ЛЕЖМА. Лежма ляжаць. Асудж. Нічога не рабіць, лайдачыць. Не, кап хоць што, кап хоць вады прынёс, а то нічого, лежма ляжыць. Раклевічы Дзятл. Мужыкі лежма ляжалі, у карты рэзалі, пакуль бабы ставілі снапы. Вялікія Сцяпанішкі Маст. Няўжо ты цэлы дзень будзеш лежма ляжаць, і ні брытко? Ваўчкі Сл. Мне ўжо брытка на ўсё гэта глядзець, як яны цэлымі днямі працуюць, а ён лежма ляжыць. Студзянец Ваўк. Вар. лежма (лёжма, ложма, легам, логма) ляжаць. ЛЕЗЕ. Што на што лезе і чым паганяе. Чаго-н. вельмі многа. Скука на скуку лезя і скукаю паганяя. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-4, 468). Вар. сядзіць (едзе, лезе) і паганяе. ЛЕЙБА. Як Лейба мачуліва задраўшы спаць. Насмеш. Бестурботна, спакойна. Пашоў на пеньсію і атпачывая сабе ні ап чом ні думаючы, сьпіць сабе колькі хоча як Лейба мачуліва задраўшы. Пілкі Маст. ЛЕЙДЫ. Лейды лейдзіць. Няўхв. Многа і абы-што гаварыць. Ты яго больш слухай, што ён лейды лейдзіць, дык ні тоя пачуяш. Хрустава Свісл. Напіўсё як бэля і лейдзіць лейды... Спаць ідзі, ноч сьвятая на дварэ! Паўлаўшчына Ваўк. ● Параўн. літ. lédinti ў выразе liežuvias apsiléidinti 'быць абгавораным'. ЛЕЙКУ. Павесіўшы лейку стаяць, сядзець. Маркотна, заклапочана, з кепскім настроем. Не стой павесіўшы лейку, а бярыся за работу. Дарагляны Маст. ЛЕЙЦЫ. Лейцы ў рукі ўзяць. Кіраваць самастойна якой-н. справай. Ой сярдзіты быў той зяць: ні пяшчоты, ні мілосьці, а ў мінуту нібы злосьці можа лейцы ў рукі ўзяць, кап паставіць па-сваёму і ў свае апцугі ўзяць. Эйтуны Лід. (ДМГ, 232). Папускаць лейцы. Паслабляць увагу, пільнасць, кантроль над кім-н. Добро ён васпітаў сваіх хлопцаў, не папускаў лейцы. Ваўкавічы Навагр. Жонцы толькі папусьці лейцы, дык на галаву сядзе. Лунна Маст. ЛЕНІНГРАДУ. Як з блакаднага Ленінграду. Вельмі галодны. Дзе ш, цэлы дзень ні елі. Селі за стол як з блакаднага Ленінграду, усё паелі, нічога ні аставілі. Масткі Іўеў. ЛЕНЦА. Ленца важыць. Нічога не рабіць. Усе робяць у полі, а ён сабе ленца важыць. Малыя Пугачы Шчуч. (СГВ, 597). ЛЕС. Аж лес гудзе дзе. Што-н. вельмі зарасло пустазеллем. Звычайна пра агарод. У гародзе аш лес гудзе, затоя сь цілівізара цэлымі днямі ні вылазіць. Сурынка Сл. На лес гледзючы расці і пад. Дзіц. 1. Значным па вышыні, высокі. Які ўжо вялікі стаў за год, расьце на лес гледзячы. Малі Астр. Здайся, і бацька, і матка малыя, а сын вырас на лес гледзячы. Заборцы Астр. За гэты гот вымахаў на лес гледзячы. Дылева Лід. 2. Вельмі хутка. Расьцеш ты, хлопча, на лес гледзячы, хутка бацьку перагоніш. Погіры Ашм. Але ш і хутка твой сын расьце, мусіць, на лес гледзячы. Вераб'і Астр. Ужо ляхчэй стала, як дзеткі крыху падраслі. То ўжо і растуць на лес гледзячы. Стадольнікі Ашм. 3. Няўхв. Без нагляду і выхавання. Расьце бедна дзіця на лес гледзячы пры жывых бацьках. Кап ім ужэ колам стало с такімі бацькамі і с такім усім! Лунна Маст. Ды які толк з гэтага хлопца, ён жа рос на лес гледзячы. Ігнатаўцы Лід. Жылі мы ў лесі. І дзіця наша расло на лес гледзячы, ні было калі зь ім няньчыцца. Воля Дзятл. Нічога ні будзя з гэтаго хлопца, ні бацька ні глядзіць за ім, ні маці, расьце на лес гледзячы. Галавачы Гродз. На лес паляцець. Здурнець, стаць ненармальным. Эта ш так набрала ў галаву, чуць на лес ні паляцела, бо такі малы быў хворы. Шашкі Воран. Каб ты здурэў і на лес паляцеў! Рутка 2 Навагр. А ён ужэ напіўса да ручкі, на лес паляцеў, як нінармальны стоў. Бабіна Гродз. Ні ў лес ні па дровы. Няўхв. Нікуды не варты, ні да чога не прыдатны. Пашыла сукенку і ні разу ні адзела, так і ляжала ў шафі, та што зь яе ціпер, як яна ні ў лес ні па дровы. Малая Жорнаўка Гродз. У лес. Няўхв. Ухіляцца ад адказнасці за што-н., ад непасрэднага выканання чаго-н. Нарабіў дзялоў, а ціпер у лес, хочаш, кап яна адна дзіця гадавала. Так нідобро, сынок, ні па-люцку. Багудзенка Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
14 👁