Ялуцавічы Зэльв. – Ці жэніцца калі ваш? – Ага, жэніцца як лом зацьвіце. Шаўдзіні Лід.
Наш Янак хіба ажэніцца як лом зацьвіце. Мякішы Шчуч. – Калі, Сашык, жаніцца
будзяш? – А, як лом на гарэ зацьвіце. Бабіна Гродз. Наша Аня замуш выйдзя як лом на
гарэ зацьвіце – той ніскі, той стары; паглядзі на сібе, я ёй кажу. Амбілеўцы Шчуч.
2. Невядома калі або ніколі не (зрабіць што-н., адбудзецца што-н.). Усе аварылі, што ў нас
новы клуп пастрояць. Хіба што як лом зацьвіце гэта будзе. Падольцы Астр. Дачакаяся ад
яго спагады як лом зацьвіце. Падазёркі Гродз. Мусіць, як лом зацьвіце, тады я ўжо і
прычакаюся ад цябе ласкі. Варонча Карэл. Ні веру ўжо, што ты да міне прыедзяш. Мусі,
прыедзяш як лом зацьвіце. Лагады Шчуч. Жджы, прыдзя ён да цібе! Хібо як лом у гародзі
зацьвіце. Старына Маст. Глядзі, пабудуе ён табе хату калі лом у гародзе зацьвіце. Турэц
Карэл. Будзя гэта, пэўна, тады як лом у гародзе зацвіце. Кавалі Бераст. ● Гара – гарышча.
ЛОМАМ. І ломам не заб'еш каго. Хто-н. яшчэ здаровы, моцны, дужы. Ага, гэты
стары такі, што і ломам не заб'еш. Гудзевічы Маст.
Ломам не падважыш каго. Няўхв. Не прымусіш каго-н. выконваць што-н. Ніколі ні
зробіць адразу тоя, што яго папрашу, яго ломам ні падважыш. Кавалі Сл.
ЛОПАТАМ. Лопатам-хопатам. Абы-як, спехам (рабіць што-н.). Так яно й рабілася –
лопатам-хопатам, а цяпер во перарабляць трэба. Малыя Вайшнарышкі Ашм.
ЛОПУХІ. Лопухі развесіць. Няўхв. Прыслухацца. І чаго лопухі разьвесіў, ні табе
гавораць, ідзі лепш урокі вучы. Слонім Сл.
ЛОСЬ. Як лось спакойны. Вельмі (спакойны). Наш Ян спакойны як лось. Манцякі
Зэльв.
Як малады лось цераз жыта бегчы і пад. Вельмі хутка. Сігануў як малады лось цераз
жыта. Панікарты Дзятл.
ЛОТЫ. Тры лоты да здыхоты каму. Хто-н. вельмі стары, хворы, блізкі да смерці.
Пра жывёлу ці чалавека. Міхайлавай цялушцы засталося тры лоты да здыхоты, адны
рэбры тарчаць. Задварані Свісл. З гэтага барана, мусі, нічого ні будзя, асталося яму тры
лоты да здыхоты. Задварані Свісл. Каню гэтаму ўжо тры лоты да здыхоты. Складанцы
Воран. – Як там Кульгавы пажывая? – Яшчэ соўваяцца, але ўжэ яму тры лоты да
здыхоты. Мацвееўцы Ваўк. Ты глянь на гэтаго кавалера. Тры лоты да здыхоты, а ён на
маладзіц заглядая. Мацвееўцы Ваўк. ● Лот (устар.) – адзінка вагі, роўная прыблізна 12
грамаў.
ЛОЮ. Ні лою ні гною ад каго. Ніякай карысці ад каго-н. Звычайна пра жывёлу. Трэба,
мусі, закалоць гэтага кабана, бо ат яго ні лою ні гною. Вялікая Бераставіца Бераст.
ЛУБА. Як з луба. Гл. як з лубу.
ЛУБЕ. Як на лубе. Пуста, гола, нічога няма. Прыехалі да міне госьці, а ў хаці як на
лубе, нічагусянько німа. Пазыч хоць хлеба буханку, калі маяш. Правыя Масты Маст.
ЛУБУ. Як з лубу. 1. дождж. Вельмі моцны, праліўны. Дзісейшую ноч быў дошч як з
лубу, аля байка хоць зямліца адмокла. Навасяды Ашм. 2. ісці, ліць і пад. Вельмі моцна,
суцэльным патокам. Пра дождж. Навальнічны дош ідзе як з лубу. Ністанішкі Смарг.
(СПЗБ-2, 674). Сёння дождж ідзе як з луба. Бор Навагр. (СГВ, 615). Дошч як з луба валіць
ужэ цэлу нідзелю. Купіск Навагр.
ЛУЖУ. Як у лужу плюнуў сказаў. Няўхв. Абы-што, недарэчна. Алі ж ты й сказаў, як
у лужу плюнуў. Рыдзелі Гродз.
ЛУЖЫНЕ. Гатоў у лужыне ўтапіць каго. Няўхв. Адносіцца да каго-н. непрыязна,
варожа. А яна гатова сусетку ў лужыне ўтапіць, толькі п сабе не нашкодзіць. Пасека
Дварчаны Воран.
ЛУКАША. Як у Лукаша на печы дзе. Вельмі добра, утульна дзе-н. У нашай новай
хаце як у Лукаша на пячы. Бершты Шчуч.
ЛУПАТАГА. Заваліць лупатага. Жарг. Гумар. Напіцца гарэлкі. Хлопцы ўчора
завалілі лупатага, так сёньня ніяк ні ачухаюцца. Белякі Дзятл. ● Каламбурны эўфемізм
Дадатковыя словы
забеш
8 👁