пераставіш. Чарнявічы Бар. Знайшоўся кавалер, такіх, як ты, да Масквы ракам не пераставіш. Варняны Астр. У яе кавалераў да Масквы ракам не пераставіць, а ўсё перабірае. Купіск Навагр. Такіх начальнікаў, як ты, да Масквы ракам не пераступіць. Чырвоны Груд Ваўк. Як да Масквы ракам. 1. ісці, ехаць і пад. Далёка і доўга. Ісьці нам яшчэ ды ісьці, як да Масквы ракам. Ваўчуны Сл. Ехаць адгэтуль дахаты як да Масквы ракам. Каменка Шчуч. – Мама, ці далёка нам яшчэ ісьці? – Ой, дачушка, як да Масквы ракам. Амбілеўцы Шчуч. Да таго поля як да Масквы ракам. Пасінічы Сл. Да горада яшчэ як да Масквы ракам. Зэльва Зэльв. 2. каму да каго. Здзек. Вельмі далёка каму-н. да каго-н., не раўня каму-н. хто-н. Што ты выскаляяся зь яго – табе да яго як да Масквы ракам. Талашкі Воран. Знайшоў сабе раўню. Яму яшчэ да міне як да Масквы ракам. Першамайск Шчуч. МАСЛА. Масла згасла. Скончылася крыніца грашовага ці іншага прыбытку, дастатку. А-а-а, ужэ ўсё, масла згасла, трэба работу шукаць, развалілася наша фірма. Талькаўцы Ваўк. Некалі, як лясьніком быў, та часто зь лесу грошы прыносіў, а ціпер масло згасло. Які там у нашум калхозі заробак... Бабіна Гродз. Масла пагасла сала патала у каго. У каго-н. няма чаго-н. са скароміны. А ў нас даўно масла пагасла, на гэтым тыдні будзям рабіць сьвяжаніну. Наркавічы Свісл. (ЗНФ, 45). – Дай і мне [каўбасы]. – Вунячы ты чаго захацела! Масло пагасло сало патало. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 45). МАСЛАМ. Як маслам мажа гаворыць. Вельмі складна, красамоўна. От, залез у тэлевізар і гаворыць як маслам мажа. Дубна Маст. Як маслам па нырках. Вельмі падабаецца, вельмі прыемна. Як маслам па нырках. Дзегцяры Шчуч. (МСГВ, 617). МАСЛЕ. Як па масле ісці і інш. Лёгка, амаль без перашкод. Наша справа ідзе як па масле. Навумаўцы Шчуч. Гладка чэша [гаворыць], як па масле. Чэрнішкі Астр. (ППФВ, 16). Ён ужэ на гэтым руку набіў, як па масле ідзе, нічого ні скажаш. Ферма Гродз. (СНМ-2, 139). МАСЛЫ. Маслы маслаць. Рабіць доўгі час цяжкую работу. Сёньня цэлы дзень маслы маслаў, а вечарам як дасі рады разагнуцца. Хадзілоні Шчуч. МАСТА. Як з маста ў рэку. З добрага на горшае. Як з маста ў рэку, так і мы з добрай работы перайшлі на паганую. Асіпаўцы Воран. МАСУ. Давіць на масу. Гумар.-іран. Спаць. Сколька можна давіць на масу, абет скора. Варняны Астр. Хопіць табе давіць на масу, ночу будзяш што рабіць, калі днём высьпіся? Бракава Сл. – Дзе ваш Янак? – На масу давіць, ні дабудзіцца. Згуляўса ўчора. Мусі, разам гулялі? Новая Руда Гродз. Выключы радзіво, буду давіць масу. Замасцяны Шчуч. МАТАМ. З матам есці сядаць. Асудж. Гаварыць вульгарна, брыдкасловіць. Ну, выбачайця, я чалавек ні саўрымённы. Гэта саўрымённыя з матам есьць сядаюць, а мы яшчэ жагнаямся. Амбілеўцы Шчуч. МАТАЧКІ. Ах матачкі мае. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. У студню была ўлешшы ў Юрацішках. Ах матачкі мае, як глянула ўгору, дух у мяне перахваціло, я хутчэй перажагналася, ну знаеш, каб ні ў пекла папасьці, бо як сам сабе сьмерць зробіш, то ў пекла пападзеш, але мяне Божанька пашкадаваў, і я вылязла. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 107). МАТКА. Кацячая матка. Тая, хто вельмі любіць жывёл, пераважна катоў, даглядае іх. Звычайна пра дзяцей. Ну й кацячая матка, цэлы дзень зь імі возіцца. Пеляса Воран. Вар. каціная (кацячая) маці (матка). Матка апусцілася ў каго. Іран. Хто-н. вельмі разгубіўся, спалохаўся. Як пачуў я ад яго гэту новасьць, та ў міне й матка апусьцілася, думаю, канец мне прышоў. Новая Руда Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁