ЛАПАТАЙ. Хоць лапатай адкідай чаго, каго. Вельмі многа чаго-, каго-н. Раней у
лесе жыўнасці было хоць лапатай аткідай. Апонаўцы Воран. У мяне грошай хоць
лапатай аткідай. Дзеткі Воран. Як маладая была, то хлопцаў было хоць лапатай аткідай.
Дзеткі Варан.
Хоць лапатай грабі грошай. Вельмі многа. І жывуць добра, і грошай хоць лапатай
грабі. Жытомля Гродз.
ЛАПАТАК. З усіх лапатак бегчы і пад. Вельмі хутка. Ён нёсься з усіх лапатак. Лунна
Маст.
ЛАПАТКІ. Разлажыць на лапаткі каго. Перамагчы каго-н. у якой-н. справе. Яна
разлажыла мяне на лапаткі, я ні магла ўставіць нават слова, як яна мяне засыпала
новымі. Амбілеўцы Шчуч.
ЛАПАТКУ. На (у) гарохавую лапатку высахнуць. Вельмі моцна (пахудзець).
Высахла наша дзяўчына на гарохавую лапатку. Слабены Смарг. Высахнуць у гарохаву
лапатку. Ніжнія Пагараны Гродз. (СНМ, 179).
Хоць лапатку адпары (адпорвай) каму. Няўхв. Немагчыма пераканаць каго-н.,
растлумачыць каму-н. Пра ўпартага, няўступчывага чалавека. Алі й урэдны гэты малы.
Хоць лапатку яму атпары, усё роўна шкоду зробіць. Струбніца Маст. А мой сын зусім ні
хоча вучыцца, хоць яму лапатку атпары. Мілявічы Маст. Вот жа чалавек, як заесца, та
хоць ты яму лапатку атпорвай, а сваяго даб'ецца. Старына Маст. Упарты, як асёл, яму
хоць лапатку атпары, сяраўно сваё меле. Гута Дзятл. (ЗНФ, 76). Кажаш, твой нічого
вучыцца, а мой, браця, ні хоча, хоць лапатку яму атпары. Пескі Маст. (ЗНФ, 76).
ЛАПАТЭЦКАГА. Выйсці замуж за Лапатэцкага. Жарт.-іран. Памерці. Прыстала
з гэта жаньбай... Скарэй ты выйдзяш замуш за Лапатэцкага, покуль я жанюся. Вялікая
Бераставіца Бераст. ● Лапатэцкі – штучнае прозвішча ад апелятыва лапата – назвы
прадмета, абавязковага ў цырымоніі пахавальнага абраду.
ЛАПАЦЕ. Хоць на лапаце вынось каго. Няўхв. Хто-н. вельмі моцна, да
непрытомнасці (п'яны, напіўся). І нікепскі хлопяц, а як нап'ецца – хоць на лапаце вынось
яго. Стокі Свісл.
ЛАПАЦЬ. Адзін лапаць другі галёш. Няўхв. Абодва аднолькавыя, адзін не лепшы за
другога. О, каб жаніўся на ёй, то жылі п адзін лапаць другі галёш. Зачэпічы Шчуч.
Адкінуць лапаць. Жарт.-іран. Памерці. Мусі, я ні дачакаюса яблыкаў, аткіну лапаць,
пакуль гэты сат падымяцца. Маркішы Гродз. Вар. адкінуць лапаць (лапці).
Сесці ў лапаць. Пацярпець няўдачу, аказацца ў нявыгадным, пройгрышным
становішчы. Жыта я тады зараней пасеяў, вось і сеў у лапаць, вымакла. Забалаць Воран.
ЛАПКАХ. Хадзіць на задніх лапках перад кім. Няўхв. Лісліва дагаджаць каму-н.,
падхалімнічаць перад кім-н. Гэты патхлябач на задніх лапках ходзіць, каб выслужыцца.
Кальчычы Карэл. (СГВ, 322). Ага, зноў перад начальствам пачнеш на задніх лапках
хадзіць. Сакольнікі Свісл.
ЛАПКІ. Гусіныя лапкі. Бат. Лугавая расліна гусялапка. Гусіныя лапкі рвем на балоці,
даем карове. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 133).
Лапкі злажыць1. на каго. Паспадзявацца на каго-н. Вашы старыя на свайго зяця й
лапкі злажылі, бо той усяго даб'ецца. Жодзішкі Смарг. (СГВ, 591).
Лапкі злажыць2. Здохнуць. Пакуль той віцінар прыехаў, то наш Барсік і лапкі
злажыў. Алекшыцы Бераст.
Лапкі складаць на каго. Спадзявацца на каго-н. Ты натта лапкі на яго не складай,
бо гэта ні падобна, дзе ш, халеру, такая далеч, папробуй прыець. Бастуны Воран.
Лізаць лапкі на што. Няўхв. Імкнуцца пажывіцца чужым, мець намер прысвоіць
што-н., завалодаць чым-н. Як прыехалі да Антося госьці, дык і Іван каля хаты круціцца,
ліжа лапкі на чужое. Камунарка Смарг
Дадатковыя словы
дабецца, напецца, пяны
8 👁