Задраць лэбарды. Груб. Адпачываць лежачы, спаць. От халера!.. Задраў лэбарды і
храпе на ўсю хату. Вялікая Бераставіца Бераст. Вар. задраць лэбады (лэбарды, лабады).
Закінуць лэбарды куды. Фам. Прыйсці, звітаць куды-н. Ну, кажы, чаго закінуў
лэбарды да нас, якія грахі прывялі цібе сюды. Вялікая Бераставіца Бераст.
Ледва лэбарды цягаць. Быць вельмі слабым, знясіленым. Сёньня замучылася за цэлы
дзень як ніколі, ледва лэбарды цягаю. Мацвееўцы Ваўк.
Лэбарды выцягнуць. Гл. выцягнуць лэбарды.
Пакуль лэбарды носяць. (Пакуль) ёсць сілы, магчымасць ісці, рухацца і пад. Рабіць
буду, покі лэбарды носяць, а потым як залягу, то дзеці дагледзяць да сьмерці. Вялікая
Бераставіца Бераст.
ЛЭБАХІ. Лэбахі дастаць каму. Няўхв. Моцна надакучыць, назаляць, дапячы каму-н.
Ідзі ты лепяй паляжы, а то мне лэбахі дастаў за ранак. Мацвееўцы Ваўк. Сядзеў бы ты
лепш у горадзі, а то дастаў лэбахі мне за ўвесь дзень. Мацвееўцы Ваўк. Ты са сваім кіном
мне ўжэ лэбухі дастаў. Мацвееўцы Ваўк.
ЛЭБЕ. Запішы на лэбе. Няўхв. Цвёрда запомні. Запішы на лэбе, кап добра ведаў, што
так рабіць німожна. Пеляса Воран. Вар. запішы (засячы) на лобе (на лэбе, на лабе).
ЛЭБУХІ. Лэбухі дастаць. Гл. лэбахі дастаць.
ЛЭХАМІ. Лэхамі трэсці. Быць кепска апранутым. Гаш страх лядзець на яго –
апушчанік некі: ні рубашкі на ём, як трэба, німа, ні ганавіцаў, адно лэхамі трасе.
Валькевічы Зэльв. (СНМЗ, 13).
ЛЮБА. Люба глянуць на каго, на што. Хто-н. прыгожы, што-н. прыгожае, мае
прыемны выгляд. Ай, як харашо падстрыхся, люба глянуць на хлапца. Навасяды Ашм.
ЛЮБАНЬКА. Любанька мая. Выкл. Выказванне добразычлівых пачуццяў да
суразмоўцы. Увайдзеш на двор, а яна: «Ах любанька мая! Ах рыбанька мая!» Скоранькая
така баба была. Шылавічы Зэльв. (ДМГ, 72).
ЛЮБАЧКА. Любачка мая. Выкл. Выказванне добразычлівых адносінаў да
суразмоўцы. А любачка ты мая, а ў чатыры часа прыходзіць мушчын будзіць, кап ішлі
даваць конем. Кальчуны Ашм. (ДМГ, 118). Манька мая добрая, мяне корміць, адзяе,
абмывае, мая ж ты любачка, каб ты ж ведала. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108).
ЛЮБОЎ. Прайшла любоў завялі памідоры. Гумар. Хто-н. пастарэў, страціў
жыццёвую актыўнасць. Прайшлі ўжо тыя часы, калі я магла куды высьці зь ім. Ух, прашла
любоў завялі памідоры! Крупава Лід. (Хітр., 62). Дзе ж мая маладосць, калі мы з бацькам
на танцы бегалі? Да ночы танцавалі, а зранку на работу ішлі. Да, прайшла любоў завялі
памідоры! Вярнуць бы гэты час! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 67).
ЛЮДА. Як Люда ляцка. Высокі. Пра чалавека. Буць здарова, красіва і расьці як Люда
ляцка! Ізабелін Ваўк. ● Ляцка – ад назвы вёскі Ляцк Шчучынскага раёна.
ЛЮДЗЕЙ. Вывесці да людзей каго. Дапамагчы каму-н. заняць трывалае або высокае
становішча ў жыцці. І от пражылі ўсё жыце, і дзетак вывелі да людзей. Ціхаволя Свісл.
Як у людзей. Добра, так, як трэба. Тады мы і вячэру зрабілі, і сьпеваке сьпявалі, і ўсё
як у людзей было. Патока Шчуч. (ПМГ, 116).
ЛЮДЗІ. Выбіцца ў людзі. Дабіцца трывалага або высокага становішча ў жыцці. Наша
Зіна выбілася ў людзі – жыве і працуе ў Маскве. Дарагляны Маст. Сястра яго ў людзі
выбілася, працуе настаўніцай. Парэчча Гродз. Наша Магда сёлета ў людзі выбілася,
працуя ў аптэцы. Лычкаўцы Шчуч. (СГВ, 610). Як уступіў у парцію, та і хутко выбіўсо ў
людзі. Путрышкі Гродз. (СНМ-2, 38).
Выйсці ў людзі. Дабіцца трывалага або высокага становішча ў жыцці. Раней гэта
былі п вечныя парапкі, памешчык бы запрох у хамут і вег бы паганяў. А цяпер мае дзеці
ўсе выйшлі ў людзі. Пуцэвічы Навагр. (ДМГ, 150). Дзеткі мае ўсе ў людзі выйшлі, людзьмі
сталі. Любча Навагр. (СБНФ, 44). Алі ш нічога, дзеці і памагалі анно аннаму. Даў Бох, усе
12 👁