адчытаць каго-н., насварыцца на каго-н. Ну я яму сёньня мазгі ўставіла, а то надаеў ужо са сваім курывам, у хаці надыміў хоць сякеру вешай. Зенявічы Навагр. Малы ты яшчэ мне мазгі ўстаўляць, падрасьці трохо, тады вучыць міне будзяш! Старына Маст. Мазгі хрушчы выелі каму. Груб. Хто-н. неразумны, бесталковы, з дзівацтвамі. Ты што агонь каля хлява распаліў?! Табе што, мазге хрушчэ выялі?! Адэльск Гродз. Мазгі яшчэ не адсохлі (не высахлі) у каго. 1. Хто-н. дзейнічае разумна, абачліва, без глупства. Хіба я магла такоя зрабіць? У мяне яшчэ мазгі ні атсохлі. Косцевічы Астр. Мазгі яшчэ ні высахлі, думаю, што раблю. Гудзевічы Маст. 2. Хто-н. помніць, не забыўся пра што-н. Думаяш, я забыласа, што яна вычаўпляла, як дзеўкай была!.. Помню, мазгі ў міне яшчэ ні атсохлі. Бабіна Гродз. Мазоліць мазгі каму. Няўхв. Дакучаць, назаляць размовамі, пытаннямі і пад. Хваціць мне мазоліць мазгі! Нічого я ні знаю. Ідзі во лепяй да Мані, яна табе ўсё раскажа. Купіск Навагр. Мне й так работы хватая, а ты яшчэ мне мазгі мазоліш са сваёй задачай. Уселюб Навагр. Слабы на мазгі. Няўхв. Які вызначаецца невялікімі разумовымі здольнасцямі. Ён слабы на мазге. Куклі Воран. (МСГВ, 275). Стрэліць у мазгі каму. Раптоўна з'явіцца ў свядомасці. Адразу дык нічога ні помніш, а тады як ужо не трэба, дык як стрэліць у мазгі, але ўжо позна. Наркуны Воран. Тут як стрэліць мне ў мазгі, што хату ні закрыла. Апонаўцы Воран. Сушыць мазгі. 1. Напружана думаць, імкнучыся рашыць што-н. складанае. Што ты сушыш мазгі, адкрыла п кнігу ды сьпісала б атказ. Мышацішкі Смарг. Ні хачу я мазге над гэтым сушыць. Белева Гродз. (СНМ-2, 129). 2. Знясільваць сябе разумовай працай. Дзевяць гот сушыў мазгі ў школе, а толку ніякага няма. Пагранічны Бераст. Уесціся ў мазгі каму. Моцна запомніўшыся, увесь час хваляваць, турбаваць, непакоіць каго-н. Вось ужо ўелася песьня ў мазгі, ніяк ні аткараскаяся. Ваўчуны Сл. Уелася ў мазгі табе гэта ярунда, толькі й думаяш пра яе. Прудцы Шчуч. МАЗГОЎ. Заварот мазгоў у каго. Няўхв. Хто-н. паводзіць сябе неразумна. Ні глядзі на яго, у яго калі-нікалі заварот мазгоў бывая. Алекшыцы Бераст. Мазгоў што ў курыцы ў каго. Зневаж. Хто-н. неразумны, бесталковы. У яго мазгоў што ў курыцы. Верцялішкі Гродз. МАЙ. Як май змаяваў (зма´яў) каго, што. Хто-н. бясследна знік, што-н. раптоўна, бясследна прапала, знікла. Помню, што во тут лажыла хустку, і ні магу знайсьці, як май змаяваў. Косцевічы Астр. Дзе ш тыя часы дзеліся? Здэцца, во ш тут паклаў – і німа, як май змаяў. Гнесічы Навагр. МАЙКА. Як майка з плоту прапасці, знікнуць. Невядома куды, бясследна. Ты ні бачыў, дзе ключ ад кладоўкі? Прапаў як майка с плоту. Яманты Лід. МАЙСТАР. Майстар-клепка. Няўхв. Чалавек, які выконвае працу няўмела, абы-як. Ну й майстар-клепка!.. Рукі паадбіваць за такую работу! Лагады Шчуч. Майстар-піпка ззаду скрыпка. Няўхв. Чалавек, які выконвае працу няўмела, абы-як. Пастроіў ён мне матацыкал... Пааткручваў усё, параскідаў, а ціпер разбярыса дзе што! Майстар-піпка! Бабіна Гродз. Аля й тапарыско зрабіў: крывоё, як вяроўка. Майстар-піпка ззаду скрыпка. Праўду прыкаска кажа: габлюй, сынок, прыдзя бацько, сакерай паправіць. Бабіна Гродз. МАК. Закалаціць мак зялёны. Моцна крычаць, сварыцца. Ні руш ты яе кніх, бо зара закалоціць мак зялёны. Дзянісава Дзятл. Затрэсці ў зялёны мак каго. Няўхв. Замучыць нападкамі, лаянкай, сваркай. Такая сварка дома была – ні расказаць. Думаў, жонка затрасе ў зялёны мак. Пячоўшчына Валож. Зялёны мак трэсці на каго. Няўхв. 1. Моцна сварыцца, гневацца, лаяцца, клясці каго-н. Ні ідзі ціпер дахаты, бацька там зялёны мак трасе, гразіцца, думая, што гэта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца
19 👁