Ні самому паглядзець ні людзям паказаць. Няўхв. Такі, што пакідае непрыемнае
ўражанне. Алі ш і зяцёк у яе – ні самому паглядзець ні людзям паказаць. Як гэта дачка
адважылася за такого брыткого выйсьці, пярун яе зная. Дарані Свісл. Скула, ліха на яе,
села на такім месцы, што ні самому паглядзець ні людзям паказаць. Дарашэвічы Гродз.
(СНМ-2, 213). Вар. ні самому паглядзець ні людзям паказаць; ні людзям паказаць ні сабе
паглядзець; ні сабе паказаць ні людзям расказаць.
ЛЮДЗЯХ. Па людзях хадзіць. Не мець вайго жылля, жабраваць. Дачка ададна
замуж, хата замкнёна, маці па людзях ходзіць. Галавачы Гродз. (МСГВ, 20). Немцы як
вынішчылі вёску, та прышлосо па людзёх хадзіць, каб дзе якоё прыпорыско далі. Бабіна
Гродз. (ЖНС, 29).
ЛЮДЗЯЧКІ. Вой людзячкі. Выкл. Выказванне розных пачуццяў: здзіўлення,
захаплення, абурэння і інш. Штосяка прыехалі гэтыя тоўстыя кіньдзюкі з раёна і
пазабіралі ўсё, што было: гоўца, каровы, курэй, гусей. Я, кажа, прасілася – не рушце
нічога, а яны не ўслухаліся. Вой людзячкі! А што-то, скажытыся, нарабілася. Забагонне
Зэльв.
ЛЮДСКОГА. Паўтара людскога ў каго. У каго-н. што-н. не так, як трэба, не так, як
у іншых. Божа, Божа, у мяне дык усё паўтара люцкога, хацела ўзяць каня бульбу
пасадзіць, дык нідзе ні было, а потым конь быў, алі садзіць ні было каму. Навасяды Ашм.
ЛЮДУ. Давесці да люду каго. Дапамагчы каму-н. заняць трывалае ці высокае
становішча ў жыцці. Выгадавала дзетак, давяла да люду, цяпер на пеньсі, гадую ўнукаў і
праўнукаў. Малыя Сцяпанішкі Маст. Выгадавала трох дзіцей, давяла да люду. Новы Двор
Шчуч.
ЛЮЛЬКА. Як люлька за тры грошы харошы. Іран. Зусім не (харошы). – Праўда, я
сёньня харошы? – Харошы як люлька за тры грошы. Хутар Праважа Воран. Маўчы ты
пра яе красату, нічога там добрага німа, хароша як люлька за тры грошы.
Аляксандравічы Дзятл. Але ж ужо й сукенку выкупіла, такая хароша як люлька за тры
грошы. Вераскава Навагр. Ты сёньня такі харошы як люлька за тры грошы. Чаплі Лід.
– Дзеўка ці хароша? – Як люлька за тры грошы! Вялікае Сяло Шчуч.
Як люлька ў Адошы харошы. Іран. Зусім не (харошы). – Ці ш харошы твой зяць?
– Ат, харошы як люлька ў Адошы. Харошы бывая да вяселя. Шчонава Карэл.
ЛЮЛЬКУ. Люльку ку´рыць. Пераспелы, з прыгнутымі ўніз каласамі (ячмень, жыта,
пшаніца і пад.). Ячмень ужо люльку курыць, алі ж ні пайду сярпом жаць, можа знайду
якога камбайнёра. Косцевічы Астр.
Шукаць люльку ў зубах. Насмеш. Не бачыць таго, што навідавоку. Во ляжыць твой
фанарык, ніхто яго ні браў. Шукаяш люльку ў зубах. Апонаўцы Воран.
ЛЮРБУ. Даць у люрбу. Груб. Пабіць, пакараць каго-н. Ты асьцерагайся, бо ён можа
й даць у люрбу, тады паплачаш. Біскупцы Ваўк. (СГВ, 244).
ЛЮСТРА. Як люстра. Ухв. Вельмі чысты, бліскучы. Баба яна акуратна, нічого ні
скажаш. Ты тулько паглядзі, якая ў яе падлога ў хаці, як люстро! Старына Маст.
ЛЯВІЦУ. Закрыць ля´віцу. Іран. Замоўкнуць. Закрый сваю лявіцу. Клімавічы Сл.
(МСГВ, 271).
ЛЯВОН(Ь). Лявон(ь) напаў на каго. 1. Хто-н. лянівы, каму-н. не хочацца працаваць.
Некі на міне Лявонь напаў, так нічого ні хочацца рабіць, во, здаецца, цэлы дзень ляжаў
бы. Гудзевічы Маст. 2. Хто-н. сам не свой: разгублены, прыгнечаны, усхваляваны і пад.
Ты сёньня ні такі. Які на цібе Лявон напаў? Адзверна Маст.
ЛЯДЫ. Ляды драць і ге´дрыка скакаць. Сварыцца. Ён як напецца, так начыная
ляды драць і гедрыка скакаць, нікому спакою ні дасьць. Явар Дзятл.
ЛЯЖАК. Ляжак лежаком. Асудж. Гультаяваты, неактыўны, неразваротлівы чалавек.
Ну што зь яго возьмеш, усё роўна не паслухае – ляжак ляжаком. Ганчары Свісл
12 👁