Навагр. Чаго ты давіш лыбу, я ж нічога ні сказала сьмешнага. Мінойты Лід. Я яму
гаварыла, а ці ж ён слухае. Стаіць, лыбу давіць. Ці да яго, ці да сьцяны. Монтацішкі
Смарг. Што тут сьмешнаго, што ты ўсё лыбу давіш? Дарагляны Маст. Ну, чаго лыбу
давіш? Ні бачу нічого сьмешнаго ў гэтум. Зэльва Зэльв. Чалавек з мосту ўпоў, німа чаго
лыбу давіць. Ананічы Дзятл. Што ты лыбу давіш, дурань хіба? Талькаўцы Ваўк.
ЛЫЖАЧКА. Як лыжачка твар. Худы. Якая там Сабіня, сусём ужо твар як
лыжачка зрабіўся. Копаніха Смарг.
ЛЫЖАЧКАЙ. Пад лжачкай смокча (засмактала) у каго. Каму-н. моцна захацелася
есці. Я сёньня цалюткі дзень нічога ў роце не мела. Ужо пад лыжачкай смокча, так
хочацца есьці. Лаздуны Іўеў. Так есьці хачу – пад лыжачкай смокча. Верцялішкі Гродз.
Я ўжо так есьці захацела аш пат лыжачкай засмактала, цэлы дзень ў горадзі
працягалася, а часу на яду ні хваціла. Зенявічы Навагр. ● Лыжачка – дыхавіца.
ЛЫЖЦЫ. У лыжцы вады ўтапіць каго. Няўхв. Быць вельмі жорскім, неспагадлівым
да каго-н., імкнуцца прычыніць яму непрыемнасці. Такая ўрэдная, гатова цібе ў лышцы
вады ўтапіць. Янаўляны Лід. Вар. у лыжцы (у ложцы) вады ўтапіць.
ЛЫЖЫ. Навастрыць (нагастрыць, натачыць) лыжы куды. Пайсці, накіравацца
куды-н. Ну мой стары ўжо навастрыў лыжы на вёску. Каб дома пасядзеў, то не. Капці
Дзятл. – Куды гэта ты навастрыў лыжы? – У лес пайду, мо якога грыба падыму.
Сакольнікі Свісл. Сёньня ўжэ мо на Забалін нагастрыла лыжы? Мацвееўцы Ваўк. Куды
нагастрыў лыжы? Замасцяны Шчуч. І куды гэта ты ўжо натачыў лыжы? Сенна Навагр.
Прывалачы свае лыжы. Няўхв. Прыйсці, прыцягнуцца. Ну зноў прывалок свае
лыжы. Што ён толькі хоча? Бершты Шчуч.
ЛЫКА. Воўчае лыка. Бат. Ядавітая куставая расліна. Помню, як малымі былі, та
нам старэйшыя казалі: «Ні ешча, гэта воўча лыко, можно атруціцца». Пагараны Гродз.
(СНМ-2, 37).
Воўчае лыка драць. Няўхв. Бадзяцца дзе-н., займаючыся пустой ці невядома якой
справай. Во недзі цалы дзень воўчо лыко дроў, а ціпер прышоў. Якубавічы Шчуч.
(ЗНФ, 22). Цалы дзень, як пашоў пасьнедаўшы, воўчо лыко дзярэ, ходзіць быля-дзе. Бершты
Шчуч. (ЗНС, 39). – А дзе ваш хлопяц? – Недзя воўча лыка дзярэ. Парэчча Лід. (ЗНФ, 22).
Лыка драць. Асудж. Пляткарыць. Хваціць табе лыка драць, думаць трэба, што
гаворыш на чалавека. Ганчары Лід. Манька сядзіць без работы, адно лыкі дзярэ на людзей.
Бастуны Воран. (СГВ, 597).
Лыка не вяжа. Асудж. Такі п'ны, што не можа гаварыць. Ну й напіўся – лыка не вяжа.
Сурынка Сл. Прышоў дадому і лыка ні вяжа. Налібакі Навагр. Ён ужо і лыка не вяжа.
Сакольнікі Свісл. Я ў яго дарогу пытаю, а ён і лыка не вяжа. Копаніха Смарг. Ён сёньня
лыка не вяжа. Няверавічы Ваўк. Мой Франка такі п'янюткі прыцягнуўся, што лыкі ні
вяжа. Навасяды Ашм.
ЛЫКАМ. Адным лыкам шыты. Няўхв. Вельмі падобныя, аднолькавыя, адзін не
лепшы за другога. Ай, ні гавары, ні хачу слухаць, бо вы што адзін, што другі – адным
лыкам шыты. Трокенікі Астр. Гэтыя яго патшыванцы адным лыкам шытыя, абодва
добрыя гіцлі. Барташы Шчуч. Мае сусеткі, тыя, што зьлева і што справа, адным лыкам
шыты, любяць языком лапці патплятаць. Новы Двор Свісл. Што Піліп, што Ганна –
адным лыкам шыты, абодва скупыя. Пятралевічы І Сл.
ЛЫКІ. Лыкі драць. Гл. лыка драць.
ЛЫКІ. Лыкі не вяжа. Гл. лыка не вяжа.
ЛЫНДЫ. Біць лынды. Няўхв. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі
справамі. Маці цэлы дзень на рабоці, рубель зарабляя, а гэтая дзявэля б'е лынды. Старына
Маст. Нейкая трасца яму зрабілася, б'е лынды па цэлых днях. Некрашы Шчуч. (СГВ, 579).
Хопіць біць лынды – сонца сядая, хучэй трохі рабеця. Дубна Маст. Цэлы дзень лынды б'е
Дадатковыя словы
пны, пянюткі
8 👁