МАКРАЧОК. Макрачок-рабачок. Бат. Кветка ляшчыны. На ляшчынах макрачкі- рабачкі, яны ўжо пыляць. Быстрыца Астр. (СПЗБ-3, 15). МАКРЫЦЫ. Макры´цы ўсе з'есць каму. Няўхв. Вельмі моцна надакучыць, дапячы, дастаць каго-н. І даў мне Бох такога мужыка... За два гады жыцьця мне макрыцы ўсе з'еў, аш жыць ні хочацца. Асіпаўцы Воран. МАКУ. Драбней маку скакаць перад кім. Лісліва дагаджаць каму-н., паддобрывацца да каго-н. Што ты перад ім драбнеў маку скачаш, захоча, то сам зьесьць гэты суп. Уселюб Навагр. Дрыстаць драбней маку. Груб. Імкнуцца празмерна хутка зрабіць, выканаць што-н. Давай пасядзім, атпачыням. Німа чаго дрыстаць драбней маку, да вечара спакойно ўсьпеям паставіць усе копкі. Бабіна Гродз. Малоць драбней маку перад кім. Гаварыць лісліва, дагодліва, імкнучыся выклікаць да сябе прыязныя адносіны з боку каго-н. Паглядзеця, як Зося перад брыгадзірам меля драбней маку, пэно хоча, кап соткі лепшыя адмераў. Старына Маст. Рассы´пацца драбней маку. Прыкласці ўсе намаганні, каб дасягнуць чаго-н. Рассыпся драбней маку, але дастань ёй тыя боцікі. Лылойці Смарг. Рассыпаўся драбней маку, а цьвятоў, якія ты прасіла, не знайшоў. Лылойці Смарг. МАКУЛІНАЧКІ. Макуліначкі не было ў роце ў каго. Хто-н. зусім не еў. Во такенечкай макуліначкі не было ў роце с самага раньня. Данілавічы Дзятл. (СГВ, 478). МАКУЛІНКІ. Ані макулі´нкі. Зусім не, ніяк не. Ані макулінкі ні зьела. Дакудава Лід. (СПЗБ-3, 17). МАКУЛІНКУ. На макулі´нку. Вельмі мала. Але Антось жадны, аставіў каню сена на макулінку. Мікулішкі Шчуч. Ні на макулінку. Зусім не, ніяк не. Не заснула ні на макулінку. Пацаўшчына Дзятл. Ні на макулінку ні еў. Галубы Маст. МАЛА. Ад мала да веля. Усе без выключэння. На сяло пайшлі ўсе, ад мала да веля. Сёньнячы ш сьвята. Купіск Навагр. Без мала. Амаль што. І мы ў іх прабылі тры гады, бес мала што да вайны. Кальчуны Ашм. (ДМГ, 117). Мала не. Амаль што, чуць. На бюро як выклікалі, мало ні захварэў. Тупічы Ваўк. (МСГВ, 66). Пакаўзнуласа на лёдзі і мало ні пакаціласа. Бабіна Гродз. Мала не будзе каму. Здорава пападзе, дастанецца каму-н. Пра ўшчуванне, праборку, пакаранне каго-н. Хай толькі пакажацца на вочы, мало яму ні будзя. Бабіна Гродз. Зара я табе дзягі як усыплю, то мало ні будзя. Машталеры Гродз. (МСГВ, 518). Мала-веля. 1. Трохі. Кап хоць мала-веля ў хаці рабіла, а то ляжыць як лярва, цэлы дзень. Старына Маст. Мала-вела назьбіралі суніц, яшчэ не пасьпелі. Крапіўніца Свісл. (СГВ, 598). Мала-веле – і адздаравела. Пацаўшчына Дзятл. Хаця п каб мала-веле чым прыляпіць страху, як той казоў. Мала-веле папратала ў хаце. Галубы Маст. Што мала- веле прапалю. Дакудава Лід. (СПЗБ-3, 18). Кап здэцца хто мала-веля хуць памох. Мікелеўшчына Маст. (ПМГ, 110). 2. Чуць што. Яму мало-веля скажы ні так, як п'яны прыдзя, – с кулакамі скача. Марцянаўцы Ваўк. МАЛАДАЯ. Як маладая да вянца (да шлюбу) збірацца. Марудна, не спяшаючыся. Варушыся трохі! Выбірася як маладая да вянца. Мастаўляны Лід. Ну й зьбіраяцца, як маладая да вянца. Нагорнікі Дзятл. Ну, доўга ішчэ будзяш адзявацца? Зьбіраясься як маладая да шлюбу. Стокі Свісл. Як маладая на вяселлі сядзець. Ганарліва, важна, напышліва. Сядзіць як маладая на вяселлі. Чэрнішкі Астр. (ППФВ, 60). МАЛАДОГА. З самага маладога. Змалку, ад нараджэння. Увесь час у Мастох жыву, с самаго маладого. Масты Маст. (ПМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зеў, пяны
17 👁