ты акно выбіў. Парачаны Лід. Як уляцела ў хату, пачала зялёны мак трэсці, што ні далі ёй пасадзіць капусту там, дзе летась давалі. Змяёўцы Дзятл. (СГВ, 593). Раней жылі і вельмі добра, а цяпер трасуць зялёны мак адзін на аднаго. Валэйшы Воран. 2. Нагаворваць на каго-н., пляткарыць. На прыгожую дзяўчыну заўсёды маку зялёнага трасуць. Цялюкоўшчына Іўеў. (СГВ, 598). Кап ты зноў, як Бондаравыя на цібе трасуць зялёны мак! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 70). Думаяш, ні знаю, што ты на міне ўчора зялёны мак трос? Ісаевічы Сл. (ЗНФ, 70). І німа за што, а сяраўно зялёны мак на нас трасе. Парэчча Лід. (ЗНФ, 70). Вар. зялёны (сыры) мак (боб) трэсці. Мак таўчы. Віцца клубком у паветры. Пра насякомых, пераважна камароў. Сягодня камары мак таўкуць, то заўтра цёпла павінна быць. Заборцы Астр. Камары мак таўкуць – будзя цяпло. Солы Смарг. (СПЗБ-5, 392). Глянь, як таўкунчыкі мак таўкуць. Жукевічы Гродз. (СНМ, 144). Камары мак таўкуць – заўтра цёпла будзе. Будзёнаўка Ашм. Мак трэсці. Няўхв. Моцна сварыцца, гневацца, лаяць, клясці каго-н. Я ш табе нічога не кажу, чаго ш ты мак трасеш?! Гуды Лід. Вар. зялёны (сыры) мак (боб) трэсці. Сеяць дробны мак. Гаварыць хутка, блытана, нязвязна. Добра, не сей дробнага маку, гавары як е. Манцякі Зэльв. Сеяць мак у гародзе. Гаварыць бесталкова, абы-што. От, гаворыш быля-што, сеяш мак у гародзі. Аздобічы Шчуч. Сыры мак трэсці на каго. Няўхв. Моцна сварыцца, гневацца, лаяць, клясці каго-н. Чаго сыры мак трасеш на яго? Што ён кепскага зрабіў? Ашмянцы Шчуч. Нешта, мусі, зрабілася, бо не патступіцца, на ўсіх дзісь сыры мак трасе. Бастуны Воран. Казалі, што й на жонку ён трос сыры мак. Навіянка Воран. (ЗНФ, 70). Вар. зялёны (сыры) мак (боб) трэсці. Трэсці зялёны мак. Гл. зялёны мак трэсці. Трэсці сыры мак. Гл. сыры мак трэсці. МАКАМ. Як макам апоены спіць. Незадав. Вельмі моцна і доўга. – А Віця ў хаці? – У хаці, аля сьпіць як макам апояны. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 89). Недзя ходзіць да першых пятухоў, а тады будзя спаць як макам апояны. Аж да абеду. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 89). Яны ўсе пасьля ўчарашняга сьпяць як макам апояныя. Ляхавічы Навагр. (ЗНФ, 89). Як макам насыпана (пасыпана) чаго. Вельмі многа, вельмі густа. Пра што-н. дробнае. У хвайне – лісічыкаў! Як макам насыпано, праз дзён тры падрастуць, можно ўжэ будзя зьбіраць. Бабіна Гродз. Нідаўна апалола грады, а прас пару дзён на іх зноў зеля як макам пасыпана. Дубна Маст. Як макам пасці. Моцна змарнець ад перажывання гора, няшчасця і пад. Як макам пала Гэлька пасьля сьмерці сына, зусім другая зрабілася, не чуваць яе нават. Галавічполе Шчуч. Як макам сыпаць. Іран. Вельмі хутка гаварыць. Вунака Мірон слова ўзёў, зарас пачне як макам сыпаць. Забалаць Воран. (ЗНФ, 89). Яго гаворку цяшко разабраць: як макам сыпля. Мы яго «кулямётам» празвалі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 89). МАКАР. Дзе Макар цяляты пасе. Прэч, чым падалей адгэтуль. Чаго ён тут таўчэцца, напры яго дзе Макар цялята пасе. Куркежы Бераст. МАКАРОНЫ. На макароны пакрышыць каго. Паграж. Пакараць каго-н., расправіцца з кім-н. Я цібе на макароны пакрышу, калі ты ні зробіш таго, што я табе казала. Дарагляны Маст. МАКАЎКУ. Па самую макаўку чаго. Вельмі многа (працы, клопатаў, спраў і пад.). Надаела мне гэта гаспадарка, работы па самую макаўку. Страла Дзятл. МАКЛІЦЫ. Маклі´цы ад'ядаць каму. Няўхв. Моцна надакучаць, дапякаць, даставаць каго-н. Што ты мне ўжо зранку макліцы ад'ядаяш, чым я табе ні дагадзіла?! Ідзі кібенімацяры на сваю работу, то хоць спакой у хаці будзя! Гуды Лід
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адядаць, адядаяш
16 👁