М ~
МАГА. Як мага´. 1. бегчы і пад. Вельмі хутка, імкліва. Як мага паляцеў. Жылі Іўеў.
(СПЗБ-3, 7). 2. У найвышэйшай ступені (рабіць што-н.). Стараецца як мага лепш
вымалаціць збожжа. Бракава Сл.
МАГДАЛЕНА. Свента Магдалена. Іран. Непрыступная, непадкупная, вельмі
правільная ў сваіх паводзінах жанчына. Гэта свента Магдалена нічым табе ні паможа.
Алекшыцы Бераст.
Як Магдалена галунаўская. Няўхв. Нетактоўна (паводзіць сябе). Што ты ламаяся
перад намі як Магдалена галунаўская, ідзі атсюль, каб цібе ні бачылі. Лаздуны Іўеў.
● Галунаўская – ад назвы вёскі Галунавічы Іўеўскага раёна.
МАГІЛА. І магіла не ажэніць каго. Няўхв. Хто-н. ніколі не ажэніцца. Нашага Рамана
ўжэ й магіла ні ажэніць. А былі ш файныя дзяўчата, чаму было ні жаніцца. Мацвееўцы
Ваўк.
Магіла ажэніць каго. Няўхв. Хто-н. ніколі не ажэніцца. – Твой брат яшчэ ні жаніўся?
– Не, яго ўжо магіла ажэніць. Пеляса Воран.
МАГІЛАЮ. Ажаніццца з магілаю. Загінуць, памерці. Такія планы строіў,
гаспадарку завёў, жаніцца зьбіраўся, а во так выйшла – ажаніўся з магілаю. Ражанка
Шчуч.
МАГІЛЁЎ. Пайці ў Магілёў. Жарт. Памерці. Німа ўжэ яго, ужэ з гот як пайшоў у
Магілёў, сільсавет хаваў, ба радні ў яго ні было. Рыдзелі Гродз.
МАГІЛКА. Магілка ўпадзе. Пройдзе вялікі прамежак часу. Пакуль ты гэто зробіш,
то магілка ўпадзе. Кавалі Бераст.
МАГІЛУ. Глядзець у магілу адным вокам. Дажываць жыццё, быць блізкім да
смерці. Дзяцька ўжо глядзіць у магілу адным вокам. Алекшыцы Бераст.
Жывым у магілу лезці (класціся).
Затрачваць неверагодныя маральна-
псіхалагічныя ці фізічныя сілы для дасягнення чаго-н. Ужэ ўсё перапробавала, кап толькі
дагадзіць яму, і ўсяроўно кепска. То што, ёй засталося жывой у магілу лезьці? Багудзенка
Навагр. Што, няўжо з-за гэтай няўдачы жывым у магілу класьціся. Хай яно праваліцца!
Чаплічы Бераст.
У магілу глядзець. Дажываць жыццё, быць блізкім да смерці. Вот наша і жыця, вот
мы й пражылі, ні бачылі дабра, так і ні ўбачым, скора нам у магілу глядзець. Астрына
Шчуч.
У магілу загнаць каго. Давесці да смерці. Хочаш міне ў магілу загнаць?! Ні выйдзя,
мало кашы еў! Бабіна Гродз.
У магілу легчы. Памерці. Прыходзіць да мяне загадзя. Загадзя ў магілу ні ляжаш.
Старыя Смільгіні Воран. (МСГВ, 170).
МАДЛЕНЯ. Даць мадленя каму. Прысарамаціць, паўшчуваць каго-н. Во, прыдзя
матка, дасьць табе мадленя за тваю работу. Валэйшы Воран. Ото ш ужо дала мадленя
Крыся свайму Франку. І як ён яшчэ трывая? Асіпаўцы Воран. ● Мадлене – параўн. польск.
modlenie 'маленне'.
МАЕ. Як мае быць. Належным чынам, так, як і трэба. Хай только ўбачу, што да
Нёмна пайшлі – аддубашу як мая быць. Лунна Маст. Я зь ім разлічыўсо як мае быць, ні
пакрыўдзіў. Лаша Гродз. (СНМ, 175). Падчыпурылася як мае быць, у госці пайду. Чамяры
Сл. (ЖНСл., 183). Наглюкаўся ўчора як мая быць – як дахаты давалокся, ні помню.
Чамяры Сл. (ЖНСл., 182). Ён хату атштукаваў як мая быць. Турэц Карэл. (МСГВ, 22).
Як гостры зацёрыч, та ўторы як мая быць выражаш, і дно добро дапасуяш. Бандары
Гродз. (СНМ, 56). Але і адпілаваў дошку, дыхт падышла, як мая быць. Малая Жорнаўка
Гродз. (СНМ, 49). Я сваго адмянціў як мая быць, хай ведая, як на бабу бзікаць.
Кунцаўшчына Гродз. (СНМ
16 👁