зусім не, ніколькі не (набыцца, утрымацца, адбыцца і пад). Паехала ціпер да старшай
сястры, аля й там яна набудзяцца як лёт каля Пятра. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 88). Колькі
ён ужэ гэтых «прафесій» перамяняў, і на гэтай утрымаецца як лёт каля Пятра. Савічы
Шчуч. (ЗНФ, 88). Ён зноў так прыедзя як лёт на Пятра. Пеляса Воран.
ЛЁДЗЕ. На лёдзе ўгрэецца. Ухв. Рухавы, энергічны. Ото хлопяц зух быў, на лёдзе
ўгрэецца. Альбярцін Сл.
ЛЁДЗІКА. Як у Лёдзіка перад вяселлем спраў і пад. Вельмі шмат. Не магу с табой
больш гаварыць, ні маю часу – у міне дзялоў як у Лёдзіка перат вясельлем. Малюкі Воран.
ЛЁДЗЯ. Лёдзя бацянская. Жарт. Няўмелы, няспрытны, няўважлівы чалавек. От ты,
Лёдзя бацянская, зноўку ваду разьліла на стале. Бацяны Воран.
ЛЁДУ. Узімку лёду не дастанеш у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы. Ні прасі ты ў
яго, бо сяраўно ні дасьць, у яго ўзімку лёду ні дастаняш. Старыя Паддубы Шчуч.
Як з лёду. Хутка, сходу. У Гродні бульба пайшла як зь лёду. Добро, што нірускім ні
здавалі. Лунна Маст.
ЛЁЖМА. Лёжма ляжаць. Асудж. Нічога не рабіць, лайдачыць. Пры першым мужыку
лёжма ляжала, ён усё рабіў, і пры гэтум думая, але пры гэтум можа і ні палучыцца.
Вольна Бар. Вар. лежма (лёжма, ложма, легам, логма) ляжаць.
ЛЁЛІКІ. Усе лёлікі качаюцца ў каго. Іран. Хто-н. моцна п'яны. Ну, у цябе ўжэ ўсе
лёлікі качаюцца, да дому свайго мусіць ні дайдзяш. Дварчаны Воран.
ЛЁН. Зязюльчын лён. Бат. Расліна з жоўтымі кветкамі. У балоці нашым гэтаго
зязюльчынаго лёну много, ён такі даволі высокі рос. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 93).
Як лён. Вельмі прыгожы. Пра чалавека. Яся наша як лён, сватоў – ні адбіцца, усе
едуць і едуць. Баранавічы Гродз. (СНМ, 175).
ЛЁНАМ. Лёнам слацца перад кім. Лісліва дагаджаць каму-н., падлізвацца да каго-н.
Ён ужо так глядзеў яе, ну, проста лёнам перад ёй слаўся. А яна ўзяла ды кінула яго. Буцілы
Лід. Былі ўсялякія. Як той прыкашчык, перад панам лёнам слаўсё, аж ні знаў, што рабіць.
Ананічы Дзятл.
ЛЁСТАЧКАМІ. Лёстачкамі душу выматаць (дастаць) каму. Няўхв. Спакойна,
метадычна-настойліва дапячы каму-н., давесці да адчаю, да знямогі. Ён і ні крычыць, і ні
сварыцца, але так цябе ўесьць, лёстачкамі душу табе выматая. Уселюб Навагр. Яна
лёстачкамі чалавеку душу дастаня, ты яе ні ведаяш. Баброўнікі Гродз. (СНМ, 80).
● Лёстачкі (устар.) – ліслівасць.
Лёстачкамі падходзіць да каго. Лісліва дагаджаць каму-н., падлізвацца да каго-н. Ён
усё лёстачкамі да яе патходзіць, далікатне. Бакуны Гродз. (СНМ, 80).
Лёстачкамі слацца перад кім. Няўхв. Лісліва дагаджаць каму-н., падлізвацца да каго-
н. А як ёй што ат чалавека трэба, та будзя па пятах хадзіць, лёстачкамі перад ім слацца,
пакуль сваяго ні выпрасіць. Старына Маст.
ЛІПКУ. Як ліпку абабраць і пад. Поўнасцю, начыста. Ён абабраў цябе як ліпку.
Саннікі Гродз. Прыехаў сынок і абабраў мяне як ліпку. Дубна Маст. Абабраў як ліпку.
Дайліды Іўеў. (ППФВ, 3). Не зьвязывайся ты зь ім, а то аголіць як ліпку. Аляксандравічы
Дзятл.
ЛІПСКІ. Як Ліпскі на купіне круціцца і пад. Няўхв. Неспакойна, непаседліва. Чаго
ты шаруеся на табурэццы як Ліпскі на купіне, сядзі спакойно і глядзі, што баба робіць.
Няцеча Лід.
ЛІПУШКУ. На ліпушку бажок трымацца. Нетрывала, ненадзейна, ледзь-ледзь.
Стушка на косках на ліпушку бажок трымаецца. Альбярцін Сл.
ЛІС. Як ліс хітры. Вельмі (хітры). Ён хітры, як ліс, такі мае патхот. Мсцібава Ваўк.
(СПЗБ-3, 454).
ЛІСА. Як ліса хітрая. Вельмі (хітрая). Мая сусетка хітрая як ліса. Замасцяны Шчуч
Дадатковыя словы
пяны
12 👁