ЛЯЖАЧАГА. Не бі ляжачага работа. Вельмі лёгкая, выгадная, не асабліва
турботная. Мой каля сьвірна каравуліць па начах, работа ў яго не бі ляжачага. Міцкавічы
Смарг. (СГВ, 599).
ЛЯЙДА. Ляйда´ кабузя´цка (кабызя´цка). Няўхв. Балбатун, той, хто многа і абы-
што гаворыць. Ну ты ляйда кабузяцка ды больш ніхто. Нагаворыш, што ні панясьці.
Новы Двор Свісл. Гэта цётка – ляйда кабызяцка, вельмі многа трэпляцца Поразава Свісл.
● Кабузяцка – ад назвы вёскі Кабузі ў Свіслацкім раёне.
ЛЯЙЧЫНА. Ляйчына пад хвост папала каму. Няўхв. Хто-н. паводзіць сябе вельмі
неўраўнаважана, праяўляе ўпартасць, самадурства. – Чаго то ён такі злы? – А ён сёня
цэлы дзень ні зная, чаго хоча. От, ляйчына пат хвост папала. Стокі Свісл.
ЛЯКСЕЙ. Як Ляксей праўдзівы. Іран. Зусім не (праўдзівы, справядлівы). Больш вер
яму, ён праўдзівы як Ляксей, табе навыдумляя і вокам не міргне. Семянякі Шчуч.
● Фразеалагізм заснаваны на каламбурнай гульні ўласнага імя Ляксей і паланізма лякса
(польск. laksa) – 'панос'.
ЛЯЛЬКА. Як лялька хата і пад. Ухв. Вельмі прыгожы, прывабны. Васіль усё лето
магляваў хату, стаіць, як лялька. Баравічы Сл. (СГВ, 248). О, выцацкаваў адрыну – як
лялька. У другого й хата горш выглядая. Бабіна Гродз.
Як лялька хоць учэсвайся. Вельмі прыгожы, прывабны. О, як купіў кабылу – як
лялька хоць учэсвайся, такая сытая, высокая, ні старая і ні маладая, але і тваю, пэўна,
перагоніць. Амбілеўцы Шчуч.
ЛЯЛЯК. Як ляляк на пажарышчы сядзець. Іран. 1. Нерухома, на адным месцы.
Часцей пра чалавека, які вядзе маларухомы спосаб жыцця. Ходзь бы праветрыўса, а
то над гэтымі паперамі ўвесь дзень сядзіць як ляляк на пажарышчы. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 89). Чаго яму с хворай нагой ісьці на тую гулянку? Танцаваць ні патанцуяш, толькі
будзя сядзець як ляляк на пажарышчы. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 89). 2. Бестурботна. Звычайна
пра гультаяватага, нядбайнага чалавека-гаспадара. Каля міне жыў сусет. Страха ў яго
была як рэшато. Уся сям'я ў дошч пат стол хаваласа. Во пра такога мы й казалі: «Толькі
сядзіць як ляляк на пажарышчы». Бо, кажуць, ляляк – бястурботная птушка, гнязда ён
ні робіць, яйкі выседжвая проста на зямлі. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 89).
ЛЯЛЯСТРЫ. Ляля´стры разводзіць. Няўхв. Весці пустыя, непатрэбныя размовы.
Досі
ўжэ
лялястры
разводзіць,
пара
за
работу
брацца.
Нізаўцы
Навагр.
● Гукапераймальны назоўнік, утвораны ад ля-ля-ля.
ЛЯМКУ. Лямку цягнуць. Займацца цяжкай, аднастайнай і нецікавай працай. Чаму
гэта я адна павінна гэту лямку цягнуць. Ананічы Дзятл. Пяць год лямку цягну на
гаспадарцы. Струбніца Маст.
ЛЯМПЕ. Бі па лямпе. Гумар.-фам. Выключай святло. Чэсяк, ты бліжай да
выключацяля, бі па лямпі, будзям спаць, ба заўтра рана ўставаць. Парэчча Гродз. Бі па
лямпі, рэж гармонік, Монік, шморгай па кішэнях [з фальклорнага]. Гродна Гродз.
ЛЯМПУ. Даць у лямпу. Жарт.-фам. Выпіць, дайсці да стану ап'янення. Ці пойдзяш
на вяселя да Томы? Пайшлі, там хлопцы вынясуць і выпіць, і закусіць. Добро дамо ў лямпу.
Кулёўшчына Маст. ● Лямпа – фанетычны варыянт дыялектызма ляпа 'рот', 'твар'.
Заліць (наліць) лямпу. Асудж. Напіцца, дайсці да стану ап'янення. Як заліў лямпу,
та ляш пасьпі, а то выступаяш тут, як пятух. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 48). Нідаўно некуды
пашоў і ўжэ ўсьпеў наліць недзі лямпу. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 48). Як на машыні рабіў, то
ні піў, а ціпер заўшы [заўсёды] налівая лямпу. Дзеткі Воран. (ЗНФ, 48).
ЛЯНЯ. Даць ля´ня каму. Насварыцца на каго-н., правучыць каго-н. Слухайся цётку,
бо яна табе дасьць ляня! Я так ні накрычу, як яна. Стокі Свісл. Дадуць бацькі табе ляня
за гэта. Лойкі Гродз. ● Запазычаны з рускай мовы выраз дать вливание.
ЛЯПУ. Драць ляпу. Гл. ляпу драць
Дадатковыя словы
апянення, сямя
15 👁