Ліса ў спадніцы. Вельмі хітрая жанчына. Ну, ліса ў спадніцы! Куды п ні папала,
усяроўна выкруціцца. Дзеравянчыцы Сл. Дакуль ты тут хітрыць будзеш, ліса ты ў
спаніцы! Сурынка Сл.
ЛІСІЦА. Як лісіца жука пячы, варыць, гатаваць. Хутка, на скорую руку. Ужо гавора,
што бульба гатовая, а варыў ён яе як лісіца жука, можа, мінут дзесяць. Лысая Гара Ашм.
Як лісіца пад барану схавацца. Дрэнна, ненадзейна. Што ш ты нікуды на гуляньне
ня пойдзеш, як бы цябе ў сяле ніхто ні бачыць, схавалася як лісіца пад барану. Лешчаняты
Смарг. (СГВ, 616).
ЛІСТ. Як асінавы ліст дрыжаць, трэсціся і пад. Вельмі моцна. Я дрыжу як асінавы
ліст ат страху, а гэты паўгалоўкаваты рагоча сабе. Шылавічы Сл. (СГВ, 346). Трасецца
як асінавы ліст. Крайванцы Ашм. Ад страху лякацеў як асінавы ліст. Жылічы Гродз.
(МСГВ, 272). Чаго ты трасеся як асінкавы ліст? Зьмерс ці што? Погіры Дзятл.
Як банны ліст да цела, да заду прыстаць, прачапіцца і пад. Няўхв. Назойліва,
дакучліва. Атчапіся ты, прыстаў як банны ліст. Жупраны Ашм. Прыкарэў да міне як
банны ліст да цела. Малі Астр. (СПЗБ-4, 140). Усё ходзя за мной! Прычапіўся як банны
ліст да заду. Астравец Астр.
ЛІСТАМ. Падаць лістам перад кім. Лісліва дагаджаць каму-н., падлізвацца да
каго-н. Німа чаго так падаць лістам перад ёй, ні заслужыла яна таго. Завадзічы Гродз.
Ой, які ўжо наравісты, хоць ты падай прат ім лістам і да трох не гавары. Эйтуны Лід.
(ДМГ, 232).
Як лістам слаць гаварыць і пад. Часцей ухв. Складна, гладка. Аля ш і ўмеяш ты
гаварыць – як лістам сьцеляш! Забалаць Воран. (ЗНФ, 88). Пачне што расказваць –
заслухаяса такога, як лістам сьцеле. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 88). Тая, бывало, гаварыла як
лістам слала, а гэтая не ўмея гэтак. Гушчыцы Гродз. (ЗНФ, 88). Іх нявестка такая
хітрая, умея гаварыць як лістам слаць. Панара Смарг. (СГВ, 616). Гаворыць як лістам
сьцеле. Сянькоўшчына Сл.
ЛІСЦЕМ. Лісцем слацца. Быць ціхім, памяркоўным, паслухмяным, дагодлівым.
Першыя гады пасьля вясельля Валіна нявестка лісьцям слалася, а затым свой харакцяр
паказала. Пецюкі Дзятл.
ЛІТАРУ. На літару хварэць. Мець паталагічныя адхіленні ў вымаўленні асобных
гукаў мовы, слоў. Зь дзяцінства на літару хварэя, як ні стараяцца добро гаварыць, а ўсё
роўно ні палучаяцца. Дварчаны Шчуч. Ганнін сын так моцно загікваяцца, яшчэ з
маленства на літару хварэя. Васілішкі Шчуч.
ЛІХА. Да ліха чаго. Вельмі многа чаго-н. У нас даўгу да ліха. Граўжышкі Ашм.
(СПЗБ-2, 662). Бульбы накапалі такрок да ліха, не ведалі куды дзяваць. Бярозаўка Лід.
(ДСГБ, 60).
Дало ліха. Здарылася. Мне дало ліха палюбіцца с хлопцам, ды с такім бедным. Гуды
Лід. (ДМГ, 88).
Каб ліха забрала каго, што. Выкл. Выказванне незадаволенасці кім-, чым-н.
Пасварыліся, пабіліся, нарабілі валакіты, ціпер цягайся па судах, каб іх ліха забрала.
Ляхавічы Навагр. (МСГВ, 72).
Ліха з ім (з ёй, з імі). Выкл. Выказванне згоды, прымірэння, уступкі. Ліхо з імі, хай
робяць, што хочуць. Манцякі Зэльв.
Ліха на яго (на яе, на цябе, на вас, на іх). Выкл. Выказванне абурэння, злосці, гневу
і пад. Скула, ліха на яе, села на такім месцы, што ні самому паглядзець, ні людзям
паказаць. Дарашэвічы Гродз. (СНМ-2, 213).
Ліха прыкупіўшы жыць. Кепска, нешчасліва. Жывем ліха прыкупіўшы, то адна, то
другая бяда ў хату ўваліцца. Рудзішкі Ашм.
Ліха яго (яе, іх) ведае. Невядома. А ліхо яго ведае, адкуль ён узяўся. Малая Воля Дзятл.
Пасьмяяліся і пашлі, а кароўку ні трогалі. Ці то малога пашкадавалі, ці, можа, добрыя
13 👁