець у мацеры пад спадніцай. Няўхв. Быць несамастойным, знаходзіцца пад чыёй-н. апекай, на чыім-н. утрыманні. Усё сядзіш у мацяры пат спатніцай, а як думаяш жыць далей? Крапіўніца Свісл. Ну й дзяўчук, сядзіць толькі ў мацяры пат спадніцай, нікуды ні ходзіць. Рамашкі Шчуч. МАЦЕР'ЯЛ. Драцца як благі мацер'ял. Асудж. Моцна гаварыць, крычаць, сварыцца непрыемным голасам. Ды сьціхні ты. Дзярэцца як благі мацір'ял, надаела слухаць! Старая Рудня Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, забюць, мацерял, мацірял, разблытаецца, разблытваецца
16 👁