ў людзі выйшлі. Пескі Маст. (ДМГ, 152). А во глянь ты, у людзі вышлі. Ірка – настаўніца,
Борык – ваенны, і астатнія як людзі. Райца Карэл. (ДМГ, 83).
Людзі не чулі. Няўхв. Ніколі не было, ніколі не сустракалася. Такоя глупства, як
зрабіў Гэнусь, яшчэ людзі не чулі. Пеляса Воран.
Людзі усю ноч разбяруць. Не хопіць часу паспаць. Пра позні вечар, пачатак ночы.
Кідай кнішку, спаць ідзі, людзі ўсю ноч разьбяруць. Старына Маст. Трэба йсці спаць, бо
людзі ўсю ноч разьбяруць. Балотца Навагр. Як позно бывая сядзіш, то кажа: лажыцеся
спаць, бо позно, людзі ноч разьбяруць. Ваўкавічы Навагр. Дачушка, кладавіся спаць, бо
людзі ноч разьбяруць. Дабраволя Свісл.
На людзі ісці, паказвацца і пад. У кампанію з іншымі, туды, дзе прысутнічаюць
іншыя. Ідзі апраніся як сьлет, а то выскачыў на людзі такі расьцялешаны. Жупраны
Ашм. (СГВ, 411–412). Спачатку ён ахвотно браўсё за ўсялякую работу, а потым нек
ататурыўсё і нават на людзі ні паказваяцца. Беражна Карэл. (ЖНС, 56). Ясёнка ў яе
файная, ні брытко на людзі паказацца. Чамяры Сл. (ЖС, 162).
У людзі ісці, выходзіць і пад. У кампанію з іншымі, туды, дзе прысутнічаюць іншыя.
І адзецца трэбо красіво, бо ў людзі выходзіць. Правыя Масты Маст.
У людзі выбіцца. Гл. выбіца ў людзі.
У людзі выйсці. Гл. выйсці ў людзі.
У людзі павыводзіць каго. Дапамагчы каму-н. заняць трывалае або высокае
становішча ў жыцці. С Стасюком сваім чацьвёра дзяцей мела. Трох дзяўчат і аннаго
хлопца. Усіх у людзі павыводзіла. Салтанішкі Воран. (ДМГ, 103).
ЛЮДЗЯМ. Ні людзям ні Богу. Няўхв. Нікуды не варты, ні да чога не здатны. Ты,
нідалэнга, нічога рабіць ні ўмеяш – ні людзям ні Богу. Пеляса Воран. Вар. ні Богу ні
людзям; ні людзям ні Богу.
Ні людзям паказаць ні сабе паглядзець. Няўхв. Нікчэмны, непрыглядны. Ото
ж сын выбраў жонку, што ні людзям паказаць ні сабе паглядзець. Сенцяняты Смарг.
(СГВ, 601). Вар. ні самому паглядзець ні людзям паказаць; ні людзям паказаць ні сабе
паглядзець; ні сабе паказаць ні людзям расказаць.
Ні сабе ні людзям. Няўхв. 1. Нікому не даць. Ужо такая ў яе натура: хоць і не
патрэбна ёй тая хата, але, як гаворыцца, ні сабе ні людзям; як я гавару: ні сам ні гам і
другому ні дам. Ваўчуны Сл. Што за чалавек, лепш згноіць, але ш ні сабе ні людзям. Купіск
Навагр. 2. Вельмі скупы. Так нікому ён гэтых загонаў ні папусьціў, аля і сам ні пасадзіў
нічова. І ва ўсём ён такі, ні сабе ні людзям. Старая Руда Гродз. 3. Нікуды не варты, кепскі.
Аляй пашыла сукню – ні сабе ні людям, толькі змарнавала мацяр'ял. Аколіца Лепі Воран.
Але й кошык сьплёў – ні сабе ні людзям... Хоць нікому ні паказвай – засьміюць. Уселюб
Навагр. Ну і работка – ні сабе ні людзям. Уселюб Навагр. Што ты наперла на сібе –
ні сабе ні людзям! Хіба больш адзець ні маяш чаго? Сянькоўшчына Сл. Новыя боты
купіў бацька на базары – ні сабе ні людзям. Балотнікі Шчуч. Чалавек ні жыў, а так
звэйдаўсо, ні сабе, як кажуць, ні людзям. Селюкі Гродз. (СНМ, 58). 4. Вельмі кепска
(зрабіць што-н.). Ну як гэта ты траву косіш, неўдаль ты гэтакая?! Алі ні сабе ні людзям,
анічога ні ўмея добра зрабіць. Зэльва Зэльв. Замімонка зьдісь хату сваю пакрасіла, што
ні сабе ні людзям. Лунна Маст.
Ні сабе паказаць ні людзям расказаць. Няўхв. Такі, што пакідае непрыемнае
ўражанне. Выскацыла на назе нейка халера – ні сабе паказаць ні людзям расказаць. Трэбо,
мусіць, да дохтара ехаць, бо нічого ні будзя. Лунна Маст. Вар. ні самому паглядзець ні
людзям паказаць; ні людзям паказаць ні сабе паглядзець; ні сабе паказаць ні людзям
расказаць.
Ні самому з'есці ні людзям аднесці. Няўхв. Вельмі нясмачны. Наварыла такой
капусты, што ні самому зьесьці ні людзям аднесьці. Парэчча Гродз. Наварыла ты, баба,
ні самому з'есьці ні людзям аднесьці. Кемяны Шчуч. (СГВ
Дадатковыя словы
зесці, зесьці, мацярял
14 👁