ЛАВАЧКУ. Закрыць лавачку. Няўхв. Замоўкнуць. Эй ты, закрый лавачку, а то зара
нарвесься! Зэльва Зэльв.
ЛАВЕ. На лаве бачыць каго. Лаянк. Жадаць каму-н. смерці. Я цібе на лаві бачыла,
гат ты паршывы! Кавалі Бераст.
На лаве і пад лаваю бываць, быць. У розных жыццёвых абставінах, добрых і дрэнных.
Ні бойся, ні прападзе твой чалавек. Бываў ён на лаве і пад лаваю, то й там ні згіня.
Васілевічы Навагр. (ЗНФ, 48). Пра Яся німа чаго й казаць, ён быў на лаве і пад лаваю. Швабы
Ашм. (ЗНФ, 48). Бываў на лаве і пад лаваю. Жусіны Воран. (ППФВ, 10; МСГВ, 582).
ЛАВУ. Прагрэць лаву. Праседзець доўгі час. Дзеўка зь дзеўкай ні танцавалі. Бывала,
ніхто цібе ні вывядзя танцаваць, то так і прагрэеш лаву цэлы вечар. Мігдалы Воран.
(ДМГ, 104).
ЛАД. На добры лад. Па-сапраўднаму, так, як павінна быць. Тут на добры лад і
сварыцца ні было за што. Солы Гродз. (СНМ-2, 119).
ЛАДКІ. Ладкі´ ладкава´ць. Ухв. Жыць вельмі добра, у згодзе, у дастатку. О, як яны
добра жывуць, латкі латкуюць, а ні жывуць! Хадзілоні Шчуч.
У ла´дкі пляснуць. Быць моцна ўражаным, здіўленым. Дык восяка прыехалі мы стуль
і ў ладкі пляснулі. Шчэ з гары спускаліся, ужэ быў відзён дымяка. Сурынка Сл. (ДМГ, 68).
ЛАДУ. Ані ладу ані складу. Бесталкова, недарэчна. За што ні возьміца, у яго ўсё ані
ладу ані складу. Уселюб Навагр.
Да ладу. Грунтоўна, дакладна, талкова. О, ён разумяц такі, у яго ўсё да ладу.
Якубавічы Шчуч. (МСГВ, 417). Чалавек марудны зробіць да ладу. Парэчча Гродз.
(СПЗБ-3, 37).
Дайсці да ладу. Дамовіцца, паразумецца. Ну, наканец дайшлі да ладу, разабраліся.
Хадзілоні Шчуч. Там пакуль да ладу дойдзяш, та галаву зламаяш. Баброўня Гродз.
(СНМ-2, 119).
Прывесці да ладу што. Упарадкаваць. Як узырыць марос, ужо будзя позна падымаць
лён, трэба яго зарас прывесьці да ладу. Шчорсы Навагр. (СГВ, 503).
ЛАДЫ. На ўсе лады. Неаднолькава, па-рознаму, як толькі можна. Тады музыкі на
скрыпцы граюць, а мы ўсе гэтак пасядзімо на покуцях, ды на ўсе лады галосім, а
старэйшыя скачуць на таку. Малькавічы Маст. (ДМГ, 165).
ЛАДЫШ. Як ладыш. Вельмі тоўсты. Пра чалавека. Бало, панэ панаядаюць жыватэ
і ходзяць як ладышэ. Каралін Зэльв. (МСГВ, 44).
ЛАЗНІ. Лазні ў карак атрымаць. Пакаранне (атрымаць). Палучыла лазні ў карак.
Парэчча Гродз. (СПЗБ-2, 611).
ЛАЙЗА. Як лайза лазіць. Няўхв. Без справы, без занятку (хадзіць). З самаго ранку
лазіць як лайза па Лунай. Пэўно, работы ніякай німа. Лунна Маст.
ЛАКАТАРЫ. свае лакатары наставіць (развесіць). Жарт-іран. Услухацца ў
што-н. уважліва, з вялікай цікавасцю, захапленнем. А ты ўжо лакатары наставіў... Гэта
гаворка ні для цябе. Малы яшчэ. Слонім Сл. Во дзе цікавы чалавек, вечна ходзіць
наставіўшы лакатары. Пеляса Воран. Ну чаго ты тут свае лакатары разьвесіў? Ідзі
пагуляй. Малая Бераставіца Бераст.
ЛАНДЫШЫ. По´цо ландышы. Навошта. – Ці ты думаяш вучыць акзаміны? – Поцо
ландышы мне яны здаліся. Як навучылі, так я ім і атвечу. Запрудзяны Воран. ● Поцо –
параўн. польск. po co 'навошта'.
ЛАНЦУГА. Як з ланцуга сарваўся (сарваўшыся) бегчы і пад. Вельмі хутка, імкліва
Чаго ты ляціш як з ланцуга сарваўся? Багудзенка Навагр. Уляцела ў хату як з ланцуга
сарваўшыся. Навасёлкі Ашм.
ЛАНЬ. Як лань. 1. Вельмі ганарысты, непадступны. Ходзіць па падворку як лань.
Ні загавары да яго. Ацмінава Навагр. 2. Вельмі тоўсты, сыты. Хай яно затане тоўстым
быць – параз'ядаліся як лані. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ
Дадатковыя словы
паразядаліся
10 👁