У лапці абуць. Гл. абуць у лапці. Як лапці вушы. Вялікія. Велькія вушы, як лапці, аблавухі як сьвіня. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 91). ЛАПЦЯ. Даць з-пад мікітавага лапця агню каму. Увесці ў зман, абдурыць каго-н. Даў ён табе з-пад мікітавага лапця агню, а ты паверыў. Ні вер ні аднаму яго слову, гэта такі чалавек... Скарбы Шчуч. ● Фразеалагізм, відаць, узнік пад уплывам сюжэта п'есы Міхася Чарота «Мікітаў лапаць». ЛАПЦЯХ. У адных лапцях ходзяць. Няўхв. Аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. С каго тут выбіраць. Гэтыя хлопцы ўсе ў адных лапцях ходзяць. Падбалоцце Зэльв. У лапцях ды па паркету. З неаднолькавым, няроўным сацыяльным ці матэрыяльным статусам. Куды ты лезяш, сынок, у лапцях ды па паркету? Нашто яна табе? Яна багата, а ты бедны Ачукевічы Навагр. ЛАПШУ. Вешаць лапшу на вушы (на гушы) каму. Няўхв. Ілгаць, расказваць непраўдападобнае. Ні вешай лапшу на вушы, усё роўна табе ні веру. Баброўнікі Свісл. Слухалі мы, слухалі яго разгавор, а потым панялі, што вешая нам лапшу на гушы. Станулянцы Воран. Хопіць табе ўжо лапшу на вушы вешаць, усяроўна ніхто ўжо тваім словам не верыць. Праважа Воран. Ты мне лапшу на вушы не вешай, а кажы праўды, дзе быў. Вольна Бар. Не вешай лапшу на вушы, я лепей цябе знаю. Дуброва Гродз. Ты мне лапшу на вушы вешаяш, думаяш я нічога не панімаю. Прывалка Гродз. (СГВ, 596). Я зразу зразумела, што ты мне лапшу на вушы вешаеш. Малі Астр. Што ты мне лапшу на вушы вешаеш? Дурня знайшоў. Трабы Іўеў. Я ўсё знаю, не трэба мне лапшу на вушы вешаць. Масушыны Свісл. Мы сядзім раты паразяўляўшы, а ён нам лапшу на вушы вешае. Копаніха Смарг. Ты мне лапшу на вушы не вешай, усё роўна ўсё даведаюся. Янавічы Ваўк. Табе яна лапшы на вушы навешала, а ты і паверыла. Монькавічы Маст. Можа хопіць вешаць лапшу на вушы. Агароднікі Гродз. Лапшу на вушы вешаць. Гл. вешаць лапшу на вушы. Лапшу сёрбаць. Жарт.-іран. Плакаць усхліпваючы. Ну што ты лапшу сёрбаеш. Куплю я табе гэты сьнікерс, як грошы будуць. Жупраны Ашм. ЛАПШЫ. Лапшы аб'еўся. Зусім здурнеў. Няўхв. Ты што лапшы аб'еўся, чаго вывяў чалавека сь сібе?! Замасцяны Шчуч. ЛАСКІ. З ласкі на пацеху. Без усякай прычыны, без пэўнага намеру (рабіць, зрабіць што-н.). З ласкі на пацеху штурхануў малого і пайшоў далей. Налібакі Навагр. З ласкі на пацеху. Малыя Сцяпанішкі Маст. (ППФВ, 27). ЛАСТАЎКАЙ. Ластаўкай віцца (слацца). Лісліва дагаджаць, падлізвацца. Марусі, калі што трэба, то яна вакол цябе ластаўкай будзе віцца. Ваўчкі Сл. Ластаўкай віцца. Зарыца Гродз. (СНМ,185). Вы толькі слухайце яе... Яна ў вочы заўсёды ластаўкаю сьцелецца, а за вочы абгаворыць. Залацеева Зэльв. ЛАСТЫ. Ласты кінуць. Іран. Памерці, загінуць. У адном месцы лёт як праваліўся, чуць ласты ні кінуў. Першамайск Шчуч. Вар. ласты склеіць (кінуць). Ласты клеіць да каго. Заляцацца да каго-н. Нешта брыгадзіраў сын да цібе пачаў ласты клеіць, можа жаніцца будзяця? Пеляса Воран. Ласты склеіць. Іран. Памерці, загінуць. Зарас і гэты алкаш ласты склеіць. Талькаўцы Ваўк. Учора чуць не склеіла ласты, так у грудзях балела. Жупраны Ашм. Кап тады табе ні далі гэтаго лякарства, то хутко ласты склеіў бы. Радзевічы Зэльв. Як дам, дык ласты склеіш! Нягневічы Навагр. А, гэты апівоха, ён даўно ласты склейіў. Ваўчкі Сл. Нарабіў людзям гора, а як склеіў ласты, то ніхто і не прыйшоў. Масты Маст. Вар. ласты склеіць (кінуць). ЛАСЦЫ. У ласцы да каго. У добрых адносінах з кім-н. Калі ў ласцы да чалавека, ды й жыцё ляхчэйшо. Балотца Навагр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеўся, песы
9 👁