Як у лесе з бараною дзе. Вельмі нязручна, няўтульна адчуваць сябе дзе-н. Паехала ў
Гронно, то там як у лесі з бараною – нічого ні ведаю, куды, як ісьці, усё трэбо пытацца
ў людзей. Гудзевічы Маст.
ЛЕСУ. З Гарачага Лесу. Іран. Запальчывы, нястрымны хто-н. Ён хлопяц з Гарачаго
Лесу. Чуць што – зачырванеяцца, набычыцца... ні патхоць. Бабіна Гродз. ● Фразеалагізм –
каламбурнае ўтварэнне ад назвы вёскі Гарачы Лес Шчучынскага раёна; прыметнікавы
кампанент адначасова суадносіцца з назвай вёскі і з прыметнікам гарачы 'нястрымны,
запальчывы'.
Пайсці паверх лесу. Няўхв. Выйсці з-пад кантролю, кепска сябе паводзіць, стаць
распушчаным. Яна ўжэ натта многа задаецца, ні слухая. Глядзі, пойдзя паверх лесу, тады
яе ні перайначыш. Падазёркі Гродз. Куды там... Пайшла цяпер паверх лесу, і бацькі не
ўкамандуюць. Вішнева Смарг. Кап я дзецям з малога ўсё пазваляла, то даўно ўжо паверх
лесу пайшлі. Генюшы Навагр. (ЗНФ, 59). Ні давай свайму большаму волі, бо повярх лесу
пойдзя. Парэчча Лід. (ЗНФ, 59).
Як з лесу вырваўшыся. Няўхв. Дзікаваты, паводзіць сябе не так, як прынята. Што
ты як зь лесу вырваўшыся, усяго баісься і палохаісься. Чуркі Ашм.
ЛЕТА. Бабіна лета. 1. Цёплыя дні ранняй восені. Нарэшце пачалося бабіно лето, а
то ўсё дажджэ лілі. Руда Яварская Дзятл. 2. Павуцінне, што плыве ў паветры ў дні
бабінага лета. Мушчыны вазілі лубін і вешалі на плот сохнуць, а мы ляжалі на траве,
лушчылі струкі і глядзелі, як праплывае над намі ў небі бабіно лето. Бабіна Гродз.
Велькі расці каб паспеў на лета мак трасці. Выкл. Адказ дзецям на словы падзякі;
калі ласка. – Дзякуй, дзяцька Ігнат! – Велькі расьці кап пасьпеў на лета мак трасьці. Стокі
Свісл. Вар. вялікі (велькі) расці каб паспеў на лета мак трасці.
Як галоднае лета цягнуцца. Марудна (ісці). Падгані ты яго трохі: цягнецца як
галоднае лета, як на заўтра трэба. Граўжышкі Ашм.
ЛЕШЧАТКІ. Узяць у лешчаткі каго. Трымаць каго-н. пад строгім кантролем,
прымушаючы дзейнічаць пэўным чынам. Такая жонка папаласа, як узяла ў лешчаткі, та
нібось, перастаў піць. Бабіна Гродз. Вар. браць (узяць) у лешчаткі (у лешчыткі, у
ляшчоткі). ● Лешчаткі – дзве драўляныя пласціны, якія выкарыстоўваюцца для сцягвання
і сціскання парэзаў скуры пры кастрацыі жывёлы.
ЛЕШЧЫТКІ. Браць у лешчыткі каго. Трымаць каго-н. пад строгім кантролем,
прымушаючы дзейнічаць пэўным чынам. Як ажэніся, так адразу бяры жонку ў
лешчыткі, бо потым бяды не абярэся. Гуды Лід. Вар. браць (узяць) у лешчаткі
(у лешчыткі, у ляшчоткі).
ЛЁД. Босага на лёд не загоніш каго. Часцей няўхв. Хто-н. не любіць
падпарадкоўвацца каму-н., выконваць чыю-н. волю. Васіль ні такі, кап раз-два й
згадзіўся, яго босага на лёт ні згоніш. Погіры Дзятл. (ЗНФ, 20). Ні будзя яна рабіць на той
фермі, вот пабачыш! Яе босу на лёт ні згоніш. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 20).
Босага на лёд не звядзеш каго. Хто-н. вельмі хітры, спрытны, здольны пастаяць за
сябе. Ой, ты ня бядуй за яе. Наша Валя такая, што, як кажуць, яе босу на лёт не
зьвядзеш. Мастаўляны Лід.
Як лёд на (каля) Пятра. 1. Зусім нетрывалы, ненадзейны, дрэнны. – Як у Веры
здаровя? – А, так... Та лепяй, та горш. – Здаровя, мусі, як лёт каля Пятра, толькі
гаварыць ні хочаш. Бабіна Гродз. Ён такі трывалы як лёд на Пятра. Купіск Навагр.
– А як жа ш тваё здароўе? – Ні пытай: як лёт каля Пятра. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 88).
Падарваўся ў нашаго брыгадзіра аўтарыцет. Ён у яго ціпер як лёт каля Пятра. Драгуці
Воран. (ЗНФ, 88). 2. Ненадзейна, дрэнна (сядзець, адчуваць сябе і пад.). У міне тус і
дзісятка, а ты, я ш знаю, сядзіш як лёт каля Пятра. Кідай карты. Забалаць Воран.
(ЗНФ, 88). 3. Неспадзявана (прыйсці, з'явіцца). А во, зьявіўся як лёт на Пятра. Хутар
Праважа Воран. Ён зноў мусі так прыйдзе як лёт на Пятра. Пеляса Воран. 4. Ніяк не
Дадатковыя словы
зявіцца
10 👁