У лес бегчы. Імкнуцца дзейнічаць так, як і раней, не кідаць сваіх ранейшых звычак. Як яе ні гляджу, як ні ўнараўляю, усё роўна ў лес бяжыць. Ні можа яна ў горадзі, просіцца, кап завязла назат да свае хаты. Карпейчыкі Шчуч. ● Утвораны па матывах прыказкі Як ваўка ні кармі, усё роўна ў лес глядзіць. У лес не ўцячэ работа. Нікуды не дзенецца. Ідзеця ціпер палуднаваць, а работа ў лес ні ўцячэ. Балічы Гродз. (СНМ, 158). Нашто так залягаць, хіба работа ў лес уцячэ? Крывічы Зэльв. (СНМЗ, 47). Хай ідзе на цёмны лес. Выкл. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нежаданага. Хай Бох адварочвая такая гора, хай яно ідзе на цёмны лес! Першамайск Шчуч. Ні думай пра гэто, хай яны ідуць на цёмны лес такія думкі. Бабіна Гродз. Хто ў лес хто па дровы ў каго. Няма ладу, згоды, адзінства думак і дзеянняў паміж кім-н. Вы ніколі не дагаворыціся, бо ў вас хто ў лес хто па дровы. Тракелі Воран. Цёмны лес. Тое, што абсалютна незразумелае, невядомае, незнаёмае. Чужая сям'я – цёмны лес. Кругляны Гродз. (СНМ, 196). Цёмны лес і сто пудоў дыму. Насмеш. Хто-н. неразумны, някемлівы, нічога не ведае. У іх у цэлага класа цёмны лес і сто пудоў дыму. Пеляса Воран. Як лес. Высокі, урадлівы. Пераважна пра сельскагаспадарчыя расліны. Пасыпаў салетрай, та трава падняласа як лес, у пояс, у пахі. Бабіна Гродз. Жыто за гумнамі як лес. Вырасло, сярпом ні зрэжаш. Гарны Гродз. (СНМ, 175). ЛЕСАМ. Пахнуць лесам. Іран. Быць дзікаватым, адчуваць сябе няўтульна сярод людзей. А гэта баба пахня лесам, ні с кім ні калягуя. Што ш, усё жыця адна пражыла на футары, прывыкла быць адна. Замасцяны Шчуч. ЛЕСЕ. Нешта вялікае у лесе здохла (здохне). Здарылася дзіва, што-н. зусім нечаканае. Хоць рас ногі на ноч памыў – мусі нешто ў лесі здохло. Бабіна Гродз. Ого, нешта ў лесе здохне, што наш Аляксандар на работу не пайшоў! Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185). Нешта велька ў лесе здохла, калі ты прыйшоў дахаты цвярозы. Ашмянцы Шчуч. Ні ў лесе ні ў небе. Нідзе нічога (няма, не было). У майго дзеда што было? Ні ў леся ні ў небя. Газа Астр. (СГВ, 602). У лесе вырас. Іран. Няўмелы, неспрактыкаваны. І як это ты парнік распальваяш? Ты што ў лесі вырас, што нічого ні ўмеяш, што ні папрасі? Лунна Маст. Можно падумаць, што ты ў лесі вырас: буракі ні ўмеяш чысьціць зусім. Мілявічы Маст. Ты ў лесі вырас ці што? Гудзевічы Маст. Хіба ў лесе воўк здох. Здарылася дзіва, што-н. зусім нечаканае. Ты прышоў? Няўжо? Хіба ў лесе воўк здох? Байканы Астр. Як у лесе вырас. Іран. Нясмелы, нелюдзімы, дзікаваты. Што ты людзей баіся? Як у лесі вырас. Адзверна Маст. Ну такі ўжо ціхі... Як у лесе вырас. Закальное Любан. Як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Іран. 1. Дрэнна выхаваны, паводзіць сябе непрыстойна. Што ты раскрычалася?! Забылася, дзе знаходзіся?! Як у лесе гадаваная. Талмінава Ашм. Енчыш нівядома чаго, як у лесі гадаваны. Малая Бераставіца Бераст. Маці маладой, як дарылі, за сталом сядзела і ўсе грошы ў цалафанавы мяшок складала, сядно як у лесі гадована, ніхто ш гэтак ні робіць. Купры Шчуч. Ну й выхаткі ў Андрэя, як у лесе гадаваны. Малі Астр. Зусім ні можа сябе вясьці, як у лесе гадаваўся. Шыганы Сл. Ну, ты ў лесе гадаваны: сеў за стол, а шапку ні зьнімая. Райца Карэл. (ЗНФ, 72). 2. Нясмелы, нелюдзімы, дзікаваты хто-н. Усё маўчыць, тулько воўкам паглядая, як у лесі гадованы. Старына Маст. Усіх баіся, як у лесе гадованы. Хутар Праважа Воран. Чаго ён такі некі дзікі, як у лесі гадаваны. Малахавічы Гродз. Ну ты і палахлівец, як у лесе гадаваны. Задвор'е Зэльв. 3. Няўмелы, неспрактыкаваны. Зяць Міхала ў лесі гадованы. Бачыла ўчора, як гной скідаў: гнаяркі ні зьнімаў, а проста віламі выскубая. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 72). Каго вы мне далі ў напарнікі? Ён ш у лесі гадаваны, нічога ў нашай справе не разумея, як малоя дзіця. Забалаць Воран. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, сямя
9 👁