Закрыць ляпу. Груб. Замаўчаць. А ну, закрый ляпу, ні бачыш, што ты ўжо ўсім
засьмярдзеў. Зэльва Зэльв. Закрый ляпу, а то ўжэ разявіўся! Эйсманты Бераст.
Ляпу драць. Груб. Вельмі моцна гаварыць, крычаць, сварыцца і пад. Не, кап спакойна
гаварыць, а то вечна ляпу дзярэ. Кастрычніцкі Зэльв. Чаго ты ляпу дзярэш, думаяш, усё
можна? Барысаўка Іўеў. Чаго ты тут ляпу дзярэш? Мы ні глухія, усё і так чуям. Лунна
Маст. Чаго ты ляпу дзярэш, кап табе заняло! Азярніца Сл. Вечна наша Міхаліна ляпу
дзярэ. Накрышкі Дзятл. (СГВ, 598). Здэцца, і наеласо, і напілосо, і цацок усялякіх яму
наклалі – не, сяраўно ляпу дзярэ. Старына Маст. Чаго дзярэш ляпу, як цябе ўся роўна
рэжуць! Зенявічы Навагр. Ні дзяры ты ужэ ляпу! Каменка Шчуч. Вар. ляпу (зяпу) драць.
Ляпу разявіць (расчыніць). Зневаж. Быць крайне няўважлівым, рассеяным. Чаго
стаіш, ляпу рашчыніў? Ужо як адабралі, то ні дагоніш, ні вернеш. Малая Люцінка Валож.
Ты чо гэта ляпу разьзявіў, глядзі: варона можа ўляцець. Круглікі Гродз. (СНМ-2, 127).
Разявіць ляпу. Груб. Моцна крычаць, сварыцца, лаяцца. Ціхо ты, разьзявіў ужэ сваю
ляпу! Дадзім і табе слово, ні перажывай. Пагранічны Бераст. Яна як разявіць ляпу, то яе
й ні чапаюць. Солы Смарг. Ні трэбо яе чапаць, бо яна як разьзявіць ляпу, то зьмяшая з
гразьзю нанет. Лунна Маст.
ЛЯСКА. Як ля´ска дарога. Ухв. Роўная, гладкая, без выбоін. Дарога хоць каціся, як
ляска, адна любата ехаць. Дарагляны Маст. Ецьця на Шчучын, там дарога як ляска, ні то
што тут. Мякішы Шчуч. Дарога як ляска, аш блішчыць, а зімой вот добра ехаць у санях!
Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 722).
ЛЯСКАЎКУ. Закрыць сваю ля´скаўку. Груб. Замоўкнуць. Закрый сваю ляскаўку,
нечаго зра пра чалавека гаварыць, плёткі наводзіць. Вензавец Дзятл. ● Аказіянальнае
ўтварэнне ад дзеяслова ляскаць.
ЛЯСУ. Ні да лясу ні да спасу. Няўхв. Ні да чога не здатны. Ну і чалавек, ні да лясу ні
да спасу, толькі сьпіць і есьць. Пеляса Воран. ● ляс – лес, спас – божы храм.
ЛЯСЫ. Лясы галіць (голіць). Няўхв. Балбатаць, пустасловіць, пляткарыць. І так
усякі вечар: пасядуць на лаўку каля хаты і будуць пра кожнага лясы галіць. Чамяры Сл.
Хіба работы няма, што лясы голіце? Сл. (Стэц.-2, 251).
Лясы драць. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Лепш дровы
паскладвала п, а ні цэлы дзень толькі ведаяш што лясы драць. Алекшыцы Бераст. Толькі
й зная што лясы драць. Пэўня ш, языком трапаць – ні рукамі рабіць. Вецявічы Сл.
Лясы тачыць. Няўхв. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Гэтыя бабкі, на
лаўцы, толькі сядзяць ды лясы точаць. Бакшты Іўеў. Ну што вы селі лясы тачыць. Русакі
Дзятл. А лясы тачыць яна мастак. Радзявічы Маст. Такім работнікам я п нічого ні
плаціла, толькі лясы точаць. Ганчары Свісл. Хопіць табе лясы тачыць, лепш працай
займіся. Малыя Эйсманты Бераст.
ЛЯТАРНЮ. Закрыць лятарню. Груб. Пераважна ў форме загаднага ладу.
Замоўкнуць. Колькі гарланіць будзяш?! Закрый лятарню, бо трэсьняш зара!
Паўлаўшчына Ваўк. ● Лятарня – шкляны шар або футарал са шклянымі сценкамі, у які
ўстаўляецца крыніца святла: свечка, газоўка і пад.; ліхтар.
Заліць лятарню. Груб. Напіцца спіртнога. Ні ўсьпела адвярнуцца, як заліў лятарню,
п'яніцы кусок. Хадзілоні Шчуч.
Накрыць лятарню. Гумар.-іран. Надзець галаўны ўбор. Зіма на дварэ, а яны ходзяць
голыя, як гараб'е [вераб'і], хоць накрылі п чым лятарню. Мілявічы Маст.
ЛЯТУ. На ляту. Імгненна. Наш шафёр цібе на ляту патхопіць на сваю машыну.
Куляшы Шчуч. (СГВ, 279).
ЛЯШЧОТКІ. Узяць у ляшчоткі. каго. Трымаць каго-н. пад строгім кантролем,
прымушаючы дзейнічаць пэўным чынам. Узяць у ляшчоткі. Гудэлі Воран. (МСГВ, 611).
Вар. браць (узяць) у лешчаткі (у лешчыткі, у ляшчоткі). ● Ляшчоткі – дзве драўляныя
пласціны, якія выкарыстоўваюцца для сцягвання і сціскання парэзаў скуры пры кастрацыі
жывёлы
Дадатковыя словы
верабі, гарабе, пяніцы
15 👁