ЛАТАМІ. Трэсці латамі. Хадзіць у старой, парванай вопратцы. Сама Юзэфа файна ходзіць, а маці трасе латамі. Жодзішкі Смарг. (СГВ, 609). ЛАТАТЫ. Даць лататы. Імкліва бегчы, без аглядкі кінуцца наўцёкі. Я с перапуду кінула й сваю торбу, і свой хвартух з грыбамі, як дала лататы! Глоўсевічы Сл. (СБНФ, 71). Даў, як заяц, лататы праз дарогу ў кусты. Моцевічы Лід. Як трэба было буракі выбіраць, то лататы ў горад даў. Уселюб Навагр. Хлопяц паглядзеў чым пахня і даў лататы. Пракопавічы Гродз. (СНМ-2, 62). ЛАТВІС. Як Латвіс з Сорай падружыцца і пад. Іран.-асудж. Зусім не (пасябраваць, жыць у згодзе). Ну зышліся, падружыліся як Латвіс с Сорай, ні можаця хоць на мінуту зьмірыцца, сварыцяся і сварыцяся. Акоіца Лепі Воран. ЛАТЫША. Як у латыша хрэн ды душа ў каго. Іран. Нічога няма ў каго-н., хто-н. вельмі бедны. Вось калі назьбіраяш грошай – купім карову. – Пра што ты гаворыш, дурань! За што ты купіш карову, калі ў цібе як у латыша хрэн ды душа?! Вялікая Бераставіца Бераст. ЛАЎКІ. Спа´сці з лаўкі. Іран. Страціць ранейшы ўплыў, выйсці з даверу. Ужэ с паўгода, як споў з лаўкі, а то ўсё ў брыгадзірах хадзіў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 66). Не, табе ўжэ ніхто ні паверыць, ты ў нас споў з лаўкі. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 66). ЛАХІ. Лахі пад пахі. Паспешліва схапіць свае манаткі. Зараз лахі пад пахі і дадаму пойдзем. Ганчары Лід. Пакуль я прынясла воду, ён лахі пад пахі і дадому. Вялікая Воля Маст. Ці ён з ей пажыве, зара лахі пат пахі і ходу. Заборцы Астр. Лахі пат пахі і пайшлі, а то ты будзяш шэсьць гадзін зьбірацца. Сурынка Сл. Ён, доўга ні думаючы, лахі пад пахі, і ўцякаць. Руда Яварская Дзятл. ЛАХІНАЎ. Як лахінаў аб'еўся. Няўхв. Вельмі моцна раздражнёны, разгневаны, неўраўнаважаны. Мой посьля того забраня як лахінаў аб'еўся: крычыць, лятая як ашпараны. Што ён ні ўпадабаў? Забагонне Зэльв. ● Лахіны – буякі. ЛАХМЫТКА. Як лахмытка. Кепска, бедна ці безгустоўна апрануты. Чаму ўжэ гэта ты як лахмытка ходзіш, здаецца, і зарабляеш добро? Жытародзь Гродз. (СНМ, 79). Адзеньса лепяй, а то лазіш як лахмытка, стыдно перад людзьмі. Бабіна Гродз. ЛБЕ. На лбе не напісана ў каго. Адразу, па знешнім выглядзе, цяжка вызначыць, што гэта за чалавек. Я ш не ведала, хто яна, на лбе ў яе не напісана. Малахавічы Гродз. ЛБОМ. Лбом дзверы адчыніць. Пайсці выгнаным. Яго аттуль пагналі, лбом дзверы адчыніў. Уселюб Навагр. Так ён нам надаеў, што бацько ні выдзяржаў, прапёр яго, лбом дзьверы атчыніў с хаты. Уселюб Навагр. ЛЕБЕДЗЬ. Белая лебедзь каму. Выкл. Пажаданне чыстай, добра вымытай бялізны таму, хто мые. Белая лебяць табе! Бакшты Іўеў. (СПЗБ-2, 637). ЛЕГАМ. Легам ляжаць. Асудж. Нічога не рабіць, лайдачыць. Кастусь кап трохі варушыўся, то не, легам ляжыць, вось таму ў яго і марная гаспадарка. Хвінявічы Дзятл. Вар. лежма (лёжма, ложма, легам, логма) ляжаць. ЛЕГЧЫ. Легчы нямятай устаць няклятай. Быць вольнай, не абцяжаранай сямейнымі клопатамі. – Трэба табе замуж, Марыля. – Нашто. Я свабодны чалавек – лягу нямятая ўстану няклятая. Ваўкавыск Ваўк. ЛЕДВА. Ледва не ледва. Гл. ледзьве не ледзьве. ЛЕДЗЬВЕ. Ледзьве не ледзьве. Нарэшце такі, пасля значных намаганняў. Калонка была замерсшы ў гэтыя маразы, то ледзьвя ні ледзьвя я тут яе дагрэў. Дзетамля Навагр. (ЗНФ, 45). Ледво ні ледво дастала яблыко, аш патскочыць прышлосо. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 45). Ой, німа мне калі вязаць, я во ледва ні ледва кончыла ткаць. Заполле Воран. (ЗНФ, 45). ЛЕДЫ. Леды вадзіць. Пляткарыць. Нашы жонкі сабяруцца ў кучу і леды водзяць. Кладнікі Іўеў. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўся
9 👁