якія папаліся, ліха іх ведая. Калядзічы Ваўк. Ліха яго ведая. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 662). Ліха яму (ёй, ім, вам). Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу. А яны, ліхо ім, культурныя былі, чыстыя. Нават адзін казаў аднаго разу матцы: «Матка, бяры кіндэра і ўцякай». Калядзічы Ваўк. (ДМГ, 16). А ліхо вам, каб вы датуль не дайшлі. Уселюб Навагр. Ліха яму ў бок. Выкл. Выказванне незадаволенасці кім-н. Ён у міне пакраў бульбу, ліха яму ў бок! Моцевічы Лід. На ліха. Навошта. Ён толькі ад'яда душы, на ліха такі чалавек, што ад'ядае сэрца. Шаптуны Іўеў. (СГВ, 29). Што за ліха. Выкл. Вокліч незадавальнення, здзіўлення, неразумення. Гляджу, сьпіць заяц, што за ліха? А ён тут спаў пасьля дарогі, расьцягнуўшы наўсьцяш ногі. Старчаняты Іўеў. (ДМГ, 234). Як на тое ліха. Пабочн. Нібы знарок. Як на тое ліха, у гумно ў гэты час прыйшоў пан. Абруб Шчуч. Якое ліха прыперла каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыйшоў, з'явіўся. Выказванне незадавальнення ў сувязі з прыходам нежаданага госця, наведвальніка. А цібе якое ліхо сюды прыперло? Малахавічы Гродз. (СНМ-2, 124). ЛІХАМАНКА. Ліхаманка напала на каго. Няўхв. Што-н. нядобрае здарылася з кім-н. Нека ліхаманка на чалавека напала, бегая, як шалёны. Васілевічы Гродз. (СНМ-2,123). Ліхаманка нясе каго. Няўхв. Хто-н. куды-н. ідзе. Цібе куды гэта ліхаманка нясе? Круглікі Гродз. (СНМ-2, 123). ЛІХАТА. Ліхата не возьме каго. Нічога кепскага не здарыцца, не зробіцца з кім-н. Ліхата яго ні вазьме, ён выкруціцца. Чамяры Сл. (ЖНСл., 182). ЛІХАЧКА. Ліхачка яго ведае. Невядома. А ліхачка яго ведая, што зрабілася з гэтым хлопцам, пірастаў вучыцца зусім. Страла Дзятл. А ліхачка яго ведая, што ён думая. Маўчыць. Вялікія Краглі Дзятл. ЛІЦЫПАР. Як ліцыпар. Вельмі жвавы, рухавы. Гэтая дзіця як ліцыпар, ніяк на месьці ні ўседзіць. Пеляса Воран. ЛІЧЫЦЬ. Лічыць на гарача. Разбірацца адразу, не адкладваючы, у той самы момант. Заўсёды лічы на гарача, та будзяш праў. Талочкі Воран. ЛОБ. Лоб у лоб сутыкнуцца і пад. Насустрач адзін аднаму. Ехалі машыны і стукнуліся лоб у лоб. Каралін Зэльв. (МСГВ, 266). Хоць у лоб страляй (стрэль) каму. Няўхв. Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць каму-н. з-за яго ўпартасці, няўступчывасці. Хоць у лоб страляй, а ён усяроўно па-свойму зробіць. Сурынка Сл. Ён будзе на сваём стаяць, хоць у лоб яму страляй. Купіск Навагр. Упёрся, хоць у лоп яму страляй, і ні паехаў да дохтара. Уселюб Навагр. Яму хоць у лоб страляй, а ён робіць сваё. Рамашкі Шчуч. Яму хоць у лоп страляй, усё роўна стаіць на сваём. Дзенькаўцы Маст. Яму хоць у лоп стрэль, а робіць як хоча. Мыслава Сл. Колькі яму можна тлумачыць, хоць у лоп страляй, нічога не хоча разумець. Талмінава Ашм. Што ў лоб што па лобе (па лэбе, па лбу) каму. Няўхв. Немагчыма пераканаць каго-н., растлумачыць каму-н. Казала ш табе, кап ні купляла гэтыя боты, бо малыя будуць, дык табе што ў лоп што па лобі. Мацвееўцы Ваўк. Гавару, гавару яму – і нічого, яму ўсяроўно, што ў лоп што па лэбі. Правыя Масты Маст. Тлумачыш, а яму што ў лоп што па лбу, адно дарэмна час марнуяш. Зэльва Зэльв. ЛОБА. З-пад лоба глядзець. З-пад нахмураных броваў, недаверліва, злосна. Яна і засьмяяцца ні ўмея як трэбо, толькі заскерыцца, гляне с-пад лоба і зноў маўчыць. Пагараны Гродз. (СНМ, 55). Падлобнік, ні засміецца, глядзіць з-пад лоба. Табольская Будка Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда, адядае, зявіўся
10 👁