МАРУДНІК. Скоры маруднік. Іран. Чалавек, які робіць, выконвае што-н. павольна, не спяшаючыся. Ну ты, скоры маруднік, можа, трохі хуччэй, а то цягняся як на заўтра. Тракелі Воран. Шпаркі маруднік. Іран. Той, хто хоць і імітуе энергічнасць, але не мае відавочных вынікаў дзейнасці. Ай, ні дачакаясься ад яго вялікай помачы… Толькі абяцая. Гэта ш шпаркі маруднік. Ражкі Сісл. (ЗНФ, 80). Кліцьця сюды гэтаго шпаркаго марудніка. Баброўнікі Гродз. (ЗНФ, 80). У нас Буцька звалі шпаркі маруднік, ба ён табе, здайса [здаецца], горы зьверня, а як на яго работу гляняш, та й німа на што глядзець. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 80). МАРЦІН. Як Марцін да кавы цікавы. Вельмі, празмерна (цікаўны). Ты, Янук, цякавы як Марцін да кавы. Свілы Воран. Памаўчы ты!.. А то цікавы як Марцін да кавы. Янаўляны Лід. Які ты цікавы, як Марцін да кавы. Крупава Шчуч. Цікавы як Марцін да кавы. Хлістовічы Гродз. (СНМ, 195). Натто цікавы, як Марцін да кавы. Карозічы Гродз. (СНМ-2, 142). Цікавы як Марцін да кавы. Шаўдзіні Лід. (ППФВ, 69; МСГВ, 614). Вар. як Мартын (Марцін) да кавы. Як Марцін да клёцак падыходзіць. Ухв. Умела, удала (падыходзіць да каго-н.). Ох і сьпявак ён быў! А танцор, што пашукаць такога! Да дзяўчат умеў падыходзіць як Марцін да клёцак. Асіпаўцы Воран. МАРЫСЯ. Як Марыся сыманцова. Асудж. Нехайны, неахайна апрануты. Апусьцілася, ходзіш як Марыся сыманцова. Алекшыцы Бераст. ● Марыся Сыманцова жыла ў вёсцы Жукевічы Бераставіцкага раёна. Была неахайнай і гультаяватай жанчынай. МАСКАЛЬ. Як маскаль. Здаровая, энергічная, прадпрымальная. Пра жанчыну. Баба як маскаль, усюды дойдзя, даб'ецца сваго. Сухая Даліна Гродз. (СНМ, 175). МАСКВУ. Маскву відаць (відно). Жарт. Становіцца непрыемна, прытарна ад ужывання чаго-н. кіслага або горкага. Гэтыя яблыкі нісьпелыя яшчэ, укусіш – Маскву відаць, а яны [дзеці] ні глядзяць, ужэ паўяблыні абабралі. Бабіна Гродз. Ну як парэчкі, ці ўкусныя? Мусяць, Маскву відаць? Аздобічы Шчуч. Пакаштавала я той канпот, а яго ў рот ні ўзяць – Маскву відаць, такі кіслы. Ананічы Дзятл. Ай, аш Маскву відаць ат гэтых таблетак. Зенявічы Навагр. Натто ўсё любіць кісло, нават яблыкі-дзічкі, што Маскву відно, будзя есьці і ні скрывіцца. Старына Маст. Маскву можна ўбачыць. Жарт. Вельмі кіслы. Ні ўмея яна гуркоў марынаваць, ні ўясі, Маскву можно ўбачыць. Старына Маст. Маскву паказаць. Гл. паказаць Маскву. Маскву ўбачыць. Жарт. Зрабіць грымасу ад ужывання чаго-н. непрыемна-кіслага або горкага. Як яго есьці, гэты лімон? Як укусіла, та адразу Маскву ўбачыла. Талькаўцы Ваўк. Хай яго з гэтым тваім пітвом!.. Узяла ў рот, та Маскву ўбачыла. Яго толькі якім аркаголікам піць. Бабіна Гродз. Паказаць Маскву каму. Часам жарт. Падняць каго-н. (звычайна дзіця) угору, узяўшы за галаву далонямі да вушэй. Мама, набі Сяргея, бо ён мне сёня два разы паказаў Маскву. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 57). От зара табе пакажу Маскву. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 57). Хочаш, я табе Маскву пакажу. Драгічаны Ваўк. (ЗНФ, 57). Сам жа папрасіў, кап я яму Маскву паказаў, а ціпер плача, як я яго крыху падняў. Лаўрынавічы Свісл. (ЗНФ, 57). – Хадзі, малы, табе Маскву пакажу. Ні разу ні бачыў? – Не. – Ні руш дзіцяці. Яно ні зная, што гэта такоя, то й верыць, а потум плакаць будзя. Бабіна Гродз. – Хочаш я табе Маскву пакажу? – Не, давай лепяй я табе, я ўжэ бачыў. Старына Маст. Табе што, Маскву паказаць, каб аччапілася ад міне. Талькаўцы Ваўк. Хоць у Маскву на выстаўку адпраўляй каго. Хто-н. ці што-н. вельмі прыгожае. Цябе сёньня не пазнаць, хоць у Маскву на выстаўку атпраўляй. Алекшыцы Бераст. МАСКВЫ. Да Масквы ракам не пераставіш (не пераставіць, не пераступіць) каго. Груб. Вельмі многа каго-н. У мяне такіх кавалераў, як ты, да Масквы ракам ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
20 👁