Як Маня нястанішская. Скеп. Без густу, абы-як (апранацца). Ганіна дачка заўжды
адзяваяцца як Маня ністаніская, зусім ні глядзіць за сабой, як чучала. Старая Рудня Смарг.
● Нястанішская – ад назвы вёскі Нястанішкі Смаргонскага раёна.
МАНЯЖЫ. Як у маняжы´ круціцца. У пастаянных занятках, клопатах. Цэлы дзень
кручусё як у маняжы. Адно голаў да падушкі – адразу сьплю. Монькавічы Маст. Вар. як у
манежы (у маняжы).
МАР'Я. Згінь ты Мар'я прападзі. Выкл. Выказваненне незадавальнення, роспачы,
адчаю і пад. Згінь ты Мар'я прападзі! Такоё было сухоё сено, і ні ўправіліса, змачылі.
Бабіна Гродз. Вар. згінь ты марна (марня, Мар'я) прападзі. ● Мар'я – народна-
этымалагічнае пераасэнсаванне прыслоўя марня (марна).
МАРА. Як мара п'яны. Вельмі (п'яны). Прышоў дахаты п'яны як мара. Солы Смарг.
МАРАК. Як Ма´рак па (у) пекле круціцца, таўчыся і пад. Безупынна і бесталкова.
Круціся пад нагамі як Марак па пекле, зэсну табе німа. Бастуны Воран. Таўчэся цэлы
дзень як Марак у пекле, а толку няма і работы ня відаць. Нача Воран. Вар. як Марка
(Марак) па (у) пекле.
МАРАМІ. Варушыць ма´рамі. Меркаваць, думаць. Нам вады не трэба ліць, трэба
хоць трохі варушыць марамі. Мажэйкава Лід.
МАРАЦ. Які марац напаў на каго. Што здарылася з кім-н. Які на цябе марац напаў,
што на сяло ўсё бегаяш. Варонічы Зэльв. (СНМЗ, 73). ● Марац – юр.
МАРДАСАХ. Заехаць па мардасах каму. Груб. Моцна ўдарыць, выцяць каго-н. Зараз
як заеду па мардасах, то будзяш ведаць, як красці ў старого чалавека. Бялавічы Івац.
(ДСК, 132).
МАРКА. Марка ганяць. Вытвараць розныя штукарствы, забавы ў калядную ці іншую
ноч, вечар. Раней с кудзелямі, знаяця, забіраліса. Як пазьбіраюцца, прадуць-прадуць, а
патом ідуць, як гэто гавораць, Марка ганяць. Па вёсцы пабегаюць-пабегаюць, пад
хатамі... Там та што ўстрояць: та воз зацягнуць на страху або сані на страху зацягнуць.
Абухава Гродз.
Як Марка па (у) пекле хадзіць, таўчыся і пад. Безупынна і бесталкова. Ды сядзь ты,
а то ходзіш як Марка па пеклі. Мікелеўшчына Маст. Чаго ты тут таўчэся як Марка па
пекле? Малахавічы Гродз. Таўкуся у хаце цэлы дзень як Марка ў пекле. Навасёлкі Дзятл.
Таўчэцца як Марко па пекле. Рагачы Гродз. (СНМ, 193). Чаго ён носіцца як Марка па пекле.
Краснае Карэл. Вар. як Марка (Марак) па (у) пекле.
Як Марка па пекле ганяць. Раз-пораз, увесь час, не шкадуючы (пасылаць каго-н.
куды-н., прымушаць каго-н. рабіць што-н.). Такія ўжо гэта людзі, ганяюць свайго
прымака як Марка па пекле. Макрэц Навагр. Вар. як Марку (Марка) па пекле.
МАРКІЗЮЛЯ. Як Маркізюля Яблонская апрануцца і пад. Іран. Безгустоўна,
неахайна. Але ж і вырадзілася ты, як тая Маркізюля Яблонская, апрані лепяй тую
сукенку, што ў Ашмянах купілі. Крэва Смарг.
МАРКУ. Марку трымаць. З годнасцю падтрымліваць гонар, рэпутацыю, быць на
вышыні. Што ты так апусьціўся, Міша, трэба марку трымаць. Руда Яварская Дзятл.
Як Марку па пекле ганяць. Раз-пораз, увесь час, не шкадуючы (пасылаць каго-н.
куды-н., прымушаць каго-н. рабіць што-н.). Цяшка мне было жыць у брата. Братавая
міне ганяла як Марку па пеклі. Дзянісава Дзятл. Вар. як Марку (Марка) па пекле.
МАРОЗ. Мароз па скуры ходзіць у каго. Становіцца вельмі страшна каму-н. Ужо
колькі гадоў прайшло, алі і ціпер як успомню, як у вайну людзей жыўцом палілі, то аш
марос па скуры ходзіць. Заборцы Астр.
МАРТЫН. Як Мартын да кавы цікавы. Вельмі, празмерна (цікаўны). Аччапіса сваімі
распросамі – цікавы як Мартын да кавы. Бабіна Гродз. Вар. як Мартын (Марцін) да кавы
Дадатковыя словы
маря, пяны
18 👁