ЛОБЕ. Запішы (засячы) на лобе. Няўхв. Цвёрда запомні. Запішы на лобе, што так німожно рабіць, і больш ніколі ні рабі. Купіск Навагр. Запішы сабе на лобі, калі ты ішчэ хоць рас абідзіш майго Андрэя, то я ні ведаю, што с табой зраблю. Дарагляны Маст. Нідзе ні лесь, помні, засячы на лобе! Багудзенка Навагр. Вар. запішы (засячы) на лобе (на лэбе, на лабе). ЛОГМА. Логма ляжаць. Асудж. Нічога не рабіць, лайдачыць. Гэта ёй ні ў бацькоў, што логма ляжала, тут яе рабіць заставяць. Бабіна Гродз. Ніхто логма не ляжаў, усе былі пры дзелі. Восава Навагр. О дзе гаспадара маю, цэлымі днямі логма ляжыць, а ты рабі ўсё сама. Мацвееўцы Ваўк. Цалюткі дзень логма ляжыць, а мне круціся і круціся ўсё жыцьцё. Дварэц Дзятл. Вар. лежма (лёжма, ложма, легам, логма) ляжаць. ЛОДКІ. Куды ты дзенешся з падводнай лодкі. Часцей жарт. Мусіш пагадзіцца, іншага выйсця няма. Хто це пытаць будзя, хочаш ты ці не. Пойдзяш як мілянькі. Куды ты дзенісься с падводнай лоткі. Алекшыцы Бераст. ЛОЖАЧКАЙ. Пад ложачкай сядзець у каго. Няўхв. Моцна дакучаць, абрыдзець, дапячы каму-н. Канчай выдурвацца! Ты сваімі выхаткамі ўжэ ў міне пад ложачкай сядзіш! Талькаўцы Ваўк. ● Ложачка – лыжачка 'дыхавіца'. ЛОЖКАЎЦЫ. Паехаць у Ложкаўцы. Гумар. Заснуць, спаць. Яшчэ куры па падворку ходзяць, а ён ужэ паехаў у Лошкаўцы. Адамова Воран. ● Ложкаўцы – каламбурнае ўтварэнне ад слова ложак. ЛОЖМА. Ложма ляжаць. Асудж. Нічога не рабіць, лайдачыць. І Гэлька Пяткейчава вышла замуш, і жартачкі, кінула работу і ўсё, і ложма ляжыць у хаця, а матка разрываіца. Навасяды Ашм. Вар. лежма (лёжма, ложма, легам, логма) ляжаць. ЛОЖЦЫ. У ложцы вады ўтапіць каго. Прычыніць непрыемнасць каму-н. Ну й суседзі ў мяне. Кап прымелі, дык у ложцы вады ўтапілі п. Смалоцкія Баяры Лід. ● Ложка – лыжка. ЛОЗЫ. Шмык да лозы. Знікнуць, уцячы, схавацца дзе-н. Калі тое сабраня яшчэ кончыцца! Давайця, дзяўчаты, шмык да лозы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 80). Яшчэ дзе той абет, а яны ўжэ шмык да лозы. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 80). ЛОЙ. Ні лой ні масла не гарыць і не згасла (не пагасла). Няўхв. Пасрэдны чалавек, які нічым не вызначаецца, няпэўны, ні добры ні кепскі. От, што гэта за чалавек, ні лой і ні масла не гарыць і не згасла. Ліпкунцы Воран. Ні лой ні масло ні гарыць ні пагасло. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-2, 669). Раней яго простыя людзі ўважалі, а ціпер зрабіўса, як кажуць, ні лой ні масла, бо хоча і начальству, і людзям быць добрым. Цыдовічы Гродз. Німа чаго з Рыгора вымагаць, бо ён ні лой ні масло. Мігова Гродз. (СГВ, 601). ЛОКАЦЬ. Кусаць (укусіць) сябе за локаць. Горка шкадаваць аб чым-н. няздзейсненым, непапраўна страчаным. Адаб'е хто дзяўчыну з-пад носа, хай кусае тады сябе за локаць. Падгайная Карэл. (СБНФ,134). Укусіў бы сябе за локаць, ды не дастанеш. Чэхаўшчына Гродз. (СНМ, 193). ЛОКЦІ. Локці кусаць (грызці). Горка шкадаваць аб чым-н. няздзейсненым, непапраўна страчаным. Ты ва мне ўсе ворага бачыш, а вось прыйдзе час, будзеш локці кусаць, што не паслухаў. Шылавічы Сл. Адэлька ўсё сынам атдала, а потым сама локці грызла, але ўжо не вернеш. Дзягаўцы Ашм. ЛОМ. Як лом з'еўшы (глынуўшы) стаяць і пад. Іран. Роўна, не згінаючыся. Чаго стаіш як лом ізеўшы?! Гніся троха да работы. Мацюкі Шчуч. Стаіш як лом глынуўшы, хоць бы памох. Малая Люцінка Валож. Алі й танцуя Верабьёў Тонюсь, сярэдзіну не паверня, як лом зьеўшы. Амбілеўцы Шчуч. Як (калі) лом у агародзе, на гарышчы, на гары зацвіце. Іран. 1. Невядома калі або ніколі не (ажаніцца, выйсці замуж). Тады ажанюся як лом зацьвіце. Палонка Дзятл. – Калі замуш пойдзеш? – Як лом зацьвіце, тады й пайду. Орлі Воран. Калі жаніцца буду? Як лом у гародзе зацьвіце. Валэйшы Воран. – Калі ты жэніся, скажы? – А, як лом у гародзі зацьвіце. Конна Зэльв. Вось калі лом на гарышчы зацьвіце, тады і жаніцца буду
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адабе
7 👁