МАЖДЖАМІ. Круціць мажджамі. Няўхв. Думаць, як знайсці выйсце з цяжкога становішча. Прадасі карову, а тагды будзеш круціць мажджамі, як жыць без малака. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 184). МАЖДЖЭР. Мажджэр скруціць. Няўхв. Скалечыцца, загінуць. Не лётай, мажджэр скруціш! Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-3, 10). МАЗАЛЕЎСКАГА. Пайсці пад Мазалеўскага адрыну. Памерці. Куды мне ісьці ў такіх гадах. Застаецца толькі пайсьці пад Мазалеўскага дрыну, дзе ўсе мае пайшлі. Некрашы Гродз. МАЗАЛІ. Набіваць мазалі. Цяжка працаваць. Цэла лета набіваў мазалі, косячы сена. Завельцы Астр. (СГВ, 598). С дзяцінства мазалі набівала. Бацькі не было. Астравец Астр. Яна сядзіць у хаця, а Владук мазалі набівая, хай бы што памагла. Дзягаўцы Ашм. МАЗАЛЯ. З мазаля жыць. На сродкі, атрыманыя за сваю працу. Што раўняваць. Раней людзі як з мазаля жылі, то ні мелі такой выгоды, як ціпер. Заборцы Астр. Усё жыцьцё ён жыў з мазаля. Гудзевічы Маст. А хату паставіў Стась сам, жыў з мазаля. Ігнаткаўцы Лід. МАЗГА. Мазга за мазгу зайшла ў каго. Груб. Хто-н. дзейнічае неразумна, безразважна, робіць глупства. Што ш ты нарабіў? Хіба мазга за мазгу зайшла?! Алекшыцы Бераст. МАЗГАВЕШКА. Мазгавешка не варыць чыя. Груб. Хто-н. неразумны, някемлівы. Нешто твая мазгавешка ні варыць, рас ты гэтае задачы ні абможаш. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 71). МАЗГАМІ. Варушыць мазгамі. Думаць, меркаваць. Хутчэй варушы мазгамі, бо няма часу. Грыцавічы Бераст. Варушы мазгамі перад тым, як сказаць. Лушчыкі Воран. Варушы мазгамі, бачыш сонцо жо хаваяцца. Навіны Навагр. – Чаго задумаўся? – Ды вось варушу мазгамі, куды пайсьці, куды сібе падзець. Нагародавічы Дзятл. Ты на ўроках мазгамі варушы, а то сьпіш толькі. Вольна Бар. Табе трэбо трохі мазгамі варушыць перад тым, як рабіць. Свіслач Гродз. Паварушы мазгамі і сам зможаш дакумекаць, як лепш рашыць гэту задачу. Купіск Навагр. (НС-ць, 50). МАЗГАЎНЁЙ. Мазгаўнёй варушыць. Няўхв. Думаць, меркаваць. Варушы мазгаўнёй трохі, мо што прыдумаяш. Бабіна Гродз. От блявузгаяш абы-што – перш чым гаварыць, мазгаўнёю сваёю трэба варушыць. Чамяры Сл. (ЖНС,124). МАЗГАХ. Закруціла ў мазгах каму, у каго. Няўхв. 1. Хто-н. раптоўна надумаўся рабіць што-н. нечаканае, неспадзяванае, выпадковае. Яму закруціло ў мазгах, і паляцеў ягады скасіў. А нашто? Бабіна Гродз. Зноў табе закруціло ў мазгах... І нашто гэта работа? Калі ты ўжо розуму набярэсься?.. Геранёны Іўеў. Ужэ закруціло ў мазгах?! Ізноў бучу ў хаці робіш! Адумайса, чалавек! Лунна Маст. 2. Хто-н. заблытаўся, пазбавіўся здольнасці разумна разважаць. Закруціла ў мяне ў мазгах, усё пераблытала. Алекшыцы Бераст. Круціцца ў мазгах у каго. Хто-н. імкнецца ўспомніць што-н. Слухай, у яком та гаду было гэто, вот круціцца ў мазгах, хіба мо ў пійсят пятум? Бабіна Гродз. Круціцца ў мазгох, не магу ўспомніць. Альхоўка Навагр. (СПЗБ-3, 11). У мазгах завярнула (заверне, закруціць) у каго. Хто-н. страціў здольнасць цвяроза разважаць, ачмурэў. Капнеш на цукар аноды, з'ясі – так у мазгах і заверне. Ліхачы Гродз. (СНМ, 13). Як зробіш ёрш, та ад адной шклянкі ачумеяш, у мазгах закруціць. Гібулічы Гродз. (СНМ-2, 70). МАЗГІ. Дурныя мазгі адсохлі ў каго. Груб. Хто-н. дурны, неразумны. У яго зусім дурныя мазгі атсохлі і крыша паехала. Хадзілоні Шчуч. Дурыць мазгі каму. Няўхв. Надакучаць глупствам, чапляцца да каго-н. з дробязямі. Не дуры мазгоў, адыдзі! Рахавец Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
17 👁