каб хоць што памох. Лапенкі Гродз. Рабі ўрокі, колькі можна лынды біць! Азярніца Сл. Ну і мужык у мяне, толькі цэлымі днямі лынды б'е. Канвелішкі Воран. Бацькі нам ні пазвалялі лынды біць. Якубаўцы Воран. Цалюткі дзені лынды б'е, а ні за што ні возьмяцца. Дзеравянчыцы Сл. Цэлы гот лынды біў у школі і застаўся на другі гот у шостум класі. Смільгіні Воран. Вырас такі велькі хлопяц, а толькі лынды б'е, ні хоча памагаць у хаці. Клеўкі Іўеў. Хваціць табе ўжо лынды біць, ідзі сена злажы. Гута Іўеў. Лынды біць. Гл. біць лынды. Лынды голы ў каго. Хто-н. вельмі бедны. Ціпер ва ўсіх лынды голы, такі час. Баліненты Гродз. Лынды збіваць. Няўхв. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі. Лындар – гэта каторы лынды збівае, бадзяецца, лындуе. Баяры-Бурлакі Астр. (СНМы, 8). ЛЫПАКІ. Заліць лыпакі. Асудж. Знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, быць п'яным. Ізноў ты заліў лыпакі, і дзе толькі грошы на гэтую вотку бярэш? Зэльва Зэльв. ● Лыпакі – аказіянальнае ўтварэнне ад дзеяслова лыпаць. ЛЫС. Як і не лыс. Быццам зусім не мае дачынення да чаго-н. Ён сваю віну зваліў на другога чалавека, а сам як і ні лыс. Зенявічы Навагр. (МСГВ, 188). ЛЫСАГА. Як лысага ведаць. Вельмі добра, да драбніц. Зь ім у суседзях дваццаць гот пражыла, як лысаго ведаю. Уселюб Навагр. Як у лысага валасоў. Іран. Вельмі мала ці зусім няма чаго-н. У цябе грошай, то як у лысаго валасоў, а задумаў хату строіць. Вольна Бар. ЛЫСАМУ. Як лысаму расчоска (грэбень, банцік) патрэбны. Іран. Зусім не, ніколькі не (патрэбны). Ку´рта [куртка] мне гэта патрэбна як лысаму рашчоска... Ні буду браць, на дварэ такая жара. Маркуні Астр. Гэта кнішка табе трэба як лысаму рашчоска, усё роўна чытаць ня будзеш. Гальшаны Ашм. Гэтыя боты табе як лысаму рашчоска патрэбныя. У цібе ш і так тры пары ёсьць. Пагранічны Бераст. І нашто ты гэта выкупіла? Яно табе патрэбна як лысаму рашчоска. Калантаі Ваўк. Спатрэбілася табе гэта жалязяка як тому лысаму рашчоска. Тракелі Воран. Ты мне патрэбны як лысаму рашчоска. Ляхавічы Зэльв. Ну нашто табе гэтыя штаны, яны ш табе так патрэбны, як лысаму рашчоска, дзень паносіш і кіняш. Зэльва Зэльв. Патрэбныя табе гэтыя завушніцы як лысаму рашчоска. Пілкі Маст. Ні было куды грошы дзець – пайшоў манітафон купіў, патрэбны ён як лысаму расчоска. Ананічы Дзятл. Патрэбны ты мне як лысаму рашчоска, толькі лазіш, кап нічого ні рабіць, а як да стала сядуць, дык першы. Амбілеўцы Шчуч. Нашто гэтыя клопаты, згрызоты? Яны патрэбныя як лысаму грэбянь. Радунь Воран. Патрэбна была яму гэта спраўка як лысаму грэбень. Калдычэва Бар. Патрэбны мне твае маралі як лысаму грэбянь, дарма вычытваеш міне. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 88). Даўней ты бязь цёткі аніяк, а цяпер яна табе як лысаму грэбянь патрэбна. Дварок Дзятл. (ЗНФ, 88). – Я шчэ рас зьбегаю, папытаю ўсё добра. – А патрэбна гэта табе як лысаму грэбянь. Збляны Лід. (ЗНФ, 88). Патрэбна табе гэта дзялка як лысаму баньцік. Дварэц Дзятл. ЛЫСІНУ. Ламаць лысіну. Напружана думаць. Хай ламаюць яны лысіну, нам та што з гэтаго. Хадзілоні Шчуч. ЛЫСЫ. Як лысы да расчоскі (да грэбня) дабрацца, дарвацца і пад. Іран. З неадольным жаданнем, з прагнасцю. Учора зусім ні еў, а сёньня дарваўся да яды як лысы да рашчоскі. Гарадзішча Воран. Пакінь трохі дзецям ягат, а то дабраўся да іх як лысы да грэбня. Ляпёшкі Іўеў. ЛЫТКІ. Лыткі задрыжалі (залекаталі, затрэсліся, трасуцца) у каго. Стала каму-н. вельмі страшна. Хай яго халера возьмя! У міне лыткі задрыжалі, як яго ўбачыла. Дарані Свісл. Была ў лесе, убачыла ваўка, дык аш лыткі задрыжалі. Зенявічы Навагр. У мяне лыткі задрыжалі, як воўк выскачыў праз дарогу і засвяціў вачамі. Пустаборы Зэльв. (Стэц.-2, 250). Ну й лыткі залекаталі, як каля могілкаў ішоў, аж пабялеў увесь. Кажа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, пяным
13 👁