ЛАПУ. На лапу даць. Няўхв. Хабар. Хіба што на лапу далі, бо гэта так хутка ні
робіцца. Пескі Маст. Некалі, як на лапу дасі, дык добра лечыць. Альхоўка Навагр.
(СПЗБ-2, 618).
У лапу даць. Няўхв. Хабар. Пакуль ні дасі ў лапу, то ніхто і размаўляць с табой ні
захоча. Алекшыцы Бераст. Наш сусет такі, пакуль яму ні дасі ў лапу, нічога для цябе ні
зробіць. Бязводна Зэльв. (СГВ, 587). Мусі, хоча, каб у лапу дала, дык яны ўсе цяпер такія.
Малая Бераставіца Бераст. Нібось, як ні дасі ў лапу, та нічого і ні заробіш. Мілявічы Маст.
Кажуць, Ганкаў сын улес такі ў інстытут, мабыць, далі ў лапу. Крывічы Зэльв.
ЛАПУХ. Як лапух. Няўхв. Дурны, неразумны. Старыя людзі як лапухі. Малюкі
Воран. Хлопец ейны як лапух. Дварчаны Воран.
Як стане на лапух то жабе па трыбух. Іран. Хто-н. вельмі малы, нізкарослы. Як
стане на лапух, та жабе па трыбух. Карозічы Гродз. (СНМ, 198).
ЛАПУХІ. Лапухі развесіць. Іран.-асудж. Уважліва слухаць. Сядзяць, лапухі
разьвесілі, што ён байкі бая. Работы вам німа ці што!.. Алекшыцы Бераст.
ЛАПЦЕМ. Накрыцца лапцем. Прайсці ўпустую, без толку. Пра час. Прастаялі тут
біс толку, і дзень накрыўся лапцям. Косцевічы Ваўк.
Як лапцем па балоце ляпнуць. Няўхв. Недарэчна ці нетактоўна (сказаць). Ну і ляпнуў,
як лапцем па блоці, толькі дзяўчыну ўвёў у краску. Дубна Маст. Абы-што ты гаворыш!
Німа як слухаць. Век ты так: як ляпняш нешта, та як лапцям па балоці. Стокі Свісл.
Толькі глядзі зноў ні ляпні як лапцям па балоці. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 88). Трапачка гэта,
вечня быля-што ляпня як лапцям па балоці. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 88). Ляпнуў як лапцем
па балоце. Пелеўцы Шчуч. (ППФВ, 39; МСГВ, 598).
Як лапцем па вадзе сказаць, ляпнуць, пляснуць і пад. Няўхв. Недарэчна, нетактоўна,
не падумаўшы (сказаць). Сёні я ляпнуў як лапцям па вадзе, сказаў, што прыду да яе
вечарам. Яблынька Дзятл. Ну ты, Віцька, і сказаў, як лапцем па вадзе пляснуў. Дзявяткі
Бераст. Як лапцем па вадзе. Паперня Лід. (МСГВ, 617). Але ж ты сказала як лапцем па вадзе.
Гальшаны Ашм. Нешта сказаў, як лапцем па вадзе ляпнуў, а ты разьбірайся. Вікшняны
Іўеў. Сказаў як лапцем па вадзе. Галавачы Гродз. (ППФВ, 57). Як лапцем па вадзе. Паперня
Лід. (ППФВ, 73). Ваш Генюсь маўчаў, маўчаў, потым пляснуў як лапцям па вадзе. Шчорсы
Навагр. (СГВ, 618). Меляш ты нешта абы-што, як лапцям па вадзе. Морына Іўеў.
Як лапцем па ваде правядзе скажа. Няўхв. Недарэчна ці нетактоўна. Ён кожны раз
так, скажа як лапцем па ваде правядзе. Ёцавічы Дзятл.
ЛАПЦІ. Абуць у лапці каго. Падмануць, ашукаць. Ты толькі слухай, ён цябе хутка
абуе ў лапці. Сінькі Бераст. Ты мяне ў лапці ні абуяш. Агароднікі Дзятл. Гулі ў лапці абулі.
Макрыцы Ашм. (МСГВ, 586).
Адкінуць лапці. Жарт.-іран. Памерці. Усе мы некалі аткіням лапці. Асіпаўцы Воран.
Вар. адкінуць лапаць (лапці).
Два лапці пара. Няўхв. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Яны ш
абоі гультаі – два лапці пара. Гута Іўеў. Ну і суседы падабраліса, абодва гультаі і
п'яніцы – два лапці пара. Свіслач Гродз.
Закінуць лапці за ікону. Жарт.-іран. Памерці. Натта цешчы сваёй ні пераварвае, ні
можа дачакацца, калі тая закіня лапці за ікону, пойдзя да сваіх. Свір Мядз.
Лапці абуваць каму. Няўхв. Хлусіць, падманваць каго-н. Хопіць мне лапці абуваць,
што бацька прыедзя, ён ніколі ні прыедзя, я знаю. Масты Маст.
Лапці сушыць. Асудж. Гультаяваць, марнаваць час. Ану граблі ў рукі! Досі лапці
сушыць! Бабіна Гродз. Ты, стары, цэлы дзень лапці сушыш, пайдзі хоць палена дроў усячы.
Барташы Шчуч.
Плесці лапці. Гаварыць без толку. Ты мне ні пляці лапці, а кажы прама. Валеўка Навагр.
(СГВ, 603). Што ты ўсе пляцеш лапці, хоць бы рас што толкам сказаў. Пятрэвічы Навагр
Дадатковыя словы
пяніцы
6 👁