Завярнуць мазгі назад каму. Падмануць, увесці ў зман каго-н. Глядзі, дзеўка, гэты хлопяц заверня табе мазгі назат. Геранёны Іўеў. (СГВ, 589). Затуманіць мазгі каму. Няўхв. Падмануць, увесці ў зман каго-н. Такі кавалер затуманіць мазгі каму хочаш. Погіры Дзятл. Кляпаць мазгі каму. Няўв. Пастаянна гаварыць каму-н. што-н. надакучліва- павучальнае, папракаць каго-н. Кляпе мне гэты стары мазгі і ўдзень і ўранку. Дварчаны Воран. Мазгі адабрала каму. Хто-н. забыўся што-н. Зусім мазгі мне адабрала, ворак с сабой забыўся прыхапіць. Валожын Валож. Мазгі адсохлі каму, у каго. Няўхв. Хто-н. перастаў нармальна думаць, разважаць, помніць. Пярун яго ведая, дзе я палажыла гэту кубарку, мазгі атсохлі, старая ўжэ. Каменка Шчуч. Каб табе мазгі адсохлі! Верцялішкі Гродз. У цібе што, мазгі атсохлі, такое вытварыць?! Бабіна Гродз. Мазгі забіваць каму чым. Абцяжарваць каго-н. думкамі, клопатамі, абавязкамі. Ты толькі мне гэтым мазгі не забівай. Лунна Маст. Мазгі заставіць. Асудж. Дзе ты мазгі заставіў, калі гэта рабіў? Ні было чым падумаць? То ў міне папытаў бы, я табе кепскаго ні нара´дзіла п. Пятралевічы Сл. ● Заставіць – пакінуць. Мазгі кампасціраваць каму. Няўхв. Доўга гаварыць што-н. каму-н. надакучліва- павучальнае. Сьвякор мне ўчора да ночы мазгі кампасьціраваў. Тупічаны Ваўк. Чысто я ні знаю, як яны жывуць, так што ты тут мне мазгі ні кампасьціруй. Старына Маст. Што ты мне мазгі кампасьціруеш, знаю я твае фокусы! Лылойці Смарг. Мазгі курыныя ў каго. Няўхв. Хто-н. забыўчывы, мае кароткую памяць. У міне ціпер мазгі курыныя сталі, забываюса нават калі куды выйшла ісьці. Амбілеўцы Шчуч. Мазгі мазоліць. Гл. мазоліць мазгі. Мазгі наверх палезлі ў каго. Хто-н. адчуў моцнае галавакружэнне ад удару ў галаву, падзення. Дый так галавою тузануўся, што аш мазгі наверх палезлі. Пераходы Шчуч. Мазгі не капу´юць у каго. Зневаж. Хто-н. неразумны, някемлівы. Мазгі ў цібе не капуюць! Чаго ты павалаклася туды?! Малюкі Воран. Вар. галава не капуе (мазгі не капуюць). ● Капаваць – параўн. польск. kapować 'кеміць, цяміць, кумекаць'. Мазгі павысахлі ў каго. Няўхв. Хто-н. перастаў нармальна думаць, разважаць. Мазге ў цябе павысахлі ці што? Куклі Воран. (МСГВ, 275). Ты што гэта робіш!.. Ужэ зусім мазгі павысыхалі! Купры Шчуч. У цібе што, мазгі павысыхалі?! Нарабіў, называяцца, усё змарнаваў. Першамайск Шчуч. Мазгі парыць. Доўга, напружана думаць. Кідай ты гэту матэматыку, харош ужо мазгі парыць над гэтымі задачамі. Не атрымліваецца – і Бог зь імі. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 63). Мазгі пудрыць каму. Няўхв. Гаварыць няпраўду, падманваць каго-н. Што ты мне мазгі пудрыш, што нічога пра яго ні гаварыў! Казловічы Зэльв. Мазгі сушыць. Гл. сушыць мазгі. Мазгі ў другі бок завярнуліся ў каго. Няўхв. Хто-н. паводзіць сябе неразумна, безразважна. У яго сёньня мазгі ў другі бок завярнуліся, вытварая абы-што. Бердаўка Лід. Мазгі ўпраўляць (управіць) каму. Няўхв. Прымушаць каго-н. думаць, дзейнічаць больш разумна, правільна. Вылупак усякі мазге тут будзя табе ўпраўляць! Чамяры Сл. (НС-ць, 32). Скажу бацьку, хай бацька яму мазге ўправіць – цярпення з ім не хапя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 219). Кап хто трохо яму мазгі ўправіў, та быў бы нікепскі хлопяц. Старына Маст. Мазгі ўставіць (устаўляць) каму. Няўхв. 1. Прымусіць каго-н. думаць, дзейнічаць больш разумна, правільна. Я табе мазгі ўстаўлю, калі ты сам ні дойдзяш да розуму. Вялікія Свіранкі Астр. (СГВ, 598). Я табе мазгі ўстаўю, рас сваіх ні маяш! Воўпа Ваўк. У войску мазгі не ўставілі, а ціпер так і па тым таго. Заборцы Астр. 2. Правучыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁