елкае, а пракапцілі едлаўцом, за малінку з'елі. Альшаніца Івац. (ДСК, 77). Вар. за маліну
(за малінку).
Што малінку з'есці, глынуць і пад. З вялікай асалодай, з прыемнасцю. Ішоў я ішоў,
аш бачу квас прадаецца, і, ведаеш, так піць захацелася – першы выпіў, што малінку
глыкнуў. Дамейкі Лід.
МАЛІНУ. За маліну з'есці і пад. Са смакам, з прыемнасцю. Выгаладаліса за дзень у
лесі, та ўсё, што паставіла, за маліну йзелі. Бабіна Гродз. Вар. за маліну (за малінку).
Перабіць маліну. Перашкодзіць ажыццявіць што-н. За сёньня ўсё сено ўоралі п, аля
гэты дошч перабіў маліну. Бабіна Гродз.
Усю маліну сапсаваць. Зрабіць учынак, які кепска адбіваецца на якой-н. справе.
Я збіраўся ехаць летам у Крым, дзед захварэў і мне ўсю маліну сапсаваў. Юрацішкі Іўеў.
МАЛОГА. Ад малога да вялікага. Абсалютна ўсе без выключэння, незалежна ад
узросту. Немцы пазганялі ўсіх, ад малога да вялікага. Казакоўцы Маст.
З малога. З маленства, з дзяцінства. Нас мама да працы з малога прывучала.
Працавалі да цямна. Рыча Шчуч. (ДМГ, 51). Вучыла маці ўсё рабіць з малого, кап пасьля
ўсё ўмелі. Казловічы Зэльв.
МАЛЫ. І малы і стары. Усе без выключэння, незалежна ад узросту. Анагдай да
касьцёлу на Вяльканац ішлі ўсе – і малы і стары. Заборцы Астр.
МАЛЫЯ. Малыя і старыя. Усе без выключэння, незалежна ад узросту. У пакоі ў нас
ходзяць у фуртах, малыя і старыя маюць свае фурты. Навасёлкі Шчуч. (СГВ, 522).
МАЛЯНКОСЦІ. З (ад) малянкосці. Ад нараджэння, з самага маленства. У яго гэта
хвароба з малянкосьці, яшчэ хадзіць ні ўмеў, як па дахтарах вазілі. Бабіна Гродз. Лілька з
малянкосьці спрытна да работы. Марцянаўцы Ваўк. З малянкосьці такі вырадак расьце,
нікога ні слухаяцца. Купры Шчуч. Ля, так дзіця запусьціць з малінкосьці. Мсцібава Ваўк.
(МСГВ, 180). Дзяцька цьвічыць свайго хлопца, кап ня цьвічыў з малянкосці, тай вырас бы
распустам, а так хлопец як мае быць. Міклашы Дзятл. (СГВ, 535). Яна з малянкосьці
хварэла, яе лячылі. Кіралі Шчуч. Ад малянкосьці я хварэла. Паляцкішкі Воран.
У малянкосці. У часы маленства. Яшчэ ў малянкосьці, як я маленька была, маці
памерла. Альхоўцы Лях. (СПЗБ-3, 28).
МАМА. Смаляная мама. Іран. Высокая і мажная жанчына. Марыся як церас рэку
ідзе, то клатка ўгінаяцца, от жэ ш смаляная мама. Поразава Свісл.
МАНЕЖЫ. Як у манежы круціцца. У пастаянных занятках, клопатах. Бывало, як
прыдзя лето, та дзень і ноч круцісса як у манежы. Вараны Бераст. (ЗНФ, 96). Ай, яна
вечня круціцца як у манежы, за гэтымі малымі німа калі й прысесьці. Ліпнікі Шчуч.
(ЗНФ, 96). Ты лынды б'еш цэлы дзень, а жонка круціцца як у манежы. Баброўнікі Гродз.
(ЗНФ, 96). Вар. як у манежы (у маняжы). ● Манеж – конны прывод, які рухае малатарню,
сячкарню, ваўначоску і пад.
МАНЕТУ. У манету абысціся. Дорага. Усё, што вы бачыце ў маёй хаці, усё мне
абышлося ў манету. Дарагляны Маст.
МАНКА. Манка з неба падае каму. Каму-н. вельмі лёгка, як бы самі сабой дастаюцца
сродкі для пражыцця. Як ні круці, а манка з неба падаць не будзе – працаваць трэба.
Масушыны Свісл.
МАНЬКА. Як Манька з батонамі. Асудж. Нязграбны, няўклюдны, няўмелы. Нічога
ні даверыш табе, усё з рук валіцца. Як Манька з батонамі. Лежневічы Іўеў.
МАНЯ. Маня з батонамі. Няўхв. Нязграбная, няўмелая, разяватая жанчына. Аля й
Маня з батонамі, што ў рукі ня возьмяш, усё валіцца. Пеляса Воран.
Як Маня з гаргазу гаварыць, разгаварыцца і пад. Іран. Залішне, безупынна. Ну й
разгаварылася як Маня з гаргазу. Палушы Астр
Дадатковыя словы
беш, зесці, ўбралі
14 👁