утвараны шляхам кантамінацыі выразаў заваліць лупатага 'застрэліць лася' і заліць лупы 'напіцца, ап'янець', дзе лупы – 'губы, вусны'. ЛУПАЧЫ. Вырачыць (вываліць) свае лупачы на каго, на што. Абраж. Паглядзець, глянуць на каго-, на што-н. Чаго вырачыла свае лупачы на дзіця? Ні бачыла хіба? Мацвееўцы Ваўк. Той лупавокі хлопяц, як вываліў на мяне свае лупачы, дык я аш спужалася. Новы Двор Свісл. (СГВ, 241). Лупачы наставіць. Груб. Угледзецца, утаропіцца, уставіцца. Чаго лупачы наставіла, першы рас бачыш ці што?! Мацвееўцы Ваўк. ЛУПНЯ. Даць лу´пня каму. Пабіць, адлупцаваць каго-н. Другі рас я табе дам лупня, папробуй толькі скажы. Вецявічы Сл. ЛУПУ. Адвесіць лу´пу. Няўхв. Знаходзіцца ў стане здзіўлення. Ну, чаго адвесіў лупу і паглядаеш, варона зара ўляціць. Малыя Вайшнарышкі Ашм. ● Лупа – губа. Адкапыліць лупу. Няўхв. Зазлаваць, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Як што ні па яго, так адкапыліць лупу – злуе. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 11). Лупу адківендзіць. Няўхв. Зазлаваць, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Ён калі быў меньшы, зазлуе на каго, лупу адківеньдзіць і ходзіць, нікому нічого ні гаворыць. Жытомля Гродз. ЛУПЫ. Закапыліць лупы. Няўхв. Зазлаваць, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Ужэ закапыліла лупы, ужэ ні гаворыць, а што я кепско ёй сказала? Бабіна Гродз. От не любіць, як што кепскае на яго скажаш. Малы, а ўжо так і закапыліць лупы. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 184). Ёй два слова ні скажы, адразу лупы закапыліць. Нясутычы Навагр. ● Лупы – вусны. Лупы закапыліць. Гл. закапыліць лупы. Лупы надуць. Гл. надуць лупы як кот на крупы. Лупы наставіць. Гл. наставіць лупы. Лупы скрывіць. Няўхв. Зазлаваць, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Што ты лупы скрывіў! Баяры-Бурлакі Астр. (СНМы, 8). Надуць лупы як кот на крупы. Няўхв. Зазлаваць, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Ну чаго надуў лупы? Падумаяш, які далікатны. Малая Бераставіца Бераст. Ну, што сядзіш, лупы надула, мусі, ні ўгадзіла нечым? Заборцы Астр. – Нечаго Шура на цібе злуе, на рабоці жалаваласа. – Ой, мая курыца ў яе гарот залезла, та яна лупы і надула. Старына Маст. Пачула гэто і адразу надула лупы. Талькаўцы Ваўк. Ня прасі нічога, бачыш як лупы надуў, ня дасьць. Купіск Навагр. (СНМы, 173). Што ты надуў лупы як кот на крупы і нічого ні гаворыш? Сцігане Іўеў. Наставіць лупы. Няўхв. Зазлаваць, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Што ўжо лупы наставіла, ужо й слова папярок ні скажы? Крывічы Зэльв. Ну, наш Саша ўжо наставіў лупы, нешта ні ўнаравілі яму. Жомайдзі Лід. Ну чаго ўжо наставіў лупы. Вялікая Бераставіца Бераст. Ідзі, Сьцёпка, есьці, чаго наставіў лупы, сьнеданьне астыгня. Бастуны Воран. (СГВ, 599). Чаго ты наставіў лупы? Дайлідкі Астр. Ты чо гэта на міне лупы наставіў і глядзіш, як на воўка? Брузгі Гродз. (СНМ, 81). Разявіць свае лупы. Слухаць з вялікай цікавасцю. Разявіла свае лупы. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 684; СПЗБ-4, 262). ЛУТ. Як лут выцягнуцца. Вельмі, істотна (падрасці, вырасці). Твой Ігнат выцягнуўся за гэты год як лут, пэўня ш бацьку перарос. Барава Іўеў. ● Лут – лыка; галіна, з якой дзяруць ці з якой садралі лыка. ЛУЦА. Як Луца бянейская высокі. Вельмі (высокі). Пра чалавека. Куды ш табе больш расьці. І так ужэ вырасла, высока як Луца бянейская. Седліска Воран. ● Бянейская – ад назвы вёскі Беняконі Воранаўскага раёна. ЛЫБУ. Давіць лыбу. Груб. Смяяцца. Я яму гавару сур'ёзна, а ён сядзіць і давіць лыбу. Новы Двор Свісл. Ну што ты давіш лыбу! Памажы лепяй малако зьліць. Ваўкавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянець, сурёзна
7 👁