МАЛАДОЕ. Маладое паганяць. Маладзіцца. Табе, мой ты саколік, ужэ хутко сорак будзя, а ты ўсё маладоё паганяяш. Савічы Зэльв. (СНМЗ, 83). МАЛАКА. Адно (толькі, тулькі, тылько) птушынага (пташынага, птасега) малака не хапае (не хватае, нестае, бракуе, не было) каму. Усяго ўволю, удосталь. Яны так добра жывуць, чаго толькі ў іх няма, адно малака птушынага не хапае. Пагарэлка Карэл. Яны пад дастаткам усяго маюць, тулькі аднаго пташынаго малака ні хватая. Свіслач Гродз. (СНМ, 99). Чаго ў іх німа, тылько пташынага малака бракуя. Лушчыкі Воран. Яму толькі птушынага малака бракуе. Малі Астр. (СПЗБ-4, 179). Ім пташынага малака нестае. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-4, 178). Толькі птасяга малака не было. Солы Смарг. (СПЗБ-4, 178). Як малака ў гаршку пільнаваць і пад. Вельмі пільна, уважліва (глядзець, даглядаць каго-н.). Дзяцей малых трэба пільнаваць як малака ў гаршку, каб дзе ні ўлезьлі. Дзянісава Дзятл. МАЛАКО. Вытры малако на губах. Зневаж. Замоўкні, не ўмешвайся ў якую-н. справу. У адносінах да малодшага, менш вопытнага. Каго ты вучыш, малец! Вытры малако на губах, тады вучы! Карпейчыкі Шчуч. Малако на губах (у губах, каля зубоў) не абсохла (не высахла) у каго. Няўхв. Хто-н. малады і нявопытны. Бачыш які, малако на губах не абсохла, а ўжо жаніцца сабраўся. Малахавічы Гродз. Малако на губах ня апсохло, а ён ужо на гулі зьбіраяцца. Вольна Бар. Яшчэ малако на губах не апсохла, а ўжо да дзяўчат ліпне. Грынкі Свісл. У цябе яшчэ малако на губах не высахла, а ты жаніцца надумаў. Хутар Праважа Воран. Куды ты пойдзеш… Малако на губах ні высахла. Караліна Стаўб. У цябе малако ня высахла ў губах, а ты мяне вучыш. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-3, 21). Малако яшчэ каля зубоў не апсохла, а ўжо хочаш жаніцца. Малі Астр. (СПЗБ-3, 21). Малако на губах не абсохла, а такі шкарада, усім пад пазур залез. Боркі Івац. (ДСК, 252). Якая там з яе дзеўка, сікша ашчэ, малако на губах ні высахло. Гарны Гродз. (СНМ-2, 209). МАЛАНКА. Як маланка з неба з'явіцца і пад. Зусім нечакана, раптоўна. Гэта навіна звалілася як маланка зь неба, ніхто нават падумаць ні мох. Прырэчча Сл. МАЛАНКАЙ. Нібы маланкай стукнула каго. Раптоўна вельмі моцна ўразіла каго-н. Калі я ўбачыла твой новы выгляд, мяне нібы маланкаю стукнула. Гірдаўка Навагр. Як маланкай смаліць. Вельмі хутка рабіць што-н. Дзет пляце кошык просто як маланкай смаліць, за пару гадзін кошык гатовы. Жукевічы Бераст. МАЛАТАРНЯ. Малатарня пустая. Няўхв. Балбатун. Ох ужэ гэта Марыся малатарня пустая, абы языком трапаці. Занкі Свісл. Не тарахці ты, малатарня пустая, кап с кім, а с табою рабіць не хачу. Кашалёва Навагр. (СГВ, 598). Як малатарня крычаць і пад. Вельмі моцна, гучна. Раскрычалася як малатарня. Радзівонішкі Лід. (ППФВ, 54). МАЛАЦЭ. У малацэ купацца. Ухв. 1. Жыць без турбот і клопатаў. Вы як прыедзяця, то я проста ў малацэ купаюся. А то прыду з работы і сам па дрова іду, печ палю, сьвіням даю. А вы прыедзяця – усё за міне робіця. Першамайск Шчуч. 2. Жыць багата, заможна. Жывуць дык жывуць! У малацэ купаюцца. Ваўкавічы Навагр. Як у гарачым малацэ купаны. Вельмі рухавы, непаседлівы. Малы твой як у гарачым малацэ купаны, ні мінуты ні ўседзіць на месцы. Пелкаўшчына Іўеў. МАЛЕБНЫ. Правіць малебны. Дакучліва доўга папракаць, павучаць, настаўляць каго-н. Яму пападзіся, дык месяц будзе правіць малебны ды вучыць на ўсе лады. Любча Навагр. МАЛІНКУ. За малінку з'есці і пад. Са смакам, з прыемнасцю. Ваш пірох з'елі за малінку. Алекшыцы Бераст. У нас на Марыськіным васэлі дык усё за малінку пашло, знаіш, Ганька рабіла, а яна як зробя – і смачна, і нічога ні змарнуіца. Навасяды Ашм. Сало стало
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, зесці, зявіцца
16 👁