болей не пойдзе. Слонім Сл. (Стэц.-2, 250). У беднага аж лыткі затрасьліся, як нос у нос зь ім сутыкнуўся. Маркуні Астр. Ужо шарэло, калі ішла ад дочкі. Іду, й лыткі трасуцца, баюсё. Падгайная Карэл. (СБНФ, 142). Стуліць лыткі на лаве. Памерці. Як стуліш лыткі на лаві, то тады ўжо нічога ні трэба: ні тых грошай, ні тога багацця. Ліпнікі Іўеў. Каб ты стуліў лыткі на лаве. Жылі Іўеў. (ППФВ, 33). ЛЫТКУ. З камарову лытку. Жарт. Тонкі, худы. Паляжала я тады ў бальніцы мо зь месяц, то стала сама с камарову лытку. Вольна Бар. ЛЫХТА. Як Лыхта брахаць. Асудж. Вельмі спраўна, па-штукарску (ілгаць). Чаго ты брэшаш як Лыхта, і нясорам табе! Пражыць ні можаш, каб ні зорахаць. Во натура! Сурынка Сл. ЛЫЧ. Адвярнуць лыч. Груб. Грэбаваць, ігнараваць, не жадаць мець справу з кім-н. Чаго адвярнуў лыч? Ідзі ўжэ еш, на яду ні злуйся. Паўлаўшчына Ваўк. Я гавару, гавару, а ён адвярнуў лыча і навэт ні слухая. О, культура! Зэльва Зэльв. Задраць лыч. Груб. Фанабэрыцца, задавацца, несці сябе высока. Глянь, прыйшла, задрала лыч, ну хоць бы рохнула... Во як бацька з маткай навучылі. Гарэцкаўшчына Ашм. Заліць лыч. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Люба як залье лыч, то аш страх глядзець. Ходзіць уся сіня. Мацвееўцы Ваўк. Пайшла с хаты, бо мой заліў лыч, ні хачу бачыць. Ляхавічы Зэльв. Ідзе ўжэ, лыч заліў. Чырвонае Сяло Зэльв. Ужо заліў лыч, ледзь ногі валачэ. Кудэйшы Іўеў. Ужо другі дзень п'е, залье лыч ды толькі сьпіць, ніякай работы ні робіць. Бярозаўка Лід. А яму больш нічога ні трэба: лыч зраньня залье, і галава спакойна. Крупава Лід. (Хітр., 61). Лыч заліць. Гл. заліць лыч. ЛЭБ. Аж лэб будзе цвёрды паесці, пад'есці, наесціся. Іран. Вельмі мала або зусім не. Наясіся ты там аж лэб будзе цьвёрды... Не тыя людзі, кап цібе накармілі. Бастуны Воран. Лепей паеш добра ў хаце, а то да вечара будзеш галодная. Знаю, што ты там так наясіся аж лэб будзе цьвёрды. Бастуны Воран. На збіты лэб казаць і пад. З вялікай ступенню запэўнівання, верагоднасці, абяцання. На зьбіты лэб кажу, а гэто будзя зробляно да суботы. Талькаўцы Ваўк. На ўзбіты лэб ісці і пад. Нічога не бачачы ў цемры. Пайшоў на ўзьбіты лэп, ні глядзіць, што ноч на дварэ. Малыя Вайшнарышкі Ашм. Праз лэб сцерабіць. Непасрэдна (ударыць чым-н. каго-н.) Адыдзіся ад мяне, бо як сьцераблю праз лэп, то больш ні захочаш. Каркуцяны Воран. Шукае лэб гуза. Няўхв. Хто-н. сваімі паводзінамі напрошваецца на непрыемнасці. Кажу табе, ні едзь туды… Ой, шукае лэб гуза. Старыя Паддубы Шчуч. Вар. шукае галава (лэб) гуза. ЛЭБАДЫ. Задраць лэ´бады. 1. Гумар. Упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Яна як паехала, як задрала лэбады, а мы аж уміралі са сьмеху. Дарагляны Маст. 2. Груб. Адпачываць лежачы, спаць. Задраў лэбады і ляжыць без работы. Правыя Масты Маст. Вар. задраць лэбады (лэбарды, лабады). Лэбады адкінуць. Захварэць, ляжаць хворым. – Старой твае нешто ні відаць. – Лэбады аткінула, ужэ тры дні с прастудай ляжыць. Купіск Навагр. ЛЭБАМ. Хоць лэбам біся. Ні за што, ні ў якім разе. Алі зарас і маладзеш пашла, халера яе ведая. А ты хоць лэбам бійся, а затоя ніводны ў касьцёл ні пойдзя. Асіпаўцы Воран. ЛЭБАРДЫ. Адкінуць лэбарды. Адпачываць лежачы. Жучка, уставай, што ты аткінула лэбарды, пара на пашу. Паўлаўшчына Ваўк. Выцягнуць лэбарды. Памерці. За такім мужыком нідоўго й выцягнуць лэбарды. Мацвееўцы Ваўк. Каб ён лэбарды выцягнуў! Так ужэ надаеў. Зэльва Зэльв. Ат такой работы можно й лэбарды выцягнуць. Мацвееўцы Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрахаць, падесці, пяным
13 👁